Гродно Медиа Group
2.11K subscribers
13.2K photos
2.56K videos
28 files
5.63K links
Для обратной связи пишите в @GrodnoMediaGroup_bot
加入频道
​​Яўген Пуставой:
"Самае простае і зразумелае — эканоміка. Кантакты і кантракты. Афрыка чакае інвестыцый. Не прыхватызацыі, а інвестыцый. Не «старлінкаў», а самых прыземленых тэхналогій. У земляробстве, адукацыі, фармацэўтыцы, будаўніцтве. Не спонсараў з тоўстым кашальком, а сяброў са спагадлівым позіркам. Беларусь і Зімбабвэ глядзяць у адзін бок. Бок далейшага развіцця.
🔹
За трыццаць гадоў дыпламатычных адносін было заключана каля дзесяці кантрактаў, пагадненняў, мемарандумаў. Столькі ж — за трыццаць хвілін у прысутнасці кіраўніка нашай дзяржавы. Вядома, да яго візіту рыхтаваліся. Бо ведаюць, любяць, паважаюць. У першую чаргу за палітычную пазіцыю. Роўны — з роўнымі.
🔹
Паўтарамільярдная Афрыка — насамрэч будучыня свету. Доля моладзі ў 2050 годзе на кантыненце дасягне каля 60 працэнтаў. Гэта адзіны рэгіён свету, у якім будзе назірацца значны прырост насельніцтва да канца стагоддзя.
🔹
Нашы кампетэнцыі якраз даспадобы і аднаму з самых заможных рэгіёнаў Блізкага Усходу. Пяць мільярдаў долараў арабскія шэйхі гатовыя інвеставаць у нашу эканоміку. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што нам давяраюць.
🔹
Сямейнасць у арабаў — залог даверу. Што-што, а давер усё больш краін свету выказвае нашаму Прэзідэнту. Гэтыя візіты маюць не толькі эканамічныя ды палітычныя вынікі. Гэта яшчэ і пасыл свету. Шматполюснаму свету. Дзе сябруюць краінамі, але не дыктуюць умовы."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Падчас халоднай вайны была Берлінcкая сцяна. А цяпер Белавежская. Па ініцыятыве Польшчы. У такія нетры еўрапейскія палітыкі яшчэ не заходзілі. Можна заблукаць і не выйсці з пасткі, якую сам і падрыхтаваў. У жыхароў памежжа Дуда ўжо страціў павагу. Палякам было выгадна купляць беларускае. А яшчэ праз сваіх палітыкаў яны страцілі тое, што грашыма не ацаніць: сямейныя і суседскія сувязі. Усё — заслона.
Спачатку агароджа, як атручаная страла, увайшла ў самае сэрца Белавежжа. Галоўнага лесу Еўропы. Пра апантаную еўрапейскую экалагічнасць раптам усе забыліся. Пра шкоду для аб'екта Сусветнай (!) спадчыны ЮНЕСКА па той бок Буга ніхто так крытычнага матэрыялу і не зрабіў. А вы кажаце «дэмакратыя». Упёрлася яна носам у сцяну.
Але адмежавацца ад здаровага сэнсу не атрымаецца. Як не ўдасца санкцыямі загубіць сапраўдныя інтарэсы бізнесу. За беларускія гасціннасць, спакой і камфорт на дарозе заўжды «тапілі» лагістычныя кампаніі. З усходу на захад найкарацейшы шлях. З зайздрасці ці наўмысна — мытнікі і пагранічнікі ЕС працавалі вельмі марудна. Усё казалі, што, маўляў, беларусы вінаватыя. Ну што, цяпер, пасля закрыцця пагранперахода ў Баброўніках зразумелі, каму выгадныя тыя сцены непаразумення? Не кітайскім кампаніям, не польскім перавозчыкам. І не палякам. Рэжыму Дуды? Не. Таму, хто ім «руліць». Вось вам і дэмакратычна абраны прэзідэнт...
І ніхто ж не замінае. Тыя польскія памежныя муры — насамрэч дзірка для еўрапейскіх кампаній. Лагістычныя схемы парушаны. Бо Польшча намінальна ў Еўропе, а фактычна латыфундыя ЗША. Наогул такія сцены паміж Захадам і Усходам перш за ўсё выгадныя Амерыцы. Аслабіць і без таго Стары талерантны Свет. А можа, усё гэта для бяспекі Байдэна, можа, так Польшча рыхтавалася сустракаць свайго ўладара?
Кажуць, Дуда паслухаў скавытанне збеглых бажкоў. Зачыніць вароты, каб збеглыя зноў не збеглі. Цяпер яны енчаць, каб трапіць дадому. Сытыя той еўрапейскай рэчаіснасцю. Вось і атрымліваецца, што зноў здрада. Як было заўжды ў зносінах паміж Варшавай і нашымі здраднікамі. Але цяпер ужо і Дуда падмануў свой электарат, а ідалы пратэсту ў ахвяру сваім банкаўскім рахункам прынеслі сваіх адэптаў. «Неверагодных» ператварылі ў тавар. Рэкрутаў для вайны на Данбасе. Каб выратаваць — Беларусь паклікала дамоў. Каб перашкодзіць — Польшча закрыла пункт пропуску. Ехалі ў дэмакратыю, а апынуліся ў гета. З «дыктатарскай» Беларусі можна было з'ехаць, а паспрабуйце цяпер вырвацца з «гасцінных» лап польскай «дэмакратыі».
Звыклая мова санкцый. Інакш ужо не ўмеюць. Падтрымаць мяцеж, задушыць эканамічна — што яшчэ засталося ў арсенале? Вельмі вялікі арсенал на памежжы. З нашага боку нічога. З польскага — наступальнае ўзбраенне. А можа, калі закрываюць граніцы, яны наўмысна штосьці хаваюць. Палітычнае сумленне не схаваеш. І буслы, хоць і не такія крыважэрныя, як вашынгтонскія ястрабы альбо польскі orzel, але яны заўсёды вяртаюцца дамоў. Нішто не перашкодзіць.

