Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.4K subscribers
90.1K photos
2.95K videos
65 files
2.13K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
Forwarded from school143_minsk
🔥 НАПЕРАД ДА ПЕРАМОГI

👩‍🎓 Сёння другi дзень гарадской алiмпiяды. Комплексная работа па беларускай мове i лiтаратуры

✴️ СШ 1️⃣4️⃣3️⃣ прадстаўляюць:

👩‍🦰 Скрабец Мiлана
👩‍🦰 Булынка Янiна
👩‍🦰 Пашкевіч Юлія

👩‍🏫 Кiраўнiк каманды - Эрмандраут Марына Мікалаеўна

🤗 Поспехаў вучням Заводскага раёна

#Заводской
#сш143
#сш92
#сш172
#сш85
#сш43
#сш98
#сш77
#гiмназiя14
#гiмназiя21
#школа143минск
#олимпиада
#мова
Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі, у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з філалагічным факультэтам БДУ, стаў ініцыятарам і актыўным удзельнікам семінара-практыкума "Навукова-даследчая работа вучняў: тэорыя і практыка" для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🎓

На пачатку семінара працавалі дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе вучні і настаўнікі маглі рашыць рэбусы і, у акулярах віртуальнай прасторы, наведаць віртуальны кабінет філалагічнага факультэта. 🧩👓

Мадэратары Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і Ірына Міхайлаўна Саніковіч, кандыдаты педагагічных навук, працавалі на інтэрактыўнай лекцыі для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🗣️📚

Шмат карыснай інфармацыі, многа новых ідэй і праектаў! 🌟💡

#Гiмназiя14 #ІнтэрактыўныСемінар #Адукацыя #Інавацыі
🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁

У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝

Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨

Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚

Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂

Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰

#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень