Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.39K subscribers
90.1K photos
2.95K videos
65 files
2.13K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
💥ЦІКАВАЯ ЭКСКУРСІЯ

📍Вучні гімназіі №14 г. Мінска ў складзе дэлегацыі  вучняў школ Заводскага раёна наведалі  студыю АНТ. 

🇧🇾Мерапрыемства арганізавана ІСН Заводскага раёна ў межах месячніка прававых ведаў.

📺Школьнікі не толькі  пазнаёміліся з умовамі працы на тэлебачанні, але і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі вядучых.

🙋‍♀️👨‍⚖Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага раёна пастаянна арганізоўваюць для вучняў пазнавальныя экскурсіі, якія з задавальненнем наведваюць падлеткі.

#Заводскі
#экскурсія
#АНТ
#сябруем_з_законам
🔻Пілотны праект 🔻

Менавіта 3 сакавіка зафіксаваныя першыя ўзгадкі пра Менск. Вучні 10 класа гімназіі 14 патрапілі на экскурсію па старым Менску з супрацоўнікам музея Янкі Купалы.

☝️😄 Пачалі з месца, якое раней называлі Высокі Рынак, а скончылі ля дома масонаў, што на Музычным завулку. Пабачылі самы старажытны будынак сталіцы - царкву Святых Пятра і Паўла, што якраз на рацэ Няміга, прагуляліся па старой Зыбіцкай вуліцы, пачулі гісторыю пра Музей Конкі і пра саму конку, пасядзелі на музычнай лаўцы, пазнаеміліся з прафесіяй, якая сышла ў нябыт - фарэйтарам.

Прагуляліся па пляцы, дзе стаялі раней гандлёвыя рады, пачулі гісторыю пра Ратушу, падыйшлі да помніка Ваяра, што трымае ключы ад Горада, пафатаграфаваліся на Саборнай плошчы, убачылі галоўны касцел каталікоў , выкананы ў Віленскім барочным стылі, пачулі цікавую гісторыю пра Дуніна- Марцінкевіча і шмат чаго іншага ... Вучні былі захопленыя расповедам!

Такі знаёмы і незнаёмы наш Мінск!

#Заводскі
#гімназія14
#пілотны_праект
#экскурсія_па_Мінску
Усім класам на экскурсію!"

💫 Вучні 7-х класаў гімназіі 14 разам з класнымі кіраўнікамі Яцынай І.Д., Блешчавай Т. В., Долбік А. А. пабывалі на экскурсіі ў парку гісторыі Сула. Цікава правялі час і пазнаёміліся асабіста з тым, што вывучалі падчас урокаў гісторыі. 💫

💫 Вучні апынуліся ў старажытным свеце, кавалі меч, рабілі жбан з гліны, малолі муку, плылі на старажытным караблі варагаў. Пазнаёміліся з выхаваннем і адукацыяй у іезуіцкім калегіуме. Завяршылі экскурсію катанне на брычцы! 😉

Знаёміцца з гісторыяй сваёй краіны вельмі цікава і пазнавальна!

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
#экскурсія
#парк_гісторыі_Сула
Цікавы шосты дзень

🚌 Вучні 4-х класаў гімназіі 14 г.Мінска ў рамках шостага дня пабывалі ў старажытным Полацку. Наведалі: Сафійскі сабор, Дзіцячы музей, Музей беларускага кнігадрукавання, Спаса-Ефрасінеўскі манастыр .

На праспекце Францыска Скарыны пабывалі ля помнікаў вядомых гістарычных і культурных дзеячаў: Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага.
📸 Сфатаграфаваліся ля помніка літары “Ў”.

📚Уся гісторыя, якую вывучалі па падручніку, паўстала перад вачыма. Усіх перапаўнялі пачуцці здзіўлення, захаплення, гонару пасля знаёмства са славутасцямі, святынямі старажытнага Полацка, яго гісторыяй, каштоўнасцямі, якімі ганарыцца наша краіна і кожны беларус.🇧🇾

🇧🇾 Ведай сваю краіну! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
#Полацк
#шосты_дзень
🔥3 мая была арганізавана экскурсія па маршруце “Мінск-Хатынь-Курган Славы-Мінск” для вучняў 5-ых класаў гімназіі 14, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны, доўгім гадам акупацыі Беларусі і барацьбе народа супраць захопнікаў.
Мы памятаем!🙏



#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
🔥23 мая вучні 3 "Б" класа гімназіі 14 завіталі на самую папулярную экскурсію нашага музея Партызанскай Славы - "Пяць цудаў". 🔥
🔸Юныя гімназісты задавалі шмат пытанняў, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.



#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
🏛️24 мая вучні 3 "Б" класа гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.🏛️
🔸У цікавай, займальнай форме інтэрактыўнай гульні вучні пазнаёміліся з асноўнымі этапамі ўзнікнення, станаўлення і развіцця Беларусі.
👫Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра славутыя і трагічныя старонкі жыцця беларусаў.


#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
👫Вучні 4 “Б” класа гімназіі наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
🔸Падчас экскурсіі і інтэрактыўнай праграмы гімназісты шмат новага даведаліся пра жыццё і творчасць славутага беларускага песняра, сваімі вачыма ўбачылі дом, у якім ён жыў, пазнаёміліся з інтэр’ерам жылых пакояў, кабінетам.
Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і карыснай.
👫Вучні 9-х класаў гімназіі пабывалі на экскурсіі на Мінскім падшыпнікавым заводзе ў рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі”, прымеркаванай да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія