Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.4K subscribers
90.1K photos
2.95K videos
65 files
2.13K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
Даследуем эмоцыі і вучымся сябраваць!

У гімназіі 14 працягваецца праца ў рамках рэспубліканскага праекта "Стварэнне падтрымліваючага і сяброўскага асяроддзя ў навучальнай установе". За час удзелу ў праекце вучні 5-11 класаў прайшлі праз серыю трэнінгаў і інтэрактыўных заняткаў, дзе вучыліся шукаць выйсце з канфліктаў, супрацьстаяць гвалту і адстойваць асабовыя граніцы. Заняткі праводзілі педагогі-псіхолагі гімназіі Ліхаманава Я.С. і Сіткалеева Н.Б.

На чацвертым этапе праекта да правядзення заняткаў актыўна падключыся класныя кіраўнікі. Сёння ў 7А класе Яцына І.Д. правяла занятак на тэму "Свет эмоцый. Пачуцці - гэта нармальна?". Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў практыкаваннях: дэманстравалі свае эмоцыі і адгадвалі эмоцыі аднакласнікаў. Занятак дапамог ім зразумець, што пачуцці - гэта важная частка жыцця чалавека. Эмоцыі важныя і дапамагаюць нам вучыцца быць эмпатычнымі і спачувальнымі ў адносінах з людзьмі.

Вучыцца ніколі не позна!😉

#Заводскі
#гімназія14
#праектная_дзейнасць
#вучымся_сябраваць