#СПАРТЫЎНЫЯ_ДАСЯГНЕННІ
Яму падуладны баявыя майстэрствы
Міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Валожынскага РАУС Максім Джураеў заваяваў Кубак Мінскай вобласці па ушу (саньда), а ў мінулыя выхадныя прадставіў раён на Міжнародным турніры памяці курсанта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Гвішыані, што традыцыйна праходзіць у Лядовым палацы ў Маладзечне.
Таксама Максім у складзе каманды раёна паўдзельнічаў у абласным асеннім кросе на 6 км, дзе занялі другое месца. Гэта дало падставу ў складзе каманды Мінскай вобласці прадэманстраваць сваё майстэрства ў Чэмпіянаце Беларусі па лёгкаатлетычным кросе на 8 км на прызы “Народнай газеты”.
У бліжэйшых планах Максіма Джураева - прыняць удзел у спаборніцтвах па рукапашным боі сярод супрацоўнікаў МУС, якія адбудуцца ў наступным месяцы.
@NA_STRAGE