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇨🇳Сегодня начался государственный визит Александра Лукашенко в Китай. Это самая высокая степень встречи на высшем уровне.
Подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇨🇳Продолжается визит Александра Лукашенко в Китай. Какие заявления звучали сегодня и о чем договорились лидеры двух стран? Подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇨🇳Сегодня завершился трехдневный государственный визит Александра Лукашенко в Китай. Все подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой: "Западнофилы не обольщайтесь. Если такие еще остались. Были же годы дружбы: приезжали, улыбались функционеры и вербовали против Москвы. Ну где хотя бы один стоящий высокотехнологичный завод с западным капиталом?Нет. Они только гендерные технологии в школы привозили в своих портфелях. Сессии ПАСЕ,ОБСЕ, европейские игры на уровне Олимпиады. А они лишь разврат, методы по развалу классической системы образования и рекомендации по обнищанию населения. По видимому, только мятеж нас привёл в чувства. А так бы под одобрительные кивки превратили нашу страну в очередную колонию западного разврата.
🔹
Тем, кому авторская журналистика на СТВ кажется токсичной, а методы работы наших силовиков жёсткими — на экскурсию на украинскую территорию. Их ассоциация с ЕС, их трусость Януковича и предательство власти Беркута, их майданная дипломатия, их пятиквартальная демократия приносит только новые и свежие кварталы кладбищ украинской нации. Ну что, а какой теперь бы вы комментарий оставили в августе 20-го года?"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇮🇷Как прошел визит Александра Лукашенко в Иран? Подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Только вместе мы сможем быть сильными. Дороженькие украинцы, опомнитесь! Ваши враги не восточнее Бахмута. Ваши настоящие враги придут к вам с Запада. Через Галичину и Волынь. Европейские политики уже серьёзно и громко обсуждают, как будут делить ваши земли. И неважно, были вы за ассоциацию с ЕС или просто вынуждено стали зарабитчанами. Только мир с Россией даст вам шанс остаться в истории. Это не пропаганда Кремля — это совет настоящего небезразличного белорусского соседа. Даже несмотря на ваши ракеты и попытки диверсий, на ваши лакейские санкции впереди Запада и подготовку на своей территории боевиков против Беларуси. Только мир с Россией — и шанс остаться в истории либо порежут вашу территорию на квадратики как торговые ряды на Сарочинской ярмарке. Самые  урожайные земли заберут за химарсы, а остальную территорию превратят в сплошной погост."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Четыре колодца, четыре криницы
Увидишь и сразу захочешь напиться.
Над каждой криницей крыша поката,
Как было при людях, как было когда-то,
И в каждом колодце вода ключевая,
Холодная, чистая, вечно живая.

Когда-то здесь вёдрами звонко стучали,
Любимых любимые тайно встречали.
И летом, в медовые дни косовицы,
Сюда прибегали напиться водицы…
Теперь это всё, что осталось живого\, -
Колодцы да сердце хатынца седого,
Того кузнеца, что, вырвавшись чудом,
Родных собирал по обугленным грудам.

Вся в пламени, рухнула крыша сарая,
И люди оттуда ползли, обгорая.
С пригорка стреляли по ним автоматы –
Без промаха били фашистские каты.
Тогда-то, одежду горящую сбросив,
На снег повалился Каминский Иосиф.
Сквозь бешенство пламени, чёрного дыма
Искал он меж мёртвыми старшего сына.

Искал и нашёл на снегу, чуть подале,
Но мальчика пули насквозь пронизали,
Успел он лишь вымолвить: - Тата, где мама? –
И умер… и на руки сына Адама
Взял старый кузнец. И стоит он с тех пор,
Отлитый из бронзы, - фашисту укор.

Четыре колодца в утраченном мире.
Живые, как времени года четыре.
И в каждом колодце его отраженье:
Весна и берёзовых соков броженье,
Лен лета, плодами тяжёлая осень,
Зима с ворожбою заснеженных сосен.
Четыре колодца, четыре криницы.
Хотела бы каждой из них поклониться

#МыПомним #МЫБеларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
В Уганде приняли закон о смертной казни за гомосексуальность

Однополые отношения в стране уже караются пожизненным заключением, смертную казнь собираются применять при отягчающих обстоятельствах (в том числе интимная связь с людьми моложе 18 лет или когда один из них ВИЧ-инфицирован).
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Этот извечный «драхт нахт ост»   европейских рыцарей исторического эталона для одухотворенных книгами философии коллаборантов. Пропаганду обвиняют в излишней словесности, эмоциональности. Хорошо, молчу. Только цифры. 140 — столько раз крестоносцы нападали на наши земли, жгли, убивали, насиловали, грабили. Подрезали корни дерева белорусской нации. 140 — столько раз нацисты провели карательных операций против наших предков. Два-три поколения назад. Закапывали живьём детей, сжигали беременных женщин. Два-три поколения назад. А мы уже и забыли. Мы уже восхищаемся лакированной цивилизацией Запада. Теми, кто нас за людей не считал. Теми, кто в костёр бросал наших предков. Два-три поколения назад. Ведь именно "шлях у Европу" стал главной целью гуляющих, тогда, в 20-ом."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
33-и Летние Олимпийские Игры запланированы в Париже с 26 июля по 11 авг 2024 г. Решение об участии спортсменов России и Беларуси в ОИ-2024 будет принято МОК* 28 марта 2023 г.
МЭР ПАРИЖА 🇫🇷 Анн Идальго заявила: "Не могу себе представить, что МОК допустит россиян и белорусов до Игр-2024 в Париже со своими флагами. Не могу представить, что МОК захочет оставить такое наследие. Я сделаю все возможное, чтобы этого не произошло".
У МЭРА СЛОВА НЕ РАСХОДЯТСЯ С ДЕЛОМ! Она делает всё возможное, чтобы наши спортсмены не поехали в эту европейскую выгребную яму.
На фото - Париж сегодня.
* МОК - Международный Олимпийский Комитет


