Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.03K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
🎨 Праект "Каляровыя пятніцы" ў гімназіі 14 🎨

💢 Асноўная мэта праекта: праз цікавыя формы ўзаемадзеяння вучняў, бацькоў і настаўнікаў актывізаваць зацікаўленасць нацыянальнай культурай.

📍28.01. - ЧЫРВОНАЯ ПЯТНІЦА. Усе пляцоўкі падрыхтавала творчая каманда 5Б класа на чале з класным кіраўніком Калодай К. В..😉

📍Вучняў і настаўнікаў чакалі: Фотазона, Б'юцізона, Прастора жаданняў, знаёмства з выцінанкай і беларускім арнаментам, прагляд мульцікаў у стылі выцінанкі, знаёмства з беларускімі прымаўкамі, знаёмства з гісторыяй стварэння беларускай сімволікі. Конкурсы: "Чырвоны верш", "Чырвоны малюнак" і "Вясёлая пятніца", а таксама танцы! 😉

💢 Дзякуем усім, хто далучыўся да творчай групы 5Б і дапамог рыхтаваць пляцоўкі: кіраўніку па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуку А.В. за экскурс у гісторыю нацыянальнай сімволікі, вучаніцам 10 класа Хаменка Вераніцы і Міралюбавай Сафіі за плэй-ліст дыскатэкі! 😉👍🏻

Падвядзенне вынікаў Чырвонай пятніцы - у суботу 29 студзеня!

#Заводскі
#гімназія14
#КаляровыяПятніцы
🎨 Праект "Каляровыя пятніцы ў гімназіі 14" 🎨

🍊 11 лютага - АРАНЖАВАЯ ПЯТНІЦА. Усе пляцоўкі падрыхтавала творчая каманда вучняў і бацькоў 6А класа на чале з класным кіраўніком Хмяльніцкай Наталляй Вікенцьеўнай.

🍊 Вучняў і настаўнікаў чакала касмічнае падарожжа па аранжавых планетах: 🚀 Планета складаных пытанняў, Планета вясёлых танцаў, Планета таленавітых мастакоў і Планета цудаў. Удзельнікі свята спрабавалі адказваць на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з творамі вядомых мастакоў беларускіх і не толькі, убачылі выставу карцін. На планеце цудаў малявалі спецыяльнымі краскамі на твары - вось застанецца памяць пра гэты дзень! 😃👌 Кожны, хто жадаў на Планеце цудаў мог добра патанчыць! 😉

💢 Дзякуем усім, хто далучыўся да творчай групы 6А і дапамог рыхтаваць пляцоўкі: выхавальніку ГПД Гегечкоры А. А. за стварэнне АРТ прасторы, вучаніцам 10 класа Хаменка Вераніцы і Міралюбавай Сафіі за плэй-ліст дыскатэкі! 😉👍🏻

Праект працягнецца праз два тыдні!

#Заводскі
#гімназія14
#КаляровыяПятніцы
#Аранжавая
🍀 Зялёная субота🍀

🍀Праект "Каляровыя пятніцы" працягваецца ў гімназіі 14! Сёння быў незвычайны дзень - зялёная субота! 😉👍 Пляцоўкі праекта падрыхтавалі вучні 8А і 8Б класаў з класнымі кіраўнікамі Кмітой Г.М. і Андрушка А.М..🍀

🍀З самай раніцы гімназісты прынялі ўдзел у квэсце "У пошуках скарба Лепрыкона": шукалі схаваныя па ўсёй гімназіі пялёскі канюшыны і атрымоўвалі заданні. А хто знайшоў чатырохпялёсткавую - атрымоўваў салодкі прыз без намаганняў!😉 Прыйшлося да спадобы нашым вучням і "Дрэва пазітыву", якое трэба было ўпрыгожыць пялёскамі з добрымі пажаданнямі.🍀 Таксама цікавай была і экалагічная віктарына, арыгінальныя пытанні і шмат пазнавальнага матэрыяла. 🍀

🍀Фотазона і танцавальныя хвілінкі дазволілі правесці дадатковы дзень заняткаў весела і з карысцю! 🍀

#Заводскі
#гімназія14
#КаляровыяПятніцы
#ЗялёнаяСубота