Першы адыёзны
142 subscribers
101 photos
38 videos
56 links
加入频道
🤩Наш родненькі Ютубчык выдаліў запіс наўпроставага этэру адыёзнага прапагандыста Азьвяронка з сатрапам рыжыму Шпакоўскім. Таму што правілы супольнасці, а не цэнзура. Разумець трэба.
😡Крывавы рэжым прымушае насельніцтва глядзець адыёзнаую прапаганду, пакуль кроў з вачэй не пацячэ. Які жах! А тым часам на незалежнай тэлевізіі ў замежжы закрылі шоў з Сяржуком Чалым, бо скончыліся гранты. Як нам бяз грошай перамагаць дыктатуру? 😥
😡Эйсмантаўцы не паважаюць нашу славутую гісторыю супраціву клятай Масковіі. Навіну пра пасмяротнае судзілішча над барацьбітом за нашу й вашу свабоду на чале 118 вызвольнага батальёну, які спаліў Хатынь, праілюстравалі з'ездам лепшых сябраў намецкага народу й йхнага фюрэра ў вызваленым ад расейскай акупацыі Менску. Якая гнюснасць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤬Эйсмантаўцы скралi ў Зяленскага дапоўненую рэальнасць.

На Зомбі-ТБ сёння прэзэнтуюць новы прапагандысцкі шэдэўр, як файна жыць пры дыктатуры. Але ж паглядзіце на анонс: на ўсім Дзяржтэлерадыё па запаветах страйкоўца Дудзінскага не знайшлося аніводнага ахвочага гандляваць тварам у гэтай прыкарытнай агітцы. Эйсманту прыйшлося самому станавіцца перад тэлекамерай!

Але эйсмантаўцы не былі б эйсмантаўцамі, калі б што-небудзь не скралі. На гэты раз скалі дапоўненую рэальнасць у сапраўднага эўрапейскага лідара Валодзі Зяленскага! Гэты ганебны крадзеж стаў яшчэ больш відавочны пасля запісу пана Уладзіміра на фоне шыльды Аўдзееўкі год таму (зараз акупаванай клятымі расейцамі) і – у той жа вопратцы, з той жа прычоскай і з тымі ж словамі – учора, ля шыльды Куп’янську. Крамлёўская мурзілка Шарый яшчэ чагосьці кпіў.

Хлусьня ня пройдзе! Нашыя медыяэксперты на чале з Паўлюком, ўзброеныя аркушамі паперы й алоўкамі, падрыхтаваліся фіксаваць чарговую брахню адыёзных прапагандыстаў, каб затым цераз вахцёра передаць у Гаагу ў якасці доказаў злачынстваў крывавага рэжыму.
😡ЗДРАДА! У незалежніцкі журналісцкі асяродак пракралася агентка рэжыму!

Нашыя мэдыйныя эксперты краем вока заўважылі на адной з лукашэнкаўскіх памыйніц нарэзку з інтэрв'ю нейкай Алёны Чарняўскай. Паглядзелі, хто гэта: былая прапагандыстка СТВ, якая працавала поруч з Азьвяронкам, а ў 2020-м нібыта "перайшла на бок народа". Што яна там пляла зараз, нашыя мэдыяэксперты не пачулі, бо ў іх ад шоку пацякла кроў з вушэй і вачэй: на вопратцы Чарняўскай вісела брошка з блакітнай валошкай. Здрада ў тым, што гэта фірмовы аксэсуар, які носіць на лацкане Вальжына Шпілеўская - лідарка прарэжымнага Беларускага саюзу жанчын, які падтрымілівае любы чых дыктатара і душыць усялякае фем-квір-гендэр варушэнне насаджэннем пячорных "сямейных каштоўнасцяў".

Ну што сказаць, спадарства. Спалілася мурзілка. Мо Чарняўская ўпотай узначальвае філію БСЖ ў выгнанні, а мы й ня ведаем? Ці можа яшчэ якія карысныя паслугі аказвае куратарам? Дык ужо б не разменьвалася на такія дробязі, як валошкі, а адразу фарсіла ў мундзіры, прычапіўшы нагрудныя знакі "100 лет ВЧК-КГБ 1917-2017" і "Знешняя разведка КДБ 100 гадоў".
🥵Замест таго, каб змагацца за нашу і вашу свабоду, выкрываць злачынствы рэжыму, эканамічны заняпад, патрабаваць вызвалення палітвязьняў і клікаць людзей на плошчу, уся незалежная журналісцкая супольнасць за два месяцы да выбараў навыперадкі абмяркоўвае, ці быў дзік-пік у Гайдукевіча. Адурэць!

