Милиция Беларуси. Мы – НА СТРАЖЕ
30.1K subscribers
15.6K photos
1.82K videos
5.28K links
Газета «На страже» и журнал «Милиция Беларуси»: достоверно и компетентно – о вашей безопасности.

Телеграм-канал – победитель Национального конкурса СМИ «Золотая литера».

Инстаграм:
www.instagram.com/na_strage/

Вы можете написать нам: @toNA_STRAGE_bot
加入频道
#ВОГНЕННЫ_СЛЕД_ГЕНАЦЫДУ

«Не дай бог нікому, хто на зямлі жыве, каб не бачылі і не чулі гора такога...»

Гэта словы каваля Іосіфа Камінскага, адзінага з дарослых, хто выжыў у Хатыні 80 год таму. Ён так узгадваў пра балючыя для кожнага беларуса падзеі:

- Падпалілі зверху, гарыць страха, агонь на людзей сыплецца, сена, салома загарэліся, душацца гэтыя людзі, так сціснулі, што і дыхаць ужо няма як… Дзверы расчыніліся, а людзі не выходзяць. Што такое? Страляюць там, кажуць. Але крык такі, што стрэлу таго, што стуку таго і не чуваць…

Я сыну кажу: «Праз галовы трэба!» Падсадзіў яго. А сам панізе, паўз ногі. Наваліліся на мяне бітыя тыя, і прадыхнуць нельга. Але варушыў плячыма - стаў паўзці. Толькі да парога дапоўз, а страха і абвалілася, агонь на ўсіх… А сын выскачыў таксама, толькі голаў яму трохі абсмаліла, валасы абгарэлі. Адбег метраў пяць - яго і палажылі. На ім людзі пабітыя - з кулямёта ўсіх… Стаў яго выцягваць, аж у яго і кішкі ўжо… Спытаў яшчэ толькі, ці мама жывая…

@NA_STRAGE