Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.39K subscribers
90.1K photos
2.95K videos
65 files
2.13K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14
Творчыя выхаваўчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы.

💢 Цэнтр "Лідар" - вучні 8Б Куракоў Міхаіл, Лазоўскі Назар і педагог-арганізатар Мірошнік Ю.Г. прынялі ўдзел у раённым паседжанні Лігі Маладога Лідэра на тэму: "Якія сацыяльныя гарантыі павінна змяшчаць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". Размова атрымалася змястоўнай і пазнавальнай.

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - віртуальная экскурсія па Беларусі. Вучні 10 класа разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А. В. пабывалі на Мамаевым кургане, дзе падчас Сталінградскай бітвы ў 1942-1943 адбываліся разлютаваныя баі. 💫

💢 Цэнтр "Спадчына" - інтэлектуальная віктарына "Мой родны горад - мая малая Радзіма". Вучні 5А класа разам з Літвіновіч Н.Ю. адправіліся ў падарожжа па Мінску старажытнаму і сучаснаму. У складзе творчых каманд шукалі рашэнні таямнічых загадак гісторыі Мінска і прызнаваліся ў любові да сваёй малой Радзімы.🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Гісторыя_маёй_краіны
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Алімпійцы" - спартландыя "Зімовыя старты" для вучняў 6, 7 класаў прайшла на вуліцы. Надвор'е паспрыяла добраму ходу лыжаў і цудоўнаму настрою спартсменаў! 😉
Спаборніцтвы па валейболу для вучняў 10, 11 класаў прайшлі ў спартыўнай зале. Сустрэча атрымалася сяброўскай, усе удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму. 😆😃😉

Работу цэнтра арганізавалі настаўнікі фізічнай культуры Вялікі Д.С. і Туманава А. С..😉

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - вучні 6Б класа і Грэчкіна С. М. наведалі выставу "Калядныя цуды" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Даведаліся пра гісторыю святкавання, пра калядную зорку, пабачылі экспанаты: цацкі, яркія маскі. Святочны настрой гарантаваны! 😉
Вучні 1Б класа і Собаль С. М. наведалі музей Акіянаграфіі. 💦 Дзеці ўбачылі шмат розных рыб. 🐟 🐠 🐡 Даведаліся пра водных жывёл свету, убачылі экіпіроўку даследчыкаў водных глыбінь. Шмат уражанняў атрымалі! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Спорт
#Выставы #Музеі
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - пазнавальная праграма "Па адзежцы сустракаюць". Вучні 8 класаў разам з Кмітой Галінай Мікалаеўнай даведаліся пра гісторыю адзення, пра асаблівасці дзелавога стылю, малявалі творчыя праекты адзення для розных відаў дзейнасці.🎨 А ў "Чорным куфары" былі рэчы, якія трэба было адгадаць навобмацак. Правялі час весела і з карысцю. 😉

💢Цэнтр "Рух наперад" - вучні 9-х класаў сёння пабывалі на занятках у псіхолага Ліхаманавай Яніны Сяргееўны, дзе разам размаўлялі пра прафесіі, што будуць запатрабаваны праз 5-7 гадоў. А з класным кіраўніком Градовіч Ларысай Васільеўнай девяцікласнікі наведалі Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14, дзе даведаліся пра прафесіі ў галінах дрэваапрацоўчай вытворчасці і транспартнага абслугоўвання.💫

Арганізацыя свайго вольнага часу, уменне адказнага выбару адносін да сваіх спраў - правільны накірунак кожнага падлетка да стварэння сваей паспяховай будучыні!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#ПрафАрыентацыя
Панарама шостага школьнага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - вучні 9А з класным кіраўніком Леановіч Наталляй Мікалаеўнай наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Сучасна і інтэрактыўна правялі час, вывучаючы жыцце і творчасць паэта.
Цікавае мерапрыемства для бацькоў 9А класа прыдумалі яшчэ ў пятніцу: выляпілі снегавікоў і сёння да вечара бацькі галасуюць у чаце за лепшую работу!

