Образование ОКТЯБРЬСКОГО района
928 subscribers
63K photos
1.92K videos
12 files
2K links
加入频道
Forwarded from Учительская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚙 Заплануйце паездку па музеях Беларусі

Вось некалькі ідэй:

💎Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску. Паглядзіце на архіўныя дакументы і асабістыя рэчы мастака і яго сям’і. Экспанаты для калекцыі падбіралі з дапамогай серыі малюнкаў, якую сам Марк Шагал і стварыў (па памяці адлюстраваў інтэр'еры бацькоўскага дома). Таксама завітайце ў Арт-Цэнтр Марка Шагала, дзе знаходзіцца адна з найбуйнейшых калекцый мастака ў свеце (больш за 300 арыгінальных графічных работ і рэпрадукцыі самых вядомых карцін).

💎Стары і Новы замкі ў Гродне. Натхніцеся месцам, дзе праходзілі знакавыя сустрэчы, гучныя палітычныя падзеі і шыкоўныя балі. Стары і Новы замкі — адзіныя манаршыя рэзідэнцыі, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Ну і абавязкова знайдзіце час пагуляць па цудоўным горадзе, напоўненым асаблівай атмасферай.

💎Палац Пуслоўскіх у Косаве — «рыцарская мроя», унікальны помнік неагатычнай архітэктуры 19-га стагоддзя. Завітайце не толькі ва ўнутраныя пакоі будынка, але і пашпацыруйце вакол замка. Таксама наведайце музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.

💎Сядзіба Козел-Паклеўскіх. У вёсцы Чырвоны Бераг, недалёка ад Жлобіна знаходзіцца самая незвычайная сядзіба ў Беларусі і выглядае як дэкарацыя для фэнтэзійнага фільма. У палацы размешчаны філіял Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе можна паглядзець прадметы і дакументы, што раскрываюць гісторыю сям'і ўладальнікаў і стварэння сядзібы, яе архітэктурныя асаблівасці, а таксама побыт і традыцыі дваран пазамінулага стагоддзя.

💎Дудуткі. Месца, вядомае хіба што ўсім, але не ўсе там былі! А варта! Тут можна пашпацыраваць па парку, даведацца новае пра старадаўні народны побыт у музеях, паўдзельнічаць у майстар-класах, паспрабаваць смачныя стравы і напоі, пакатацца на конях.

💎Быхаўскі замак. Доўгі час паселішча належала князям і ўплывовым магнатам: князю Свідрыгайлу, роду Гаштольдаў, гетману Вялікага Княства Літоўскага Яну Каралю Хадкевічу, сям’і Сапегаў. Захаваліся толькі часткі роваў, бастыёнаў, сцены палаца, але і яны выдатна перадаюць дух былой велічы. Таксама зручна, што вакол замка зрабілі сцежкі, усталявалі ліхтары і паставілі лаўкі, дзе можна спакойна пабыць у сваіх думках.

#жнівеньскі_адвэнт
Forwarded from Учительская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 Захавайце карысныя дакументы

Ужо зусім хутка пачнецца новы навучальны год і мы вырашылі зрабіць для вас падборку карысных дакументаў:

📄 Тыпавыя вучэбныя планы. Так, яны больш актуальныя для адміністрацый для зацвярджэння сваіх навучальных планаў. Але калі вы вырашылі рабіць КТП самастойна, дык і гэты дакумент не будзе для вас лішнім.

📄 Агульная частка інструктыўна-метадычнага пісьма да пачатку навучальнага года. Несмяротная класіка, без якой немагчыма ўявіць жнівень для настаўніка.

📄 Інструктыўна-метадычнае пісьмо па арганізацыі выхаваўчай работы ў новым навучальным годзе. Яшчэ адзін must read дакумент, асабліва калі вы класны кіраўнік ці маеце дачыненне да арганізацыі выхаваўчай працы ў сваёй установе.

📄 Новая рэдакцыя спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Асабліва будзе актуальна настаўнікам пры выбары дат для правядзення кантрольных работ і адміністрацыі пры стварэнні раскладу заняткаў.

📄 Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення. Калі вы не працуеце ў ліцэях, то не палохайцеся! У новай рэдакцыі ўсё засталося без зменаў. Але пераглядзець дакумент пры складанні КТП лішнім не будзе.

📄 Метадычныя ўказанні па арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў. Проста раім перачытаць яго для дадатковай упэўненасці ў сваіх ведах пры ацэньванні навучэнцаў.

📄 Дадатак да інструктыўна-метадычнага пісьма па сваім прадмеце. Абавязковы да чытання дакумент, асабліва ва ўмовах складання КТП і адсутнасці шэрагу навучальных праграм у адкрытым доступе.

А якія дадатковыя дакументы вы рэкамендуеце прачытаць калегам?

#жнівеньскі_адвэнт