Образование ЗАВОДСКОГО📝
5K subscribers
92.6K photos
3.11K videos
65 files
2.26K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
✍🏻 Гістарычны тэст "Дыктоўка Перамогі" 🎉

Камітэт ГА "БРСМ" Заводскага раёну сумесна з лідарамі маладзёжных арганізацый гімназіі № 14 г.Мінска і педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г. арганізавалі правядзенне на базе гімназіі гістарычнага тэста "Дыктоўка Перамогі". Гістарычны тэст адбыўся сёння на 136 пляцоўках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У тэсце на базе гімназіі прынялі ўдзел прадстаўнікі 61 навучальнай установы горада Мінска.

Перад удзельнікамі тэста выступіла дырэктар гімназіі №14 Гарохава М.І. і пажадала поспехаў тым, хто прыйшоў праверыць свае веды па гісторыі і пазначыць сябе сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны.

Гістарычны тэст - адно з шэрагу грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў, запланаваных да 20-годдзя ГА "БРСМ".

#Заводскі
#гімназія14
#БРСМ
#гістарычны_тэст
#ВедайСваюГісторыю!