Образование ЗАВОДСКОГО📝
4.63K subscribers
96.4K photos
3.37K videos
65 files
2.57K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
📍АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

📎Удзел у семінары "Актуальныя пытанні  эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2021/2022 навучальным годзе" прыняла дырэктар гімназіі №14 г. Мінска Марыя Іванаўна Гарохава 24 верасня.

🇧🇾Мерапрыемства арганізавана Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі і прайшло ў фармаце анлайн.

🖇Удзел у семінары быў невыпадковым. Ужо другі год гімназія з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай па апрабацыі мадэлі сяброўскага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах адукацыі.

📣Праект накіраваны на прафілактыку булінга ў школе і праводзіцца сумесна з кафедрай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

#Заводскі
#гімназія14
#эксперыментальная_дзейнасць