Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.4K subscribers
90.1K photos
2.95K videos
65 files
2.13K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
#АбменВопытам
🔻2022 год сярод краін удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў названы Годам народнай творчасці і культурнай спадчыны.

8 снежня прадстаўнікі адміністрацыі гімназіі ✓14 правялі тэлемост з прадстаўнікамі гімназіі ✓80 з горада Ніжні Ноўгарад (Расія).

Падчас размовы былі акрэслены дакладныя накірункі ўзаемадзеяння педагагічных калектываў з мэтай выхавання грамадзяніна, чалавека, які шануе гісторыю і культуру свайго народа. 📝 🎬 🗺️ 🌐

Педагагічны калектыў гімназіі гатовы падзяліцца вопытам па арганізацыі выхаваўчай, спартыўна-масавай дзейнасці, а таксама абмяняцца з расійскімі калегамі напрацоўкамі і новымі тэхналогіямі правядзення заняткаў.

Наперадзе шмат цікавага! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія80_НіжніНоўгарад
#супрацоўніцтва
#АбменВопытам
🇧🇾Беларусь-Карэя🇰🇷

У гімназіі 14 г.Мінска даўно ідзе цеснае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі пасольства Рэспублікі Карэя. Падчас цеснага ўзаемадзеяння напісаны гуманітарны праект, працуе гурток "Уводзіны ў карэйскую мову". 🇰🇷

26.09.22 адбыўся візіт Трэцяга сакратара пасольства Рэспублікі Карэя, спадара Чжонг Хан Гё ў гімназію 14. Дырэктар гімназіі М.І.Гарохава і прадстаўнікі адміністрацыі пазнаёмілі з працай гімназіі па вывучэнню карэйскай мовы і культуры, наведалі кабінет карэйскай культуры ў гімназіі. Госці з задавальненнем пабачылі экспанаты музеяў музычных інструментаў і беларускай хаткі. Адбылося абмеркаванне плана работы на гэты навучальны год.

Шмат творчых ідэй і задумак. Праект па ўзаемадзеянні з Карэяй працягнецца. 🇰🇷🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#Карэя
#Беларусь
Экскурсія ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці

Вучні 8-10-х класаў гімназіі 14 г.Мінска, якія зацікаўлены біяхімічным накірункам вучобы, з настаўнікамі І.Д.Яцынай і А.А.Долбік адправіліся на экскурсію ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці.

З вялікай зацікаўленасцю ўсе слухалі аб вытворчасці ўсімі любімых прадуктаў харчавання: ёгуртаў, сыроў, прастаквашаў і многіх іншых кісла-малочных прадуктаў. Гімназістам паказалі цэх па вытворчасці прадуктаў для дзяцей. Яны не толькі назіралі за тэхналогіяй, але і паспрабавалі на смак розныя ёгурты.🍶

Асаблівую цікавасць вызваў цэх, дзе вырабляюць марожанае - вельмі яно спадабалася вучням! 🍦😉👌 Акрамя гэтага кожны пайшоў дадому з жаданнем зрабіць ёгурт дома з атрыманай у інстытуце закваскі.

Мы раскажам вам ці смачна ў нас атрымалася ў наступны раз! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
🇰🇷Нашы вучні ў Карэі🇰🇷

🇧🇾🇰🇷Вучаніца 10 “А” класа Абрамовіч Міла, якая ў рамках конкурсу, аб'яўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Карэя і Пасольствам Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь удзельнічае ў праграме " Вывучэнне карэйскай мовы для замежных студэнтаў 2022" прыбыла ў Сеул.🇰🇷🇧🇾

📚Заняткі пачаліся.📚

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#Карэя
#Беларусь
СУПРАЦОЎНІЦТВА
11 красавіка дырэктар гімназіі Гарохава М.І. і намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Гурыновіч А.У. прынялі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Педагагічныя класы:вопыт і перспектывы”.

🔸На плянарным пасяджэнні педагогі Беларусі, Расіі, Казахстана расказвалі пра суправаджэнне дзейнасці педагагічных класаў у сваіх рэспубліках.

🔸На дыялогавай пляцоўцы па суправаджэнні прафесійнага росту педагогаў Гарохава М.І. падзялілася вопытам работы па фарміраванні сістэмы метадычнай работы гімназіі з маладымі настаўнікамі.

Настаўнікі-метадысты гімназіі Яцына І.Д. і Долбік А.А. праводзілі майстар-класы ў студэнтаў БДПУ ім. М.Танка ў рамках дэкады студэнцкай навукі-2024 - Марафон інавацыйнага педагагічнага вопыту “Настаўнікі-метадысты - будучым педагогам-даследчыкам”.


#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва