Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.08K subscribers
93.4K photos
3.15K videos
65 files
2.31K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
Свята двара "Браты нашы меншыя" 🐭🐰🐕

На двары гімназіі 14 сёння было весела! 😉😄🤣 Нягледзечы на халоднае надвор'е, на свята сабраліся каля 80 удзельнікаў! Сярод іх былі тыя, хто прывёў з сабою дамашняга пітомца: марскія свінкі, чарапахі, сабакі, каты, смаўжы, хамячкі.

Выступілі прадстаўнікі Заводскага аддзела дэпартамента аховы са сваімі чацвераногімі сябрамі: аўчаркамі Нормай і Малінуа. Гледачы ўбачылі, як сабакі выконваюць каманды і як робяць захоп парушальніка!

З задавальненнем нашы гледачы паўдзельнічалі ў спаборніцтвах на станцыях:
💢 "Дэпартамент аховы", дзе пазнаеміліся бліжэй з аўчаркамі, прымералі бронежылеты, паглядзелі на тэхніку і зброю;
💢 "Мы малюем", дзе малявалі мялкамі;
💢"Мы з табою адной крыві", дзе кожнаму намалявалі вусы і носік;
💢"Мы любім спорт", дзе спаборнічалі ў спрытнасці.

💫Самыя актыўныя атрымалі фішкі і салодкія прызы, а нашы ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і білеты на выставу "Шакаландыя"! Свята прынесла толькі пазітыў! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#школа98
#свята_двара
🎉Свята🎉

🪗Калектыў гімназіі 14 са шчырай любоўю і вялікай пашанай віншаваў з нагоды 75-гадовага юбілею настаўніка музыкі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, выдатніка адукацыі Дзмітрыя Дзмітрыевіча Ровенскага.🪗

Павіншаваць педагога прыйшлі калегі, бацькі, удзячныя выхаванцы фальклорнага ансамбля “Дударыкі”. У актавай зале гучала многа добрых слоў віншаванняў і пажаданняў у гонар юбіляра, успаміналіся самыя яркія моманты з прафесійнага жыцця Дзмітрыя Дзмітрыевіча.

🎤Няхай гучыць беларуская песня🎤

#Заводскі
#гімназія14
#свята
Дзень нараджэння беларускага пісьменніка М.М.Чарняўскага

🎙Па запрашэнні юбіляра, вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным 80-ці годдзю з дня нараджэння і 65-годдзю творчай дзейнасці вядомага беларускага пісьменніка М.М. Чарняўскага.🎙

🎉Таксама ў якасці глядачоў прысутнічалі вучні 7А, Б, В класаў, якія павіншавалі пісьменіка са святам.🎉

#Заводскі
#гімназія14
#свята
💫Настаўнік - ПРАФЕСІЯ ДАЛЬНЯГА ДЗЕЯННЯ, ГАЛОЎНАЯ НА ЗЯМЛІ!

💐Сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка, цёплыя словы і пажаданні гучалі ў канцэртнай праграме гімназіі “Настаўніку прысвячаем”…

🎶🎻💃Музычныя нумары, вершы, жартоўныя сцэнкі - усё ў гэты дзень для Настаўніка і дзеля яго!

📜 Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар Гарохава Марыя Іванаўна шчырымі словамі павіншавала педагагічны калектыў і з нагоды Дня настаўніка ўзнагародзіла граматамі адміністрацыі гімназіі лепшых педагогаў за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

🎉Са святам! Міру, дабра, натхнення, дабрабыту!



#Заводскі
#гімназія14
#дзеньнастаўніка
#свята
💫Напярэдадні прыгожага вясновага свята ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя жаночаму дню 8 Сакавіка.
☀️У нашай актавай зале панавала сапраўды вясновая святочная атмасфера. Цешыла не толькі цёплае сонейка, але і нашы хлопцы сагравалі сэрцы сваімі ўсмешкамі, цяплом, песнямі і танцамі.
🎉Святочнае мерапрыемства прынесла ў жыццё гімназіі атмасферу вясновай радасці і шчасця!


#Заводскі
#гімназія14
#свята
🕛ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ✨️

🎖️Напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь педагогі БСЖ гімназіі 14 павіншавалі ваеннаслужачых - афіцэраў і салдат вайсковай часці 35703 361-ой Ордэна Чырвонай Зоркі базы аховы і абслугоўвання Цэнтральных органаў Ваеннага Кіравання з надыходзячым святам. 🎉 Усім ваеннаслужачым на чале з камандзірам часці Пастарнакам Д.С. былі выказаны словы падзякі за службу, за адданасць Радзіме і ўручаны салодкія пачастункі і пірагі.

🍰Акцыя "Мамін пірог" - адна з самых любімых і традыцыйных для жанчын гімназіі!

Вучні 10 класаў наведалі выставу зброі і ваеннай тэхнікі, пазнаёміліся з жыццём салдат.🎖️

Вучаніца 7"А" Пілуй Амалія прадставіла музей Партызанскай Славы гімназіі на раённым этапе конкурсу "Юны экскурсавод".🌟

Вучні 5 класаў наведалі Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па шорт-треку, дзе ўбачылі захапляльныя гонкі.⛹️‍♀️

На этапе рэспубліканскага конкурсу "Агеньчык запрашае сяброў" наша каманда прыняла ўдзел у намінацыі "Сцяг-шоу" і заняла 1 месца!🏆

#Гiмназiя14 #Свята
☀️МАСЛЕНІЧНЫЯ ЗАБАВЫ!☀️

У апошні дзень зімы на стадыёне ДУА “Гімназія №14 г.Мінска” весела і ярка прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Масленічныя забавы” 🎉, у якім прымалі ўдзел вучні, настаўнікі і бацькоўская грамадскасць устаноў адукацыі Заводскага раёна г.Мінска.

У праграме свята - вясёлыя гульні 🎈, спартыўныя конкурсы, творчыя выступленні.

На кірмашы можна было пакаштаваць смачныя бліны з рознымі начынкамі 🥞, гарбату з духмяным варэннем і іншыя ласункі.

Кульмінацыяй свята стала спальванне чучала масленіцы 🔥 і агульны карагод пад музычнае суправаджэнне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі”.

#Масленіца #Гiмназiя14 #Свята