Вучні 6Б класа з класным кіраўніком Грэчкінай Святланай Мікалаеўнай прынялі ўдзел у кіналекторыі па здароваму ладу жыцця "Дарога ў нікуды" ў кінатэатры "Камсамолец" і разам паглядзелі мультфільм "Зверапой".

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Выставы #Музеі
Панарама шостага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - прэзентацыя "Традыцыі маёй сям'і". Дзеці 4Б класа з класным кіраўніком Шчэрба А. І. расказвалі пра прафесіі бацькоў, пра сумесны адпачынак, прынеслі фотаздымкі, плакаты. Мерапрыемства прайшло ў гульнёвай форме.😉😊😃 Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі прыказкі , вершы пра сям'ю. Вельмі цікава было бліжэй пазнаёміцца з сямейнымі традыцыямі аднакласнікаў.

На занятках гуртка "Вясёлка" пад кіраўніцтвам Гегечкоры А. А. сёння ляпілі вожыка з пластыліна і трубачак ад малака і сока. Такія розныя атрымаліся вожыкі: у кожнага свой характар! 🦔

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - творчая гульня "Чытаем часопіс "Вясёлка" разам!". Вучні 2-х класаў пад кіраўніцтвам Фундарэнка В. М. вырашылі стварыць спецыяльны выпуск свайго любімага часопіса. Юныя рэдактары добра папрацавалі! 📍У нумары: і навіны гімназіі, і гульні для чытачоў, і нават карысная інфармацыя пра здароўе!
📍Прыйшоў час выдаваць газету ў пачатковай школе! ☝🏻😉💥

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#творчасць
Forwarded from Тася
Дайджэст падзей шостага дня гімназіі 14

Творчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы:

🔻"Краіна майстроў" -прэзентацыя гуртка "Робататэхніка" для вучняў 1, 2 класаў.
-творчая майстэрня па падрыхтоўцы да Дня Ўсіх Закаханых для удзельнікаў клуба ЮНЕСКА "Айрыс'.
-прагляд фарс- вадэвіля "Пінская шляхта' для 9, 10 класаў.

🔻Цэнтр "Краіна ведаў"
-віртуальная экскурсія па мемарыяльных комплексах "Трасцянец" і "Дальва" для 6-х класаў.
-пазнавальная праграма да дня Юнага героя-антыфашыста ў музеі Партызанскай славы для 5-х класаў.

🔻"Рух наперад"
- заняткі па праекту ЮНІСЕФ "Стварэнне дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах сярэдняй адукацыі' для 6,8-х класаў.

🔻"ІНФАбяспека і прававыя веды"
-пазнавальная гульня "Ці ведаю я закон!" сярод вучняў 8-х класаў.
-знаёмства з прававым сайтам для вучняў 3-х класаў.

🔻"Алімпійцы"
- лыжная прагулка для вучняў 5-х класаў.
- спаборніцтвы па валейболу і гандболу для вучняў 8-10 класаў.

Праводзім суботу весела і з карысцю! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
Forwarded from Тася
Дайджэст падзей шостага дня гімназіі 14

12.02.2022 творчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы:

🔻"Лідэр"
- творчая майстэрня па падрыхтоўцы да Дня Ўсіх Закаханых. Акцыя "Валянцінка майму куміру" для удзельнікаў клуба ЮНЕСКА "Айрыс' і лідэраў БРСМ".

🔻Цэнтр "Краіна ведаў"
- пазнавальная праграма "Жыццё і подзвігі піянераў-герояў" для вучняў 1, 2-х класаў.
- музейныя заняткі “Афганістан наша памяць і боль” да дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў для вучняў 9-х класаў.

🔻"Пазнаём Беларусь"
- віртуальная экскурсія па Белавежскай пушчы і нацыянальных парках Беларусі для 4-х класаў.

🔻"Рух наперад"
- вучні 9-х класаў наведалі каледж швейнай вытворчасці.

🔻"ІНФАбяспека і прававыя веды"
- знаёмства з дзіцячым прававым сайтам "Мае правы і абавязкі" для вучняў 5-х класаў.

