Усё пра ўсё
1.89K subscribers
1.33K photos
523 videos
1 file
69 links
Кожны дзень штосьці новае! Цікавосткі са свету тэхналогій, навукі і космасу, незвычайнае з лічбавага свету медыя і гульняў! На беларускай мове. Вітаю!
加入频道
Японцы стварылі сапраўдны Гадзіла-молат у выглядзе дакладнай копіі ягонай лапы.

Абяцаюць, што забіваць цвікі такім будзе весела як ніколі, а бонусам можна што-небудзь знішчыць. Малаток адліты з трывалага металу, таму дакладна ўсё вытрымае.

Цана — $70.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Хлопец з Польшчы сабраў кампутар у выглядзе чэрапаразбуральніка з новай DOOM.

На праект спатрэбілася два месяцы працы: шматлікія дэталі раздрукаваныя на 3D-друкарцы і размаляваныя ўручную.

Усе поршні з малатарняй рухаюцца, а важыць гэтая справа 22 кг.
Жыхар Нарвегіі прачнуўся й убачыў вялізны карабель, які сеў на мель ля ягонай хаты.

Мужчыну прабавалі папярэдзіць суседзі, але ён нічога не чуў. Цяпер ён хоча паглядзець, як карабель будуць ратаваць.

Усім бы такі глыбокі сон.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Таймкілер з будучыні: Odyssey выпусцілі інтэрактыўны ШІ-ролік, з якім можна ўзаемадзейнічаць.

Гульцоў адпраўляюць у рандомныя лакацыі, якія генеруюцца ў рэальным часе. Там можна нават прайсціся.

Марнуем час у метро па спасылцы.
🤩 На поўначы Чылі збудавалі новую абсерваторыю імя Веры Рубін, а сёння паказалі першыя здымкі з яе. І гэта сапраўды варта таго, каб адарваць вочы ад мемаў у тэлеграме.

На адным з кадраў - вогненна-ружовы выбух зорнай прыгажосці: туманнасці Трыфід і Лагуна, што плывуць у сузор’і Стральца, за тысячы светлавых гадоў ад Зямлі.

Названа яна ў гонар Веры Рубін - астранома, якая першай знайшла сур’ёзныя доказы існавання цёмнай матэрыі, таямнічага «клею», што трымае галактыкі разам.

Сам тэлескоп збудаваны, што бачыць як глыбока, так і шырока: ён будзе праглядаць усё неба кожныя 3–4 дні цягам 10 гадоў. Гэта дазволіць выяўляць мільёны выбухаў звышновых зорак, сачыць за касмічнымі камянямі, што могуць пагражаць Зямлі, і даследаваць з’явы, якія згінаюць прастору і час.

Тэлескоп хоць і не самы вялікі ў свеце, але сапраўдны тэхналагічны фокуснік. Ён круціцца на тонкім пласце алівы, важыць 300 тон і здольны павярнуцца цалкам за паўхвіліны. Гэта дазваляе рабіць да 1000 здымкаў за ноч.

Здымкі ТУТ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚀 Запуск паспяхова пацярпеў няўдачу!

Кітай праверыў бяспеку касмічнага карабля Mengzhou, які павінен гарантаваць, што ў выпадку аварыі пры запуску тайкунаўты змогуць выжыць.

Капсула з экіпажам (пакуль, умоўным) павінна была імітаваць сітуацыю, калі ракета вось-вось узарвецца падчас узлёту.

З пляцоўкі стартавала ратавальная сістэма, не ракета. Праз 20 секунд пасля старту, капсула аддзялілася ад ратавальнай вежы, спрацавалі парашуты і капсула акуратна прызямлілася з дапамогай паветраных падушак.

У апошні раз нешта падобнае ў Кітаі рабілі ў 1998 годзе для праграмы «Шэньчжоу», але з таго часу тэхніка зрабіла крок, ці нават скачок, наперад.

Ратавальная сістэма не разлічвае, як гэта звычайна бывае, на асобны ракетны модуль. Mengzhou пераходзіць ад традыцыйнай мадэлі «ракета кіруе спыненнем палёту, касмічны карабель — выратаваннем экіпажа», да поўнай адказнасці як за кантроль спынення палёту, так і за бяспеку экіпажа.

На Mengzhou кітайцы збіраюцца ў 2030 годзе прыляцець на Месяц
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Верагодна, найвузкі аўтамабіль у свеце зрабіў майстра з Італіі

Ëн гэтак "скараціў" кузаў Fiat Panda, што той ператварыўся хутчэй у арт-аб'ект на колах.

Спераду змясцілася толькі адна фара, а руль - зусім не ад Fiat, а ад дзіцячай машынкі.

Што хаваецца пад капотам - пакуль загадка. Можа, нейкі рухавічок ад мотакасы? Колькі жрэ, колькі прэ? 🤔

Ці праедзе ён па звычайнай дарозе? Хіба што паміж дзвюма лавамі ў парку. Але як перформанс - залік!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧐 Ці ёсць будучыня ў робалялькі з Італіі, што трымае раўнавагу ў паветры з рэактыўным заплечнікам за спінай? Людзі ўжо даўно з такімі прыладамі лятаюць і вышэй, і хутчэй, і спрытней.

Пра гэта глядзіце ў новым відэа ад Віталя Аляхновіча на YouTube.

https://youtu.be/AHBqBVg65qs

А таксама ў гэтым выпуску "тэхнавукі":

🔥 SpaceX вучыць ракету ўзрывацца
🚀 Honda вучыць ракету вяртацца
👓 мышы атрымліваюць інфрачырвоны зрок
📺 Google Beam прадае 3D-гутаркі для эліты