Natali Натали
​​Яўген Пуставой:
“Гэта самая вядомая з нежылых вёсак і самая нежылая з вядомых. Звон Хатыні гучыць не толькі тут, ён гучыць у сэрцы кожнага сапраўднага беларуса. Памятаеце: у кожная нашай сям'і — дзеці Хатыні. Гэтыя боль і жалоба — нашай дзяржаўнасці і нашага народа. Бо хатынскі мемарыял увасабляе ўсе выпрабаванні, якія выпалі на долю беларусаў. На долю народа, што заўжды марыў людзьмі звацца. Кіраўніцтва мемарыяла і нашы гісторыкі змаглі ўвасобіць гэты складаны шлях да Беларусі. У новым музеі — цяжка і нават страшна. Але праўдзіва. Сэрца шчыміць, у горле сціскае ад пачутага і ўбачанага. На інтэрактыўнай сцяне мяняюцца рымскія лічбы стагоддзяў, з вуснаў экскурсавода гучаць страшэнныя лічбы страт. У адным стагоддзі — трэць краіны разбурана, у іншым — палова. Так чужынцы паводзілі заўжды. 140 крыжовых паходаў, 140 карных аперацый. І не важна, былі гэта «хрысціцелі» са штандарамі Святога Прастола ці нацыскія кавалеры жалезнага крыжа. Пад хлуслівым абліччам добрай справы рабавалі і забівалі, гвалтавалі і здзекаваліся. А сёння што, не так? Пад ілжывым абліччам дэмакратычнай дапамогі — тое ж жаданне акупаваць і знішчыць. Беларусы, мы нарэшце павінны зразумець і ўцяміць — чаму нас толькі 10, а не 30 мільёнаў, чаму мы не такія заможныя, як немцы, брытанцы або амерыканцы. Бо мы ніколі не ішлі вайной. Ніколі не палілі чужыя вёскі. Ніколі не адбіралі кроў у дзяцей і жыццё ў цяжарных жанчын! Беларусы, мы нарэшце павінны тое зразумець і ўцяміць. 🔹
Шлях нашага станаўлення — гэта шлях барацьбы з захопнікамі. Вельмі яскравы артэфакт. Калыска, у якой рэпрадукцыя жывой вёскі. Яшчэ не спаленай Хатыні. А колькі мільёнаў такіх калысак знішчыў вораг. Пакінуў пасля сябе попел.
Апагеем барацьбы за жыццё стала акупацыя «самай цывілізаванай» Еўропай. Немцы і венгры, італьянцы і румыны, латышы і ўкраінцы. Хто толькі за тры гады акупацыі не намагаўся ператварыць нашу зямлю ў папялішча. То быў перыяд, самы жахлівы па маштабах знішчэння нас — беларусаў. За тры гады — кожны трэці. Таму ў кожным з шасці пакояў музея на падлозе — крывавыя рэкі.
🔹
Дарэчы, зрабіць музей у Хатыні такім, каб сэрца сціскалася, — наказ Прэзідэнта. У век панавання лічбавай філасофіі, гаджэтаў і індустрыі гульняў мала каго чымсьці здзівіш. Нашы душы, нібы камяні, — заімшэлі. Ачышчэнне адбываеццца тут — у Хатыні. І больш не ўзнікае пытанняў: чаму 9 Мая і 3 Ліпеня — самыя святыя даты для сапраўдных беларусаў. І больш не ўзнікае пытання: чаму ў нас не засталося гістарычнай спадчыны, як у Луўры, і багацця, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне драпежнымі еўрапейцамі. Нашу зямлю ператваралі ў «раскіданае гняздо». У хатынскае папялішча.
Але не атрымалася. Кожны год шырокая плынь беларусаў імкнецца ў Хатынь — да Няскоранага. Ад чалавечага жалю снег ператвараецца ў ручаі. Слёзы жалю па ахвярах і слёзы надзеі на будучыню. Бо працягваецца род беларусаў. Бо нават і ў Хатыні разам з набатам званоў на месцы спаленных хат гучыць цяпер дабравесце царкоўнага звона — сімвала Жыцця і Вечнасці.
Сімвалічна 22-е сакавіка — час вясновага раўнадзенства, вяртання птушак з выраю і праваслаўнага свята сарака мучанікаў. Дзеці, жанчыны і старыя Хатыні — хіба не праведнікі беларускага народа, хіба не тыя душы памерлых продкаў, што разам з птушкамі вяртаюцца ў родныя гнёзды? Нават сонца ў гэты дзень паварочваецца да жыцця.
Але гэты боль зямлі ні заходнія гегемоны, не менеджары суседніх, дарэчы, славянскіх краін не адчуваюць. Ад улады капіталу і заходняй мадэлі іх душы заплеснелі. Вось ім бы прыехаць у Хатынь і адчуць увесь жах вайны хоць бы ў музеі. Не прыедуць.
Дарогу ў Хатынь не забывае наш Прэзідэнт. Як сапраўдны бацька, з дзецьмі. Разам з усёй краінай яны схіляюць галовы перад болем і непераможнасцю нашых продкаў. Хатынь — вось тая дарога, якая дапаможа застацца беларусам у будучыні. І неабавязкова чакаць новай даты. У школьнікаў краіны цяпер канікулы — чаму б не правесці тут урок агульнанацыянальнай памяці.
Стаіць Няскораны беларус — бацька — і глядзіць у будучыню свайго народа, кожнаму з нас у вочы.”
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Политическая элита Европы превращена в подпевал, институты демократии и безопасности — в инструменты ликвидации несговорчивых, самых независимых лидеров стран. А мир они хотят превратить в доноров долларовой системы расчётов. Всё было бы ничего, но тут Китай набирает силу, Россия просыпается от  либерально-грабительского периода. И Беларусь – Брестская крепость. Но кому такое понравится?"


