Образование ОКТЯБРЬСКОГО района
927 subscribers
60.8K photos
1.85K videos
12 files
1.94K links
加入频道
🌾 Дэкада беларускай мовы i культуры "Родная мова ў сэрцы маiм" 💕

🌬️ 21 лютага - 2 сакавiка
2022 года


#роднаямова #рэсурсныцэнтр #культура #беларускаямова
📑 План правядзення дэкады беларускай мовы і культуры
«Родная мова ў сэрцы маім» ЦДАДіМ «Ветразь» г.Мінска 💕


🌾 у рамках рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце
🔸«Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў»

🌬️ 21 лютага - 2 сакавіка
2022 года


#роднаямова #рэсурсныцэнтр #культура #беларускаямова
🎨Майстар-клас у традыцыйнай тэхніцы “набойка”🎨

🌾 У межах тыдня беларускай мовы і культуры “Мова ў сэрцы маім” 25 лютага 2022 года ў ЦДАДіМ “Ветразь” (вул.Чкалава,1/4) адбыўся майстар-клас у традыцыйнай тэхніцы “набойка”.

🧐 Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй беларускай набойкі і самой тэхнікай.
🤜 Пры дапамозе спецыяльных штампаў прысутныя набілi на шоперах беларускія літары, любімыя словы і выразы.
👩‍🎨 Кожны змог адчуць сябе сапраўдным майстрам па набойцы і забраць з сабой асабісты арыгінальны, практычны і экалагічны выраб.

💁‍♀️ Майстар-клас правяла педагог дадатковай адукацыi Анастасія Аляксандраўна Маісеенка.

#набойка #майстарклас #беларускаямова
💠Выставачны праект
«Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры»
(Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)

🔹У межах Гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце, а таксама з нагоды правядзення дэкады беларускай мовы і культуры «Родная мова ў сэрцы маім» для супрацоўнікаў цэнтра «Ветразь» было арганізавана наведванне выставачнага праекта «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» Нацыяльнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса,12).

🔹Выставачны праект дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапамагае зразумець, што такое Беларусь і хто такія беларусы.

#декада
#центр_Ветразь
#рэсурсныцэнтр #культура #беларускаямова