Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.03K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ
🔥Пяты дзень тыдня прыродазнаўчых навук прайшоў пад дэвізам “Мы за мірны атам!” ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАЭС.

👫Вучні 9-х класаў правялі інтерактыўны дайджэст “Падарожжа па краіне Здаравячкоў” для пачаткоўцаў. Вучні актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, якія ім прапанавалі “Багіня Гігіена” і “Здаравячкі”. Актыўны занятак даў плённыя вынікі для дапытлівых.

🙏Рэквіем “ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АТАМНАЙ СТАНЦЫІ” стаў фінальным акордам тыдня.

🔥Вучні 10-11-х класаў расказалі аб трагедыі і яе наступствах у свеце. Хвілінай маўчання класы гімназіі ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі.

#Заводскі
#гімназія14
#дзеньпамяці
ПЕРАМОГА!
🎉Віншуем з перамогай вучаніцу 9 “В” класа гімназіі Горбач Сафію ў рэспубліканскім фестывалі юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які адбыўся ў Рэспубліканскіі цэнтры экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дыплом I ступені ўручыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мацюшонак Аляксандр Мікалаевіч.

#Заводскі
#гімназія14
#перамога
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ
👫Вучні 5”В” і 5 “Г” класаў паўдзельнічалі ў інтэлектуальным экалагічным мерапрыемстве “Загадкі прыроды”. Гімназістам прапанавалі адгадаць загадкі, вызначыць назвы дрэў па іх насенні, сабраць ядомыя грыбы, прадказаць надвор’е па прыродных прыкметах. У завяршэнне акрэслілі правілы паводзін у лесе.
Усе добра разумеюць, што берагчы прыроду - наша галоўная задача

👫 Вучні 1-2-х класаў завіталі ў творчую майстэрню, дзе рабілі прыгожыя паштоўкі, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Майстравалі і гаварылі на тэму Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі, хто такія ветэраны і чаму іх трэба шанаваць і наведваць. Паштоўкі атрымаліся цудоўныя!

👫 Адбыўся фінал раённага конкурсу чытальнікаў "Радкі, апаленыя вайной", у якім актыўны ўдзел прынялі вучні гімназіі.
Мосін Мікіта атрымаў Дыплом фіналіста, Капцялова Ганна і творчы калектыў 9 "А" класа ўзнагароджаны Дыпломамі II ступені.
Малайцы! Віншуем!

#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 9-х класаў гімназіі выкарысталі магчымасці горада і правялі класную гадзіну на базе Музея прыроды і экалогіі. 🏛️
Акрамя цікавай і змястоўнай экскурсіі, прынялі ўдзел у квэсце, дзе актыўна вывучалі матэрыял музея. Правядзенне такого незвычайнага мерапрыемства дало магчымасць больш актыўна далучаць вучняў да праблем экалогіі і шукаць рашэнні ў паляпшэнні экалагічнай абстаноўкі малой Радзімы, роднага горада Мінска!

#Заводскі
#гімназія14
Прайшло пасяджэнне гарадскога бацькоўскага ўніверсітэта на тэму "Гатуемся да лета: ключавыя аспекты аздараўлення і арганізацыі вольнага часу дзяцей".

🔸У ходзе сустрэчы асвятляліся пытанні арганізацыі аздараўлення дзяцей у лагерах, правілы дарожнай бяспекі, супрацоўнікі ІСН і МНС расказалі аб прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх і надзвычайных сітуацый у перыяд канікулаў і водпускаў.


#Заводскі
#гімназія14
♥️У рамках рэспубліканскай акцыі “Запусці сэрца” вучні 10 класа наведалі Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж, дзе набылі базавыя навыкі аказання першай дапамогі пры станах, якія прадстаўляюць пагрозу жыццю і здароўю чалавека.

👫Вучні праслухалі змястоўную лекцыю, а затым змаглі паспрабаваць свае мануальныя здольнасці, якія ўмела карэкціраваліся спецыялістамі. Акцыя садзейнічала прафесійнай арыентацыі вучняў. Яны зразумелі, што ў медыцынскую прафесію ідуць людзі матываваныя і неабыякавыя.

#Заводскі
#гімназія14
🔥7 мая адбылася анлайн - сустрэча вучняў гімназіі 14 г.Мінска і гімназіі 80 г.Ніжні Ноўгарад.

🔸Тэма гутаркі для старшакласнікаў - лёс жанчыны на вайне.

🔥Кранальна і ўзрушана гаварылі вучні аб героях кнігі Б.Васільева "А зоры тут ціхія...". Былі прачытаны вершы аб жанчынах вайны.

📽️Напярэдадні сустрэчы вучні стваралі відэа фільмы па прачытаных творах.

🎉Пераможцай конкурсу буктрэйлераў стала вучаніца з Ніжняга Ноўгарада Васіліса Швяцова.

🙏Памяць пра подзвіг герояў жыве!

#Заводскі
#гімназія14
Гімназія помніць!
📚У бібліятэцы гімназіі ў межах міжнароднай акцыі “Читаем детям о войне” праведзены мерапрыемствы для вучняў 7 "Б" і 9 "А" класаў. Загадчык бібліятэкі Ладуцька Т.Б. і настаўнік Галубовіч Н.М. абмеркавалі з вучнямі жахлівы лёс дзяцей у гады ВАВ і іх гераізм.
👫Вучні пазнаеміліся з творамі пісьменнікаў аб вайне, а затым расказалі як ВАВ паўплывала на іх сем’і.

🏛️У Мінскім гарадскім палацы культуры адбыўся канцэрт "Великая поступь Победы", які з вялікім задавальненнем наведалі самыя актыўныя піянеры гімназіі і іх класны кіраўнік Галубовіч Наталля Мікалаеўна. Гэта даніна памяці і ўдзячнасці тым, хто даў нам магчымасць жыць пад мірным небам і не ведаць жахаў вайны.🙏

👫Вучні 6-ых класаў гімназіі наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. У музеі сабрана экспазіцыя ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, якая зацікавіла як хлопчыкаў, так і дзяўчат.
🙏Разам выхоўваем павагу да мінулага і патрыятызм у маладога пакалення! 🇧🇾


#Заводскі
#гімназія14
#гімназіяпомніць
Віншуем!
👫Вучаніца 11 класа гімназіі Яфімчык Ксенія паспяхова выступіла на XVII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. у гістарычнай памяці народа", дзе была ўзнагароджана Дыпломам 3 ступені ў секцыі "Генацыд беларускага народа".

🎉Віншуем нашу выпускніцу і кіраўніка настаўніка гісторыі Блешчаву Таццяну Віктараўну!

#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у гімназіі па класных кабінетах, у актавай зале, музеі Партызанскай Славы.

🙏З усіх куточкаў ляцяць сёння словы падзякі ветэранам, якія абаранілі нашу зямлю ад захопнікаў, словы гонару за нашу краіну і яе гісторыю.

👫Вучні 6-х класаў павіншавалі Кулага Інэсу Георгіеўну, малалетняга вязня фашызму, сведку жудасных падзей ваеннага ліхалецця з Днём Перамогі!

🔥Сустрэча дзевяцікласнікаў з ветэранам вайны Кандзюрынай Галінай Андрэеўнай чарговы раз прымусіла ўсвядоміць, якое шчасце жыць у мірны час!


#Заводскі
#гімназія14