Гродно Медиа Group
2.1K subscribers
13.4K photos
2.63K videos
28 files
5.74K links
Для обратной связи пишите в @GrodnoMediaGroup_bot
加入频道
Праграму “Зецельскага фэсту” прадоўжыў яркі і незабывальны, модны і элегантны конкурс-дэфіле дзіцячых творчых работ – “Парад парасонаў”.
http://diatlovonews.by/2022/06/stylna-i-kreaty-na-a-vy-zahapili-parason/

#Дзятлава #Дятлово
Дэбютам фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” стаў гастранамічны конкурс.

Яго ўдзельнікі не толькі прэзентавалі стравы, прыгатаваныя па рэцэптах сваёй сям’і, але і праявілі сябе ў конкурсах, прапанаваных гаспадарамі інтэрактыўнай пляцоўкі:
http://diatlovonews.by/2022/06/draniki-vs-galushki-na-interakty-nyh-plyaco-kah/

#Дятлово #Дзятлава
Вячэрні святочны канцэрт “Зецельскага фэсту”:
http://diatlovonews.by/2022/06/vyacherni-svyatochny-kancert/

#Дятлово #Дзятлава
Уладыка Гурый наведаў Дзятлаўшчыну

17 ліпеня стала адметным днём для святароў і прыхаджан сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве: божую літургію ў саслужэнні з клірыкамі епархіі і храма тут правёў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Уладыку ўрачыста сустракалі прадстаўнікі раённай ўлады на чале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Садоўскім, а таксама старшыня федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, які гасцяваў на малой радзіме. Сёстры сястрынства Святой Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай і дзятлаўчане да сустрэчы ўпрыгожылі двор храма кветкамі і па добрай хрысціянскай традыцыі віталі архіепіскапа хлебам-соллю на парозе сабора...
http://diatlovonews.by/2022/07/kali-shto-robim-dlya-boga-robim-dlya-dushy-uladyka-guryj-naveda-dzyatla-shchynu/

#Дзятлава #Дятлово
- Асабліва прыемна было памаліцца ў дзятлаўскім саборы, які доўга і з цяжкасцямі будаваўся, але стаў адным з прыгажэйшых храмаў нашай епархіі, – звярнуўся да вернікаў напрыканцы службы Уладыка Гурый.Таму хочацца падзякаваць яго дабрадзеям і ахвяравальнікам, найперш, старшыні федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілу Орда. Ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна я сёння ўручаю Міхаілу Сяргеевічу ордэн Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені. За дапамогу храму Епархіяльным медалём Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага ІІ ступені ўзнагароджваецца старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Медалямі Навагрудскай епархіі прападобнага Елiсея Лаўрышаўскага адзначаны Алена Лукіянец і Наталля Белаус,
архіерэйскія граматы і падзякі і іншым прыхаджанам.
http://diatlovonews.by/2022/07/kali-shto-robim-dlya-boga-robim-dlya-dushy-uladyka-guryj-naveda-dzyatla-shchynu/

#Дзятлава #Дятлово
В Дятловском районе в искусственном водоеме утонул мужчина

"17 июля в 20.09 спасателям поступило сообщение об обнаружении утонувшего мужчины в искусственном водоеме в агрогородке Дворец Дятловского района Гродненской области", - рассказали в пресс-службе МЧС.

Работниками МЧС извлечен из воды утонувший гражданин 1967 года рождения.

#чп #дятлово
Вблизи агрогородка Вензовец в поле загорелся пресс-подборщик. Дятловские спасатели ликвидировали загорание. Подробнее здесь 👇
http://diatlovonews.by/2022/08/press-podborshhik-gorel-v-dyatlovskom-rajone-video/

#Дзятлава #Дятлово #мчс
Смак нацыянальнага каларыту па-дзятлаўску

Культура – жыццё народа, яго душа, яго розум і сэрца, яго мінулае, сучаснасць і будучыня. 
У аснове любой нацыянальнай культуры ляжыць прынцып народнасці, згуртаванасці і традыцыі. Свае традыцыі захоўваюць, берагуць і дзятлаўчане. На працягу года ў населеных пунктах Дзятлаўшчыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, якія цікавыя не толькі для мясцовых жыхароў, але і прывабліваюць турыстаў. Падрабязней пра іх “цікавінкі” расказала загадчыца метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец:👇
http://diatlovonews.by/2022/08/smak-nacyyanalnaga-kalarytu-pa-dzyatla-sku/

