Академия образования
2.28K subscribers
2.24K photos
373 videos
12 files
1.33K links
Официальный Telegram-канал ГУО «Академия образования»
https://www.akademy.by

220040, г. Минск ул. Некрасова, 20
Телефон (017) 378 78 28,
факс (017) 271 78 68,
e-mail: [email protected]
加入频道
🏛Вечар сямейнага чытання "Бацькоўскі дар" у Купалаўскім тэатры

📖Па запрашэнні выдавецкага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Народная асвета" супрацоўнікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі наведалі вечар сямейнага чытання "Бацькоўскі дар", які адбыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і быў прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

🔗Арганізатары вечара сямейнага чытання “Бацькоўскі дар” акцэнтавалі ўвагу прысутных на ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў і традыцый культурнага вольнага часу, павышэнні ролі кнігі і чытання ў выхаванні падрастаючага пакалення, фарміраванні багатага духоўнага свету дзяцей, умацаванні камунікацый бацькоў з дзецьмі і сувязей паміж пакаленнямі

🎥Больш фота і відэа 👉на сайце Акадэміі

#Акадэмія #Вечар_сямейнага_чытання #Бацькоўскі_дар #Купалаўскі_тэатр
⛳️ 19 лютага на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі» адбыўся 👉 заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 9-11 класаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

🔵 Журы секцыі «Лінгвістыка» ўзначаліла галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Акадэміі адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар Г.М.Валочка

🔹 Работа секцыі «Літаратуразнаўства» праходзіла пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры педагогікі i менеджменту адукацыі Акадэміі адукацыі, кандыдата педагагічных навук, дацэнта І.М.Слесаравай

📝 Вучні на працягу дня прэзентавалі падрыхтаваныя даследчыя работы, якія ацэньваліся членамі камісій – беларускімі навукоўцамі

🏆 Па выніках абмеркавання работ у адпаведнасці з зацверджанымі Міністэрствам адукацыі крытэрыямі ў кожнай з секцый былі вызначаны 13 пераможцаў конкурсу, якія атрымалі дыпломы I, II і III ступеняў

#Акадэмія_адукацыі #рэспубліканскі_конкурс #фінал
🔘 Круглы стол, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы

🔹 Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прарэктар па навуковай рабоце Акадэміі адукацыі Вольга Уладзіміраўна Зелянко, доктар педагагічных навук, дацэнт, прыняла ўдзел у круглым стале, які адбыўся ў рэдакцыі газеты «Звязда».

🔹Эксперты - знакамітыя вучоныя, грамадска-палітычныя дзеячы, выкладчыкі - абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з пашырэннем сферы ўжывання беларускай мовы.

🔹 У ходзе дыскусіі было падкрэслена, што ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь забяспечана парытэтнае функцыянаванне і развіццё абедзвюх дзяржаўных моў.

☝️ Асноўная мэта сучаснай моўнай адукацыі заключаецца ў тым, каб мова стала не столькі прадметам навучання, колькі дзейсным сродкам фарміравання асобы грамадзяніна і патрыёта.

#Акадэмія_адукацыі #круглы_стол #Дзень_роднай_мовы