Напэўна, маюць рацыю прапагандысты, калі кажуць, што гэта апазіцыя, якую мы заслугоўваем.
🤬Эйсмантаўцы рагочучь з самых сумленных і непадкупных на планеце журналістаў Белсата - самай незалежнай тэлевізіі ў свеце, дзе сёння рэжым Дуды-Туска проводзіць ператрус.

Яшчэ раз: рэжым праводзіць ператрус у белсатаўцаў не ў Менску, а ў Варшаве!

Гэта проста нейкі паралельны сусвет!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧙Рыгор Чарадзей!

Учора Азьвяронак спаліў Св. Даляр, а сёння амэрыканская валюта рэзка патаннела. Нашыя мэдыяэксперты прыйшлі да высновы, што гэта быў таемны рытуал злачыннага рэжыму, распрацаваны адказнымі за курс беларускага рубля чарнакніжнікамі ў нетрах Нацбанка.

А што калі звар'яцелы прапагандыст зробіць ляльку Вуду ў выглядзе нашае нацыянальнае лідаркі і пачне пратыкаць яе іголкамі? Страшна ўявіць...
Першы адыёзны
🧙Рыгор Чарадзей! Учора Азьвяронак спаліў Св. Даляр, а сёння амэрыканская валюта рэзка патаннела. Нашыя мэдыяэксперты прыйшлі да высновы, што гэта быў таемны рытуал злачыннага рэжыму, распрацаваны адказнымі за курс беларускага рубля чарнакніжнікамі ў нетрах…
😱Ну вось, магiчны рытуал, якi ўчынiў звар'яцелы прапагандыст Азьвяронак, абвалiў нашыя даражэнькiя даляры i эўрыкi. I гэта Рыгор Чарадзей толькi 1 даляр спалiў, а што б было, калi б знiшчыў цэлую сотку? Жахлiва нават уявiць.
Наш мэдыйны эксперт Паўлюк прасоўвае здраду. Пiша, што дзяржпрапаганда ў Тэлеграме ўшчэнт перабрахала незалежнiкаў. Апошнiм не хапае метадычак i грантаў, таму вось такая дупа.
Для Гаагі-то яно для Гаагі... Але ж рэдактаркі незалежных мэдыяў правакуюць панічныя атакі ў свядомым асяродку.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Адыёзныя прапагандысты з БелТА выкалупалі з архіву "абасраных кароў". Пахваляюцца, што легендарнае відэа толькі на йх плятформе паглядзелі 30 мільёнаў разоў. А нашай нацыянальнай лідарцы не даюць грантаў, каб нават падабайкі і прагляды накруціць. Так не пераможам.
😍Майячка наша Санду, сапраўдная лідарка сусветнай цыганскай дыяспары, скрала ў звар'яцелага прапагандыста Азьвяронка каня крэатыў пра шыбеніцу.
Лукашэнкаўцы замуцілі яшчэ дзін тэлеграм-канал - "Время Первого". Атрымалася цікавая прапагандысцкая матрошка.

"Время Первого" выходзіць пад лэйбай "Гэта не пакажа "Пул Первого", а маглі б".

"Пул Первого" мае слоган "Тут тое, што не пакажуць па тэлебачанні, хаця баглі б".

А на тэлебачанні "гавораць проста і зразумела пра важнае", а навошта хаваюць ад народа тое, што паказвае "Пул Первого" і "Время "Первого", не кажуць. А маглі б.
🫡Са святам, ст. лейтэнант!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🫡Тое, у чым саромеюцца публічна прызнацца незалежныя журналісты. Асабліва Арцём Гарбацэвіч з "бастыёна беларушчыны".
😍Камусьці пашчасціць глядзець БТ наўпрост праз акно, нават не ўключаючы зомбаскрыню.
Самыя незалежныя журналісты з самымі светлымі тварамі накідваюць Эйсманту за тое, што той сумяшчае пасады тэлепрапагандыста і даверанай асобы дыктатара.

Але ніводны з гэтых журналістаў чамусьці не спытаўся ў Латушкі, чаму той сумашчае "выканаўчую ўладу" ў кабінеце нашай нязменнай лідаркі Ціханоўскай і "заканадаўчую ўладу" ў протапарлямэнце КР?

Ці калі "не да законаў" у каго трэба "не да законаў", то ня так гэта ўжо і кепска?