#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"«З цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў падслухаць біцця. Гэткай шукаю цэлы век чэсці, гэта адно мне падпорай жыцця», — так думаў і пісаў Купала. Так намагаецца рабіць наш Прэзідэнт. У працытаванага твора класіка вельмі лірычная назва і яе знакавы пасыл — «З кутка жаданняў». Той куток мы стварылі. А вось цяпер яго трэба зберагчы. Так стараецца рабіць Прэзідэнт. Яскравы прыклад — Пасланне беларускаму народу і парламенту.
🔹
З вялікай цікавасцю за выступленнем кіраўніка Беларусі назіралі і ў розных кутках нашай краіны, і ў многіх іншых дзяржавах. Бо менавіта наш Прэзідэнт кажа праўду і прапануе самыя смелыя ідэі. Чаму ўплыў прамовы, звернутай да беларусаў, выходзіць за межы нашай краіны? Таму што, як заўжды, Беларусь у рэчышчы геапалітычных працэсаў. Такі лёс нам вызначыла геаграфічнае становішча. І беларускі лідар прапануе свету прадукцыйную мадэль развіцця. Дзе ў будучыні ёсць месца розным краінам, рэлігіям, культурам. Дзе ў будучыні ёсць месца мужчыне і жанчыне. Дзе ў будучыні ёсць месца біблейскаму Чалавеку.

