Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.16K subscribers
91.4K photos
3.05K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
Канікулы. Экскурсіі па Беларусі. 🚌 Заслаўе

Вучні трэціх класаў гімназіі 14 знаёмяцца з цікавымі мястэчкамі Беларусі. На днях наведаліся ў Заслаўе, пабывалі ў старажытным музеі міфалогіі, паглядзелі млын, хатку завознікаў. 🎄🎅

Разам з дарослымі прынялі ўдзел у святкаванні Каляд! Весела вадзілі карагод разам з казой і казачнымі героямі! Атрымалі шмат новых уражанняў! Вярталіся дадому з песнямі! 😉

Падарожнічаць цікава і пазнавальна! 🚌

#Заводскі
#гімназія14
#ВясёлыяКанікулы
#Экскурсіі
Аздараўленчы лагер "Сонейка". ДЗЕНЬ ДРУГІ

У другі дзень працы аздараўленчага лагера "Сонейка" у гімназіі 14 г.Мінска прайшлі цікавыя экскурсіі. У пакоі Воінскай славы пры ваенкамаце Заводскага раёна дзеці пазнаёміліся з багатай экспазіцыяй: дакументы, фотаздымкі, баявая зброя, разнастайнае абмундзіраванне савецкіх салдат і афіцэраў.У пакоі прадстаўлены тры перыяды мінулага стагоддзя - гэта матэрыялы ад даваеннага часу да адраджэння краіны з попелу Вялікай Айчыннай вайны. Цікавую экскурсію правяла начальнік музея Партызанскай славы гімназіі, настаўнік гісторыі Н.Ю. Літвіновіч. У канцы экскурсіі ўсе наведвальнікі адрымалі памятныя падарункі.

Выхаванцы лагера наведалі Музей гарадскога пасажырскага транспарту. Даведаліся аб гісторыі ўзнікнення пасажырскага транспарту ў Беларусі, яго адметных рысах і характарыстыках у XIX стагоддзі і ў сучаснасці, сваімі вачамі ўбачылі транспарт розных часоў. Экскурсія атрымалася вельмі пазнавальная!

Лета - пара для прыгод! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#экскурсіі
🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁

У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝

Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨

Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚

Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂

Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰

#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень