28 лютага, у апошні дзень зімы, на стадыёне ДУА “Гімназія №14 г.Мінска” весела і ярка прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Масленічныя забавы”, у якім прымалі ўдзел вучні, настаўнікі і бацькоўская грамадскасць устаноў адукацыі Заводскага раёна г.Мінска.
У праграме свята - вясёлыя гульні, спартыўныя конкурсы, творчыя выступленні.
На кірмашы можна было пакаштаваць смачныя бліны з рознымі начынкамі, гарбату з духмяным варэннем і іншыя ласункі.
Кульмінацыяй свята стала спальванне чучала масленіцы і агульны карагод пад музычнае суправаджэнне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі”.
#Заводскі
#Масленічныя_забавы