Галоўнае ж — застацца гаспадарамі ў сваёй хаце. Незалежнасць — гэта магчымасць застацца ў Гісторыі. Эмацыянальнае, пранікнёнае, кажучы па-беларуску, «людскае» Пасланне Аляксандр Лукашэнка ператварыў яшчэ і ў інструкцыю да дзеянняў. Што трэба зрабіць, каб агульны беларускі дом застаўся нашым. Каб нас, як тое часта было, не выштурхнулі з роднага гнязда і не ўпіхнулі ў хатынскі хлеў. Яшчэ раз паўтару — трэба зберагчы свой дом. Як той казаў, з гэтым заходнім наступленнем, у тым ліку эканамічнымі санкцыямі, — не да раскошы. Але... Эканоміка працуе. І прыбытак ад гандлю ёсць. Урад паспяхова дыверсіфікаваў рынкі. У перыяд эканамічнай блакады і пенсіі павялічваем, і цэны трымаем.
🔹
Прэзідэнт асабліва ўважліва аднёсся да захавання традыцыйнай беларускай духоўнасці. Дзяды замест Хэлаўіна, шматдзетнасць, увогуле КЛАСІЧНАЯ сям'я замест «чайлдфры». Беларусы асілілі імпартазамяшчэнне ў эканоміцы, цяпер час зрабіць тое ж самае і з духоўнасцю. Бо менавіта з ідэй чужынцаў, заморскіх «кодаў маралі», і пачынаюць навязваць новы ўклад жыцця. Цяпер гэта не толькі грамадска-палітычны лад. Гляньце на Украіну. Чаму вайна разгарнулася нават супраць святыняў? Бо англасаксам патрэбен толькі глабальны свет. Не мір. А свет. Усё астатняе знішчаюць. Шмат залатых думак было выказана Прэзідэнтам. І пра тое, што менавіта англасаксы — бенефіцыяры ўсіх «перамэн». Брудных і крывавых. Звычайныя еўрапейцы ў заложніках. І Беларусь — гэта Еўропа. Сапраўдная, у якой у кожнага ёсць свая дарога да храма. І не блытайце з мультыкультуралізмам. У нас беларуская верацярпімасць. Ніхто нікому не замінае адзначаць свой Вялікдзень альбо Пэйсах.
Шмат было пра геапалітыку. Бо мы на вастрыі. Гляньце на геаграфічную карту — беларускі балкон. І не мы сцягваем зброю на памежжа суседзяў. Яшчэ раз пераслухайце Прэзідэнта. Прамову пра бяспеку. І тэракты не мы намагаемся ўчыніць у суседзяў. Але варта рэагаваць, каб мір быў у нас. Мы хацелі б, каб не было вайны ў суседзяў. Ну не могуць беларусы сядзець за бяседай, калі ў суседа дзеці плачуць. Так і ў чалавечых зносінах, так і ў нашай палітыцы. Лукашэнка прапанаваў самы людскі варыянт. Каб спыніць бітву, трэба перастаць наносіць удары. Лібералы, ворагі і заходнікі крычалі: маўляў, не будзем мы слухаць Пасланне. Так не слухалі, што ўжо тыдзень разбіраюць, пішуць, тлумачаць. Па ўсіх паказчыках, праглядаў было больш, чым летась. Як у краіне, так і за яе межамі. Мільёны! Гістарычнай прамова стала для ўсіх. Слухалі. Пачулі. А ці ўцямілі?
І галоўнае. Ці застанецца Прэзідэнт? Ну не па-лукашэнкаўску пакідаць хату, калі ў адных суседзяў — пажар, другія — са зброяй у руках спадылба паглядаюць у наш бок. Лукашэнка шмат зрабіў для краіны, для беларусаў. Цяпер намагаецца ўмацаваць і пакінуць такую сістэму, каб захаваць усё, што сёння маем. Звычайнае жаданне бацькі."
#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Я знаю, что может стать символом мира. Это вовсе не нью-йоркское здание ООН. С его высоких этажей англосакские элиты надменно смотрят на всю планету. Вообще не надо глубинных смыслов искать в заморской стороне. Доискались. Символом мира может стать минское пространство — Ратуша. С одной стороны наш православный Собор виленского барокко и костёл того же стиля архитектурного. А политическая архитектура Беларуси была, есть и останется самой миролюбивой. Если мы и воюем, то только с милитаризацией."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Наша палітыка душэўная. Па-беларуску кажучы — людская. Чаму? Таму што мы ніколі не былі захопнікамі. Мы ніколі не дыктавалі ўмовы існавання для іншых. Хоць адна з протаканстытуцый Еўропы, а тады лічылася — і ўсяго свету, народжана на нашых землях. Гэта быў падмурак для новай эпохі ў заканадаўстве. Так, мы больш прывыклі будаваць. Замест букінгемаў вымушаныя былі ўзводзіць замкі. Чаму? Адказ у публіцыстыцы Караткевіча. «Археолагі выкапалі ў скарбе другога стагоддзя наканечнік дзіды з рунічным надпісам: «Наперад!» А на такім жа наканечніку чацвёртага стагоддзя, тыя ж вуглаватыя суровыя руны: «Назад!» Словы тыя ў нарысе пра Брэст — заходнія вароты нашай краіны. Раней вароты СССР. Цяпер — Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС. А палітыка Прэзідэнта была накіравана на тое, каб гэта быў мост супрацоўніцтва паміж Лісабонам і Уладзівастокам.
