СШ 77
1.8K subscribers
14K photos
1.56K videos
16 files
2.98K links
🏫77 школа-это:
🤩уникальные, неповторимые дети;
🤓профессиональные, креативные учителя;
😁отзывчивые, неравнодушные родители.
加入频道
1⃣4⃣ мая адзначаецца народнае свята Ярома Запрагальнік.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Ераміі.

Народныя традыцыі

🔸Запрягальнікам дзень празвалі таму, што у гэты час пачыналася ворыва і пасеў.
🔸 Сяляне верылі, што сам прарок Ерамія дапамагае тым, хто звяртаецца да яго з малітвай.
🔸 Дасведчаныя сяляне прыкладвалі да зямлі далоні, бралі яе ў рукі, абміналі і правяралі, ці гатова яна прыняць насенне.
🔸Да першага пасеву пяклі з цеста жаўрукоў.
🔸Баючыся нядобрага вока, на першы пасеў у поле выязджалі ноччу.
🔸 Не давалі ў дзень пасеву ні ў пазыку, ні за грошы ні кавалка хлеба, ні самага маленькага зярнятка.
🔸А вось красці насенне ніколькі не забаранялася.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰За народжаных 14 мая будзе заступацца лёс. Насіць ім варта РУБІН

#народны_каляндар
3⃣0⃣ ліпеня адзначаецца народнае свята Марына і Лазар.

📌Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыі Антыахійскай і святога Лазара Галісійскага.

Народныя традыцыі

🔸У народным уяўленні святая Марыя асацыявалася з морам або вялікім дажджом.
🔸Вялебны Лазар - з блакітнымі водбліскамі маланкі на небе.
🔸Адсюль і пайшла назва дня - Марына і Лазар.
🔸У гэты дзень часта ішлі  навальнічныя дажджы.
🔸Нашы продкі лічылі, што маланкі 30 ліпеня з'яўляюцца асабліва небяспечнымі.
🔸Глядзець на іх нельга, бо можна аслепнуць.
🔸Меркавалі, што навальнічныя водбліскі - гэта прадвеснікі пажараў.
🔸30 ліпеня на сталах абавязкова прысутнічалі стравы з рыбы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжанаму 30 ліпеня дадзена магчымасць мірыць сяброў, якія пасварыліся. Насіць ім варта яшму.

#народны_каляндар
1⃣0⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Калядны мясаед.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святых 20 000 пакутнікаў, якія пацярпелі за веру ў Хрыста пры імператары Максіміяне.

Народныя традыцыі

🔸З Мясаеда пачынаўся перыяд, калі ў ежу можна ўжываць мяса.
🔸У першыя дні студзеня было прынята забіваць жывёлу.
🔸Пачыналася пара вяселляў. 
🔸Працягваліся ў Мясаед і калядныя гулянні.
🔸Верылі: на Мясаед да вас прыйшлі калядоўшчыкі - абавязкова іх упусціце і пачастуйце.
🔸Іх візіт прынясе здароўе і дабрабыт, а таксама абароніць хату ад сурокаў.
🔸Справа, зробленая ўсёй сям'ёй 10 студзеня, прынясе плён у будучыні і зробіць усіх шчаслівымі.
🔸Верылі: людзі, якія згулялі 10 студзеня вяселле, будуць жыць доўга і шчасліва.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаны 10 студзеня стане добрым сем'янінам і руплівым гаспадаром. Насіць ім варта турмалін.

#народны_каляндар