Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.39K subscribers
90.1K photos
2.95K videos
65 files
2.13K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
💐ДЛЯ ЛЮБІМАЙ МАТУЛЕЧКІ

🎊 Творчая майстэрня "Для любімай матулечкі" прайшла ў 5 "А" класе гімназіі №14 г. Мінска ў Дзень маці, 14 кастрычніка.

Пяцікласнікі разам з класным кіраўніком Кацярынай Вячаславаўнай Калода распрацавалі спецыяльную паштоўку, ў якой вучні сказалі матулям самыя шчырыя словы, прызналіся ў патаемным і адкрылі сакрэты.

🍫🍬 Пажаданні падмацаваў салодкі падарунак: невялікі, але ад усяго сэрца.

🤱👪 Дзень маці - лепшае свята на зямлі, бо яно дае яшчэ адну магчымасць падзякаваць сваім матулям за жыццё, цярпенне, мудрасць і бязмерную любоў. 

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_маці
💐 З Днём маці! 💞

💐 Віншуем усіх матулек з Днём маці! Жадаем здароўя, дабрабыту, міру і любві! Будзьце шчаслівымі, радуйцеся кожнаму дню і ганарыцеся сваімі дзецьмі! 🎉
Калектыў гімназіі 14 г.Мінска

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_маці
🌹 Святкуем Дзень маці! 🎉

У гімназіі 14 г.Мінска ярка святкавалі Дзень маці. 🎉💐
У холе гімназіі арганізавана выстава творчых работ з прыроднага матэрыялу "Букет для матулі" ад 1,2 класаў, выстава малюнкаў "Вось яна якая, матулечка мая!" ад 3,4 класаў. Вучні 5,6,7 рыхтавалі відэавіншаванні. Прайшлі майстар-класы "Падарункі для любімай матулі". Колькі душы і таленту у кожнай творчай рабоце!

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Я хачу, каб ты жыла заўсёды!" сабрала ў актавай зале вучняў і матуль з мнагадзетных сем'яў. Праграму падрыхтавалі Ладуцька Т.Б., Кміта Г.М. і Андрушка А.М.. Для гледачоў выступілі: фальклорны ансамбль "Дударыкі", квартэт скрыпачоў, юны таленавіты піяніст, выхаванцы студыі "Сігма", вучні 9-х класаў з вершамі пра маці, спявалі вучні 4-х класаў.

Пярвічная арганізацыя "БСЖ" на чале з дырэктарам гімназіі М.І.Гарохавай арганізавалі віншаванне для матуль педагагічнага калектыву гімназіі.
Цудоўны настрой захаваем да вечара! Са святам! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_маці
#БСЖ