🔹
Дарэчы, менавіта на захадзе і паўночным захадзе нашай краіны — помнікі абарончага дойлідства. З Камянецкай вежы раней углядаліся ў цемру невядомасці — крыжакі альбо хто яшчэ. Сёння можна любавацца зялёнымі шатамі Белавежы — самага старадаўняга лесу Еўропы. Беларусы захавалі цнатлівасць свайго лесу. А вось Варшава... Экскаватары растапталі лясное покрыва запаведнага прыроднага масіву, а польскія ўлады — усе экалагічныя статуты і артыкулы, увесь экалагічны сэнс Еўропы.
Мы займаліся вынаходніцтвам не гармат. А да абароны прыстасоўвалі ўвесь быт. Яшчэ адна акалічнасць — цэрквы-крэпасці. Нават маліцца нашым продкам спакойна не давалі. Чарнаўчыцы, Сынкавічы. А колькі яшчэ такіх храмаў было. Кіраўнік Хатынскага мемарыяла хутка прывядзе да прытомнасці тых, хто верыць у танны еўрапейскі крэдыт і дэмакратычную натуру заходніх бенефіцыяраў. Захопнікі адтуль любілі паліць нашых продкаў у... цэрквах. Так адразу два пытанні вырашалі. Жыццёвая прастора і знішчэнне ментальнасці, нацыянальнага кода народа. Засталася каменная царква-крэпасць толькі ў Сынкавічах.
🔹
Вось такая гісторыя станаўлення, наш шлях да Беларусі. Да суверэнітэту. Да сваёй аформленай па ўсіх правілах міжнароднага права дзяржаўнасці.
Але аказваецца, няма яго, гэтага права. Мы верылі ў светлыя намеры пасланцаў Белага дома і Рэйхстага. Верылі Будапешцкаму мемарандуму. Верылі ўсмешкам Пампеа і функцыянерам ПАСЕ. Яны ўсміхаліся, моцна паціскалі рукі нашым палітыкам і тым часам набліжалі да нашых граніц новую ўзброеную групоўку. Дарэчы, я не памятаю, каб у перыяды збліжэння з Захадам да нас прыязджалі англічане альбо палякі. Ну, з першымі ўсё зразумела — вельмі фанабэрыстыя. А палітыкі суседняй краіны чаму? Сумленне не пускала. Беларусь у зоне інтарэсаў. І на картах польскіх нацыяналістаў у межах «жэчы паспалітай». Ніяк смагу амбіцый «ад можа да можа» не спатоляць. А як паслухаеш іх генералаў, даведаешся аб планах пра набыццё новага ўзбраення, дарэчы, наступальнага. Аж да чатырох працэнтаў ВУП гатовыя ўкладаць у мілітарызацыю краіны. Такой шчодрасці няма нават у сенатараў ЗША для Пентагона.
🔹
Альянс НАТА афіцыйна быў створаны ў процівагу Варшаўскаму сацыялістычнаму блоку. Няма больш таго. А ружа паўночнаатлантычных вятроў працягвае рухацца на ўсход. Панаванне аднаго ветру ў прыродзе ніколі не прывядзе да кліматычнага дабрабыту. А ў геапалітычным клімаце — тым больш.
🔹
Беларусь была краінай замкаў. А цяпер краіна мемарыялаў. Замкі, таму што былі вымушаныя абараняцца. Мемарыялы — у гонар загінулых падчас барацьбы з акупантамі. Але нам больш даспадобы будаваць дзіцячыя садкі і школы, жыллё і месцы для адпачынку. Мы жадаем сеяць хлеб. І спяваць песні. Каб палі пераворвалі гусеніцы трактароў, а не танкаў. Мы за меліярацыю, а не мілітарызацыю.
🔹
Расія пачынае паводзіць сябе люстэркава. Як ЗША, напрыклад. Ну, нарэшце. Для нас гэта магчымасць застацца людзьмі ў незалежнай краіне. Цяпер замест «шэрай зоны» — тэрыторыя ядзернага тактычнага стрымлівання.
🔹
Наша палітыка душэўная. Па-беларуску кажучы — людская. У палескай дрыгве расце дзівасіл. Кветка, што лечыць ад мноства хвароб. Ядзерны дзівасіл — прафілактыка ад мноства выклікаў. Тут дарэчы і коласаўскія радкі прывесці, укладзеныя ў вусны няскоранага дзеда Талаша: «Не мы гэта пачыналі».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Ни это ли метаморфозы современного Содома? Начиная от прогрессивности в образовании заканчивая прагматичностью ВТО. Реформы морали и всего социально - ориентированного. 20-й год испытание, которое стало спасением. Скажу непопулярно: а не избавляет ли СВО Россию от иуд своего Отечества? Не исход ли этого глубинного славянского народа в библейском понимании с египетского плена, в современном прочтении с западного плена? С одной стороны от котлов с мясами — в нашем случае философия потребительства, а с другой — рабство, прикрытое ценностями и кумирами. Вся мировая финансовая система обеспечивает благополучие доллара. Это ли не рабство? Все системы информационной логистики завязаны на одного провайдера — США. Это ли не рабство? Исход из него болезненный и тяжёлый. Но, как говорят, выходим из западного плена — выйдет ли западный плен из нашего сознания?"

