Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.11K subscribers
93.2K photos
3.13K videos
65 files
2.3K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
🇧🇾 Дзень роднай мовы ў гімназіі 14 прайшоў пад эгідай святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

📍Раніца распачалася смачнай акцыяй "Смакуем вершы песняроў". Вучняў чакала "Літаратурная пляцоўка", дзе неабходна было ведаць асноўныя факты з жыцця пісьменнікаў.

😉👌 Пляцоўка "Візуал" зацікавіла незвычайнымі ілюстрацыямі, звязанымі са знакавымі месцамі Мінска, якія нагадваюць нам пра жыццё і творчасць вялікіх пісьменнікаў. Ну хто не ведае станцыю метро Купалаўская або Плошча Якуба Коласа?! 😉

🎤Аўдыёпляцоўка нагадала, якімі прыгожымі песнямі сталі вершы! Падпявай разам з намі! 🎉

📝 Цікава і пазнавальна правялі дзень роднай мовы нашы гімназісты! 😃😉😘

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_роднай_мовы
🇧🇾 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ 🇧🇾

🖇️ 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

🖇️ Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. У рамках свята "Міжнароднага дня роднай мовы" ў ДУА "Сярэдняя школа № 82 г.Мінска", настаўніца беларускай мовы і літаратуры Прусакевіч Таццяна Леанідаўна, правяла для вучняў 7-х классаў мерапрыемства "Гучыць роднае слова!"

#ЗАВОДСКОЙ
#CШ82
#ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
🇧🇾Дзень роднай мовы🇧🇾

У ходзе правядзення дня роднай мовы былі праведзены такіе мерапрыемства, як:

Рэспубліканская дыктоўкі "РОДНАЯ МОВА".
Вучні чацвёртых класаў з цікавасцю і захапленнем правялі пазнавальную гульню "Нацыянальны касцюм беларусаў".
Вучні трэціх класаў падрыхтавалі паведамленні пра мастацтва Выцінанкі і распявядалі пра гэта сваім аднакласнікам.
На ўроку беларускай літаратуры разглядалі герояў праз прыём чытацкай пісьменнасці ВОКА.
У бібліятэцы гімназіі вучні азнаёміліся з выставай, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, прадэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, навучыліся карыстацца разнастайнымі слоўнікамі для вывучэння роднай мовы.
Літаратурны квілт "Гістарычныя постаці і мастацкія вобразы:Рагнеда".
Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у флаер- фэсце "Жадаю табе, мая родная мова...". Прыгадалі самыя любімыя, самыя важныя, самыя цікавыя і самыя вясёлыя словы нашай мовы, прызналіся ў каханні да яе і выказалі свае пажаданні.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_роднай_мовы