Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.03K subscribers
92.4K photos
3.11K videos
65 files
2.24K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
👮‍♀️ПРАФІЛАКТЫЧНЫЯ ГУТАРКІ!💬

На базе ДУА "Гімназія №14 г.Мінска" прайшла прафілактычныя гутарка з урачом-нарколагам для вучняў 9-11 класаў гімназіі і СШ 98. Вучні даведаліся пра наступствы ўжывання псіхаактыўных рэчываў.💬

У фокусе ўвагі былі пытанні прафілактыкі і папярэджання нарказалежнасці. У форме даверлівай гутаркі абмяркоўваліся пытанні: чаму людзі пачынаюць ужываць наркотыкі; як развіваецца залежнасць, якая вядзе да дэградацыі; як па знешніх прыкметах зразумець, што чалавек ужывае наркотыкі і інш.🤔

Была праведзена гутарка i з інспектарам ІСН Катовіч Елізаветай Міхайлаўнай, якая расказала аб адказнасці за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, абмеркавалі сітуацыі махлярства з банкаўскімі картамі і спосабы засцерагчы сябе. 💳

Абмеркавалі пытанне курэння вейпаў сярод моладзі. Інспектар адзначыла, што многія не ўсведамляюць рызыкі для свайго і чужога здароўя і адказнасць за курэнне ў грамадскіх месцах. Гутарка была карыснай і інфарматыўнай. 📚

#Гiмназiя14 #Прафілактыка #Моладзь