Усё пра ўсё
1.86K subscribers
1.32K photos
491 videos
1 file
169 links
Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень! Падпісвайцеся!

Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus


NO POLITICS
加入频道
Кітайская HiPhi, хайпанулая ў 2022-23 электракарамі з крутым дызайнам, спыніла вытворчасць і закрывае шоурумы як мінімум на паўгода.

Мясцовыя СМІ пісалі, што ў кампаніі вялікія фінансавыя цяжкасці, а зараз HiPhi сама заявіла, што правядзе карэкціроўку дзейнасці для "вырашэння ўнутраных і знешніх праблем".

Дарэчы, свайго завода ў HiPhi няма: вытворчасць наладжана па кантракце на прадпрыемстве Kia у Яньчэне.
Telegram будзе дарыць Premium за дазвол выкарыстоўваць ваш нумар для адпраўкі SMS-кодаў іншым карыстачам.

Пакуль функцыя з'явілася толькі ў некалькіх краінах і толькі на Android: праз нумар абяцаюць рассылаць не больш за 150 СМС у месяц.

Калі адпраўка SMS на вашым тарыфе платная, усе выдаткі застаюцца на вас: Telegram толькі дае код на Premium.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кітайцы прыдумалі ідэальны аксэсуар для сімулятараў рыбалкі.

З дапамогай немудрагелістай штукі для джойконаў можна рыбачыць у Fishing Star і яшчэ некалькіх гульнях на Nintendo Switch.

У Кітаі каштуе ўсяго 15¥ (~7 рублёў).
У Нідэрландах будуюць лясныя хаткі, падобныя на шпакоўню - толькі для людзей.

Жылая плошча 55 м²: на першым паверсе тэраса, ванная і кухня-гасцёўня, уся тэхніка ў якой сілкуецца ад сонечных панэляў, а на другім - «гняздо» з ложкам.

Пажыць у такім можна і ў арэнду: ноч праз AirBnb каштуе €180.
А вы ведалі, што ў нас, у Беларусі тэстуюць футурыстычны цягач MAZ-Х? Абяцаюць запас ходу да 3000 км (гэта гібрыд), а таксама выдатныя разгон і хуткасць.

Апроч абцякальнай кабіны, цікава і прылада ўсярэдзіне: пасадка кіроўцы прыніжаная, у зоне адпачынку ёсць высоўная ракавіна, а дзверы ўсяго адні - ссоўная справа. Замест усіх люстэркаў камеры.

Калі грузавік запусцяць у вытворчасць (і ці запусцяць увогуле), пакуль не гавораць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэтай ноччу адбылася гістарычная пасадка на Месяц - упершыню за ўвесь час асваення космасу на паверхню сеў прыватны касмічны апарат.

Створаны кампаніяй Intuitive Machines модуль Odysseus быў выведзены ў космас ракетай SpaceX яшчэ ў сярэдзіне месяца, а 23 лютага ў 02:23 ён паспяхова прызямліўся ў кратары на паўднёвым полюсе.

На яго борце некалькі навуковых інструментаў, у тым ліку прыборы NASA для збору даных перад запланаванай на 2026 год высадцы людзей.
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!!

Спасылка: https://yangx.top/belaiplatform
У міжнародным аэрапорце Заід у Абу-Дабі адкрылі адзін з самых дарагіх тэрміналаў у свеце. Яго пачыналі будаваць яшчэ ў 2012 годзе.

Акрамя таго, гэта яшчэ і адзін з найбуйнейшых тэрміналаў - плошчай 742000 м ². Ён можа адначасова прымаць 79 самалётаў і абслугоўваць 11000 пасажыраў у гадзіну.

На тэрыторыі сотні магазінаў і кафэ, лаўнж-зоны, 14 залаў чакання, 52 стойкі самарэгістрацыі, а таксама спа-цэнтр і атэль на 138 нумароў.