#Дзятлава #Дятлово #туризм #культура
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

Наш раён прымае ўдзел у мерапрыемствах па праверцы баявой гатоўнасці аднаго са злучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання.
Былыя ваеннаслужачыя, радавыя салдаты і сяржанты 4 красавіка прыбылі ў пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных у сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава для рэгістрацыі, праходжання інструктажу і адпраўкі ў вайсковую часць. Згодна з патрабаваннямі “Закона аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі” іх суправаджалі кіраўнікі сельскіх саветаў, у якіх яны жывуць.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/04/dzyatla-chane-dzelnichajuc-u-planavyh-vajskovyh-zborah

#Дзятлава #Дятлово #сборы
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

Пра тое, як праходзяць планавыя мерапрыемствы, расказаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец:

– У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплексная праверка Узброеных Сіл. 3 красавіка мы атрымалі распараджэнне на прызыў-пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў у вайсковыя часці Заходняга аператыўнага камандавання. Ваенным камісарыятам раёна было праведзена апавяшчэнне ваеннаабавязаных і збор у вызначаны тэрмін. Прызыў вядзецца з улікам атрыманых імі ўліковых спецыяльнасцяў, па якіх яны праходзілі тэрміновую службу. Дадзеныя мерапрыемствы планавыя, яны прадоўжацца не больш за 35 сутак. Па заканчэнні збораў усе ваеннаабавязаныя прыбудуць да месца жыхарства і прадоўжаць выконваць свае грамадзянскія абавязкі.

#Дзятлава #Дятлово #сборы
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

У ліку тых, хто адпраўляецца ў Слонім, работнік Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Дзмітрый Нічыпаровіч. Ён расказаў, што чакае ад збораў:

– Працую на сыраробным заводзе вадзіцелем, у армію прызываюся па гэтай жа спецыяльнасці. Спадзяюся, час, які правяду на зборах, пройдзе хутка, паспяхова і з карысцю: успомню навыкі, атрыманыя ў час тэрміновай службы. Лічу, што служба Радзіме – свяшчэнны абавязак кожнага паўналетняга беларуса. Дома мяне будзе чакаць любімая сям’я – жонка і двое сыноў. Хачу, каб яны ганарыліся сваім татам і сталі сапраўднымі абаронцамі Айчыны.

#Дзятлава #Дятлово #военкомат
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

Разам з мужам на пункт папярэдняга збору прыбыла Анастасія Браніцкая, якая суправаджае групу прызыўнікоў як інспектар Казлоўшчынскага сельсавета. Яна падзялілася сваімі эмоцыямі:

– Адчуванне невялікага суму, што развітваюся з любімым чалавекам больш чым на месяц. Разам з тым гонар за тое, што нашы мужчыны будуць выконваць ваенны абавязак – стаяць на варце нашага міру і спакою. Моцных хваляванняў няма, бо напэўна ведаю: усе ваеннаабавязаныя будуць праходзіць службу на тэрыторыі нашай краіны.

#Дзятлава #Дятлово #военкомат
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

– Пакуль мы служым, нашы блізкія могуць спаць спакойна, – запэўніваюць  дзятлаўчане Аляксандр Пузач і Андрэй Жэгала, якія праходзяць афармленне на пункце прызыву.
Вайсковыя зборы – не новае для іх мерапрыемства, удзельнічалі ў іх некалькі гадоў таму. Як адзначаюць маладыя людзі, настрой на службу станоўчы і канструктыўны. Месяц праляціць хутка, і яны вернуцца на Дзятлаўшчыну да сваіх сем’яў.
– Практычна ў кожнага з нас тут ёсць любімыя жонкі і дзеці, якія будуць чакаць, сумаваць, перажываць. Аднак ёсць і адна матуля для ўсіх нас – наша Айчына. І калі яна паклікала на службу сваіх верных сыноў, ніхто не мае права адмовіць, – заўважыў Андрэй Жэгала.

#Дзятлава #Дятлово #военкомат