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Радасць і багацце. Кажуць, гэта не заўжды сумяшчальна. Паслухаць дзядуляў ці бабуль, альбо нават бацькоў. Час іх маладосці быў не вельмі прыдатны для камфорту. Працавалі шмат і цяжка, а вось ласавацца даводзілася толькі ў вялікія святы. Але ў касавіцу, падчас жніва, на полі ці на таку заўжды гучалі песні. Пасля кожнага гарачага дня, цяжка адпрацаваўшы ад відна да відна, моладзь, нібы птушкі, зляталася на вечарыны. А былі святы, калі і дарослыя не саступалі маладым. Весяліліся. Бо ўмелі сумяшчаць працу з адпачынкам. Працавалі рупліва, святкавалі гулліва і на ўсё час мелі.
Цяпер час спраў. Добрых учынкаў. Асабліва калектыўных. Час суботніка. Назва савецкая. Сэнс — больш глыбокі. Я некалі здзіўляўся: як гэта раней, без сучасных тэхналогій і інструментаў, хаты, нібы грыбы пасля цёплага дажджу, раслі? Бо будавалі талакой. А сёння тая традыцыя трансфармавалася ў рэспубліканскую талаку. Калі агульную нашу хату прыбіраем разам, калі ствараем новыя праекты.

Цяпер час выклікаў. Трэба адстаяць сваю перамогу. Насуперак заходняму мейнстрыму. Нічога. Мы звыклыя. Яны там зносяць помнікі нашым продкам, тым, хто выратаваў іх ад смерці і знішчэння. Такая вось падзяка. Мэта — вынішчыць з памяці палякаў ды чэхаў праўду аб салдаце-вызваліцелю. Мала таго што на прасторах уплыву НАТА, здаецца, нібы паўночнаантлантычная ружа вятроў, спрабуе выдзьмуць пераможную памяць і з нашых земляў. Яны сваімі бруднымі кіпцюрамі ўпіліся ў наша мінулае. Каб вырваць пераможны ген у нашага народа. Асабліва ў моладзі. Як нам адказаць? Мірнай добрай справай. Агульнарэспубліканскай талакой. Шанаваць створанае можна навучыць толькі праз працу. Ніколі чалавек не будзе разбураць ім жа зробленае. Таму вельмі мудры падыход. Гэты суботнік — дзеля зберажэння гісторыі.
🔹
Цяпер жа мы разам будзем ствараць і ўмацоўваць памяць — сродкі ад суботніка сёлета будуць пералічаны менавіта на гэта. Будзем працаваць на будаўнічых пляцоўках, наводзіць парадак у сваіх населеных пунктах або проста займацца сваёй справай на рабочым месцы. З высакароднай мэтай — зберагчы гісторыю, захаваць памяць аб продках-пераможцах і аб тых, хто аддаў жыцці ў той страшнай вайне.

Кожны, хто не абыякавы да подзвігаў сваіх продкаў, павінен унесці сваю маленечкую лепту. Нашы продкі — франтавікі і партызаны, працаўнікі тылу альбо вязні еўрапейскай гуманнасці. Тыя, хто выжыў і хто не дажыў да міру. Гэта ў іх гонар мы адкажам па-беларуску на ўсе вынікі той жудаснай вайны. Па-беларуску — значыць мірнай працай.

Звычайна два мільёны беларусаў бяруць удзел у суботніках. Кожны чацвёрты — дзеля памяці кожнага трэцяга. Летась сродкі пайшлі на рэстаўрацыю «Хатыні». Кожны цяпер можа прыехаць і сказаць: тут і мая капейка, у гэтым бясцэнным праекце памяці. Каб камяні не заімшэлі, а яшчэ больш важна — каб душы не акамянелі.

Пра душы — гэта не пра беларусаў. Не пра сапраўдных суайчыннікаў. Але пра тых, хто гарлапаніць пра свае абранасць і неверагоднасць. Яны і цяпер усчынаюць крык — аб непатрэбнасці талакі, аб немэтазгоднасці, аб тым, куды ідуць грошы ад суботніка. Вы лепш палічыце, колькі плацяць вашым «лідаркам» і «гульцам» у палітыку. І за што такія грошы?

Якая б ні была справа — яны яе намагаюцца паганіць. Прынесці ў ахвяру сваім заморскім ідалам. А калі гэта справа, што гуртуе народ, калі дзея тая — мудры адказ на выклікі часу, — вэрхал будзе стаяць ці не на ўсю Еўропу...

Сёлета суботнік супадае з часам памінання продкаў — дзесьці робяць на Радаўніцу, дзесьці — напярэдадні ў нядзелю або яшчэ раней — у чацвер. Гэта мясцовыя асаблівасці. Галоўнае — беларусы знітаваныя моцнай сувяззю з родам і зямлёй, з бацькамі і бацькаўшчынай. І ў гэтым наша сіла.
За кошт сродкаў, заробленых на сёлетнім суботніку, будзе рэканструяваны мемарыял «Азарычы» і створаны цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Зусім невялікі рахунак за мінулае і інвестыцыі ў будучыню. Удзячная магчымасць працаваць на сябе, проста жыць і гадаваць дзяцей на мірнай зямлі."