Гродно Медиа Group
2.1K subscribers
13.4K photos
2.63K videos
28 files
5.74K links
Для обратной связи пишите в @GrodnoMediaGroup_bot
加入频道
Навіны рэгіёну - Смаргонскі раён

Смаргонскі повар – у ТОП-25

Адкрытыя выступленні беларускіх повараў на фестывалі кулінарнага мастацтва “КулінарШоу-2020” пройдуць напрыканцы мая ў Мінску, на пляцоўцы ХХІХ міжнароднай выставы HoReCa.
Да сярэдзіны сакавіка на сайце фестывалю праходзіла галасаванне за самыя смачныя стравы, якія прапанавалі повары з усёй Беларусі. У выніку - экспертная камісія абрала 24 удзельнікаў, яшчэ адзін вызначыўся ў выніку галасавання.

У ліку “цудоўнай 25” – майстар вытворчага навучання Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага ліцэя Таццяна Біслюк. На конкурс яна прапанавала сваю аўтарскую страву “Сырныя блінчыкі з грыбамі” (намінацыя – “Сучасная беларуская кухня”).

Падчас фестывалю кулінарнага мастацтва “КулінарШоу-2020” усе 25 кандыдатаў правядуць аўтарскія майстар-класы па прыгаватанні заяўленых страў для гасцей і наведвальнікаў выставы HoReCa.

Таццяна Біслюк працуе ў політэхнічным ліцэі з 2009 года. Пад яе пільным кіраўніцтвам спасцігаюць кулінарнае майстэрства будучыя повары. З імі яна ахвотна дзеліцца сваімі ведамі. І з чытачамі газеты “Светлы шлях” гатова падзяліцца рэцэптам сырных блінчыкаў.

Сырныя блінчыкі з грыбамі

Інгрэдыенты: 70 гр цвёрдага сыру, 3 яйкі, 100-120 гр грыбоў, соль, перац.

Для соусу: алей – 10 мл, смятана – 40 гр, часнок, укроп.

Падрыхтаваць грыбы і адварыць іх. Злёгку астудзіць і здрабніць. Сыр нацерці на буйнай тарцы. Яйкі злёгку ўзбіць і злучыць з сырам і здробненымі грыбамі. У масу дадаць соль, перац і старанна перамяшаць.

Смажыць блінчыкі невялікага памеру з двух бакоў. Гатовыя блінчыкі згарнуць трубачкай. Падаваць са смятанай, злучанай са здробненым часнаком і зелянінай кропу.

#сморгонь, #рецепты, #бислюк