Forwarded from КОНТАКТ с ТВОРЧЕСТВОМ
Лістапад - апошні месяц восені. Старабеларуская назва - "грудзень" ад слова "груды" ў значэнні "замерзлая зямля". Сучаснае найменне тлумачыцца проста - час ападання лісця з дрэў.
🧐 У рускай, балгарскай, нямецкай і славацкай мовах назва 11 месяца года ўтрымлівае лацінскую аснову novem (дзевяць). У старажытнарымскім календары месяц november - дзевяты з 10 месяцаў.
У лістападзе:
🦆 адлятаюць апошнія чароды качак;
🍂 дрэвы стаяць амаль без лісця;
☁️ з'яўляюцца туманы;
❄️ ідзе мокры снег.
Народныя прымаўкі:
👉 У лістападзе гола ў садзе.
👉 Лістапад зіме сцежку пракладае.
👉 У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
Прыкмета:
✨🌛✨ Калі неба пад ноч чыстае, але вакол месяца з'явіліся вялікія кругі - будзе мароз. Калі гэтыя кругі злегку пачырванеюць - магчымы снегапад з ветрам.
#центр_КОНТАКТ #РоднаеНароднае