Усё пра ўсё
1.9K subscribers
1.42K photos
525 videos
1 file
184 links
Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень! Падпісвайцеся!

Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus


NO POLITICS
加入频道
У Нідэрландах будуюць лясныя хаткі, падобныя на шпакоўню - толькі для людзей.

Жылая плошча 55 м²: на першым паверсе тэраса, ванная і кухня-гасцёўня, уся тэхніка ў якой сілкуецца ад сонечных панэляў, а на другім - «гняздо» з ложкам.

Пажыць у такім можна і ў арэнду: ноч праз AirBnb каштуе €180.
А вы ведалі, што ў нас, у Беларусі тэстуюць футурыстычны цягач MAZ-Х? Абяцаюць запас ходу да 3000 км (гэта гібрыд), а таксама выдатныя разгон і хуткасць.

Апроч абцякальнай кабіны, цікава і прылада ўсярэдзіне: пасадка кіроўцы прыніжаная, у зоне адпачынку ёсць высоўная ракавіна, а дзверы ўсяго адні - ссоўная справа. Замест усіх люстэркаў камеры.

Калі грузавік запусцяць у вытворчасць (і ці запусцяць увогуле), пакуль не гавораць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэтай ноччу адбылася гістарычная пасадка на Месяц - упершыню за ўвесь час асваення космасу на паверхню сеў прыватны касмічны апарат.

Створаны кампаніяй Intuitive Machines модуль Odysseus быў выведзены ў космас ракетай SpaceX яшчэ ў сярэдзіне месяца, а 23 лютага ў 02:23 ён паспяхова прызямліўся ў кратары на паўднёвым полюсе.

На яго борце некалькі навуковых інструментаў, у тым ліку прыборы NASA для збору даных перад запланаванай на 2026 год высадцы людзей.
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!!

Спасылка: https://yangx.top/belaiplatform
У міжнародным аэрапорце Заід у Абу-Дабі адкрылі адзін з самых дарагіх тэрміналаў у свеце. Яго пачыналі будаваць яшчэ ў 2012 годзе.

Акрамя таго, гэта яшчэ і адзін з найбуйнейшых тэрміналаў - плошчай 742000 м ². Ён можа адначасова прымаць 79 самалётаў і абслугоўваць 11000 пасажыраў у гадзіну.

На тэрыторыі сотні магазінаў і кафэ, лаўнж-зоны, 14 залаў чакання, 52 стойкі самарэгістрацыі, а таксама спа-цэнтр і атэль на 138 нумароў.
А як вам такая навінка з MWC 2024? Смартфон-дынамік Nubia Music: кажуць, гучыць у 6 разоў гучней за іншых мабільнікаў.

Яшчэ ў яго адразу два порта для навушнікаў і яркія варыянты па расфарбоўках. У астатнім нічога асаблівага: экран 6.6’’ 90 Гц, бюджэтны чып Unisoc і батарэя 5000 мАг.

Каштуе ад $149
Глядзіце, якія тостары выпускае амерыканская Uncanny Brands - фанаты «Зорных войнаў» у захапленні!

Ёсць мадэль у выглядзе R2-D2, а для джэдаяў на цёмным баку сілы прапануюць версію з Дартам Вэйдэрам, што ў часе запякання хлеба злавесна дыхае.

Каштуюць аднолькава — 70$.
HP запусціла падпіску на друк у сваіх прынтарах.

У самым танным тарыфе за $7 у месяц выдаюць бюджэтную мадэль і забяспечваюць чарніламі, але раздрукаваць даюць толькі 20 лістоў. Таксама ёсць варыянты на 50 і 100 старонак у месяц за $9 і $11.

Пры перавышэнні ліміту можна дакупляць па 10 лістоў за $1, а калі адмовіцца ад падпіскі, прынтар давядзецца вярнуць.