Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.03K subscribers
92.4K photos
3.11K videos
65 files
2.24K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
📍Гадзіна інфармавання📍

💫Сёння на гадзіну інфармавання да вучняў старэйшых класаў у гімназію 14 завітаў выпускнік гімназіі 2020 года, а зараз студэнт БДУ Павел Манголаў. 💫

Павел расказаў гімназістам пра факультэты і ўмовы, якія створаны для навучання ў БДУ, узгадаў свае вучнёўскія будні ў гімназіі і захапленне гісторыяй. Зараз Павел вучыцца на гістарычным факультэце.

Сувязь пакаленняў выпускнікоў гімназіі і вучняў - важны момант захавання традыцый і гімназічнага духу.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
#выпускнікі
✨️ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ✨️

🎊У гімназіі прайшла вечарына «Цудоўныя школьныя гады», якая сабрала выпускнікоў розных пакаленняў. У гэты дзень кожны, апынуўшыся ў родных сценах, зноў адчуў сябе вучнем і нацешыўся радаснымі ўспамінамі з дзяцінства.🎉

🫂Дзень сустрэчы выпускнікоў заўсёды быў, ёсць і будзе святам, прысвечаным радасным сустрэчам, прыемным успамінам і падвядзенню вынікаў дасягненняў у сваім жыцці.😍

Вучні 4"А" класа наведалі 🏫СШ №169, дзе быў праведзены занятак-практыкум па аказанні першай неадкладнай дапамогі.🏥 Кожны з вучняў меў магчымасць замацаваць веды на практыцы.

Вучні 4-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і творчых работ на тэму "Выратавальнікі вачыма дзяцей".🎨

Вучні 6-х класаў гімназіі наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. З дзецьмі быў праведзены вельмі цікавы музейны ўрок.📚

Вучні 11 класа наведалі Дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Цікавай і змястоўнай была лекцыя ў актавай зале аб гісторыі ўніверсітэта, яго факультэтах.🎓

#Гiмназiя14 #Выпускнікі #Творчасць