Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.4K photos
3.04K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
Тыдзень пачатковай школы

💢У гімназіі 14 адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня пачатковай школы і групы падоўжанага дня. Вучні і настаўнікі сабраліся ў актавай зале, дзе кожнаму класу быў уручаны маршрутны ліст з планам тыдня. Вучняў чакаюць дзень крэатыву, дзень краязнаўства, дзень літаратуры і творчасці, дзень матэматыкі і логікі, дзень музыкі і весялосці, дзень спорту і здароўя.💢

💢Тыдзень з яго конкурсамі, крыжаванкамі, майстар-класамі, творчымі майстэрнямі, акцыямі, віктарынамі, літаратурнымі гасцёўнямі абяцае быць цікавым і займальным.💢

Чакаем фотасправаздач з мерапрыемстваў.

#Заводскі
#гімназія14
#Тыдзень_пачатковай_школы
🎄"СуперЁлка"🎄

🌲У рамках тыдня пачатковай школы ў першы дзень "Крэатыву" падводзім вынікі сямейнага конкурсу творчых ідэй "СуперЁлка". На славу пастараліся дзеткі разам з бацькамі.🌲

Падтрымайце нашу працу.

#Заводскі
#гімназія14
#СуперЁлка
#Тыдзень_пачатковай_школы
Дзень “Краязнаўства”

🇧🇾 У рамках тыдня пачатковай школы, у другі дзень “Краязнаўства”, вучні гімназіі пазнаёміліся з беларускімі абрадавымі лялькамі і паспрабавалі самастойна зрабіць абярэг.
Таксама вучні прынялі ўдзел у разгадванні крыжаванкі "Краіна мая Беларусь" і праявілі свае веды і здольнасці ў алімпіядзе па краязнаўстве.🇧🇾

Вось што ў нас атрымалася.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Краязнаўства
#Тыдзень_пачатковай_школы
Дзень "Літаратуры і творчасці"

📚У рамках 3 дня літаратуры і творчасці тыдня пачатковай школы прайшла навагодняя акцыя "Пісьмо Дзядулі Марозу" сярод вучняў 1-х класаў. Пачаткоўцы выказвалі свае пажаданні Дзядулю, віншавалі яго з надыходзячым святам, жадалі яму моцнага здароўя, малявалі святочную паштоўку і з дзіцячым натхненнем прасілі навагоднія падарункі.📚
Хай іх мары і жаданні здзейсняцца!

📚У дзень літаратуры і творчасці адбылася сустрэча вучняў 1 і 2 класаў са знакамітым пісьменнікам Валерыем Квілорыя. Аўтар з захапленнем расказваў пра свае кніжкі. Пасля сустрэчы пачаткоўцы набылі ў аўтара кнігі з аўтографамі. Сустрэча была цікавай, цёплай і запамінальнай. На развітанне некаторыя вучні сфатаграфаваліся з аўтарам.📚

🎤Напярэдадні сустрэчы з аўтарам выступіла вучаніца 3"А"класа Сенічава Маргарыта з тэатралізаваным маналогам казкі С.Маршака пра разумнае Мышаня.🎤

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Літаратуры
#Тыдзень_пачатковай_школы
Дзень "Матэматыкі і логікі"

📖У рамках 4 дня "Матэматыкі і логікі" тыдня пачатковай школы сярод вучняў 1-х класаў прайшоў конкурс "Вясёлыя лічбачкі ў вершах і малюнках". Пачаткоўцы разам з бацькамі праявілі творчую ініцыятыву, малявалі, выразалі, пісалі вершыкі і сумесна прэзентавалі свае дасягненні.📖

Напэўна, кожнаму б захацелася, хоць на хвілінку, апынуцца, вокам імгнення, у 1 класе і адчуць атмасферу дзяцінства і навучання!

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Матэматыкі_і_логікі
#Тыдзень_пачатковай_школы
Дзень "Музыкі"

🎤💃Дынамічныя перапынкі прайшлі ў дзень "Музыкі" ў рамках тыдня пачатковай школы. Вучні пачатковых класаў спявалі ў караоке навагоднія песні, а таксама танчылі навагодні флэшмоб.🕺🎤

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Музыкі
#Тыдзень_пачатковай_школы
Дзень "Музыкі і весялосці"

📚У рамках 5 дня "Музыкі і весялосці" тыдня пачатковай школы сярод вучняў 1-х класаў прайшоў конкурс творчасці "Навагодняя мазаіка ў літарах". Пачаткоўцы шукалі літаркі, чыталі словы, складалі з імі сказы і вершыкі-рыфмаванкі.📚

Цікава і займальна падыходзіць да заканчэння наш тыдзень.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Музыкі
#Тыдзень_пачатковай_школы