🔻"Алімпійцы"
- спартыўныя гульні для вучняў 3, 6-х класаў.
- турнір па валейболу для вучняў 7, 8 класаў.
- шахматны турнір "Белая ладдзя" сярод вучняў 3, 4 класаў.

Праводзім суботу весела і з карысцю! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
Дайджэст падзей шостага дня гімназіі 14
Творчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы:

🔻"Спадчына"
- Пазнавальная праграма
“Сімвалы і колеры” для вучняў 2-х класаў. Праграму правяла класны кіраўнік Корабава А. М..

🔻Цэнтр "Краіна ведаў"
- Інтэлектуальная гульня “Бітва тытанаў” сярод каманд 9-х класаў гімназій 14 і 28. Правяла бітву Калода К.В..

🔻"Рух наперад"
- акцыя “Студэнт каледжа на адзін дзень” ад Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Прынялі ўдзел вучні 9-х класаў школ раёна.
- інтэрактыўны занятак “Падарожжа за ЗЛЖ” для 5-х класаў. Правяла псіхолаг Ліхаманава Я.С..
- 11-ы клас пабывалі на ваенна-тэхнічным факультэце БНТУ.

🔻"ІНФАбяспека і прававыя веды"
- інфармацыйная акцыя “Стоп, наркотык” для вучняў 11-х класаў. Правяла сацыяльны педагог Фамічова Т. В..

🔻"Алімпійцы"
- адкрыты чэмпіянат па каратэ-до правёў трэнер гуртка Жук'ян В. В..
- спартландыя паміж камандамі вучняў і бацькоў 3-х класаў. Правялі: Чарневіч К. У. і Туманава А. С..

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
Дайджэст падзей шостага дня

Творчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы:
💢 Цэнтр "Сямейны куток""
- пазнавальная праграма "Загадкі з градкі". Вучні 3-х класаў прэзентавалі здаровае харчаванне, пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Смаляк Т.М. і Чарневіч К.У. разам малявалі прыгожыя і смачныя стравы для падтрымкі Здаровага Ладу Жыцця.

💢 Цэнтр "Зяленая планета""
- конкурсная праграма "ЭКАмода". Вучні 8 класаў з класным кіраўніком Кмітой Г.М. узгадалі, што экалагічная мода - гэта разумны падыход да рэчаў, наданне ім новага жыцця, каб зберагчы планету ад смецця. Гімназісты паспрабавалі сябе ў ролі мадэльераў. Зрабілі адзенне і рэкламу для кожнай рэчы!

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь"
- вучні 9-х класаў з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В. у рамках прафарыентацыйнай дзейнасці наведалі Дзяржаўны энергетычны каледж.

💢Цэнтр "Алімпійцы"
- спартыўныя гульні і адкрытыя заняткі секцыі "Каратэ-до". Арганізатары спартыўных падзей: Жук'ян В.В. і Вялікі Д.С.

#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
Дайджэст падзей шостага дня

😉Цікавая субота прайшла ў гімназіі 14. Творчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы:
💢 Цэнтр "Лідар"
- аб'яўлены суботнік. Працавалі ўсе і пачаткоўцы і старэйшыя. Настаўнікі, вучні і бацькі адпачывалі і працавалі разам на тэрыторыі гімназіі.
- да 100-годдзя ГА "БРПА". Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да раённага этапу ваенна-патрыятычнай гульні "Зарнічка". Удзельнікі каманды разам з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г. рыхтаваліся да інтэлектуальнага тура.

💢 Цэнтр "Сямейны куток"
- "Бацькоўская субота". Гімназію наведалі каля 160 бацькоў. Вырашалі пытанні з класнымі кіраўнікамі, былі на кансультацыях ў службы СППС.

💢 Цэнтр "ІНФАбяспека і прававыя веды"
-педагог сацыяльны Фамічова Т.В. правяла занятак "Я малюю права" з вучнямі 1, 2 класаў.

💢Цэнтр "Рух наперад"
-заняткі з псіхолагам Ліхаманавай Я.С. у рамках праекта "Стварэнне падтрымліваючага і сяброўскага асяроддзя". На занятках пабывалі вучні 4, 7, 11 класаў.

Праводзім час з карысцю! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень