Forwarded from "Ветразь"- для всех, "Ветразь" - для каждого!
🪆Майстар-клас «Беларуская лялька»
💥У рамках гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце 5 кастрычніка 2021 года юныя майстры студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Вытокі» ЦДАДіМ «Ветразь» пазнаёмілі навучэнцаў ХІ класаў сярэдніх школ № 26, 25, 155, 71, 1 г.Мінска з часткай народнай беларускай культуры - лялька-абярэг Зернавушка🪆.
🌟Майстар-клас «Беларуская лялька» правяла таленавіты педагог цэнтра
Наталля Сяргееўна Шамецька.
🎀Сустрэча прайшла ў сяброўскай, творчай атмасферы. Кожны ўдзельнік зрабіў сабе прыгожую ляльку Зернавушку.
🪆Ляльку робяць увосень з новага ўраджаю (тулава – клуначак з зернем), а разбіраюць на часткі ўвесну. Рэшткі зярнят лялькі засяваюць у першую раллю. Ствараюць абярэг абавязкова сваімі рукамі, не дораць і не прымаюць як дар, так як гэта сімвал багацця, дабрабыту, ладу. Ставіцца Зернавушка на покуць пад абразамі.
#ТК_ветразь
#октябрьский
#лялька
#абярэг