У ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшоў Урок мужнасці "Героі нашага часу". З хваляваннем вучні слухалі пра подзвігі і гераічныя ўчынкі сучаснікаў. Асабліва вучняў уразіў подзвіг 17-ці гадовага Міхаіла Мароза, які коштам уласнага жыцця выратаваў сваіх сяброў - вынес з калгаснага поля струхлелы снарад і сам загінуў. На ўроку вучні даведаліся пра подзвіг Уладзіміра Карвата, які адвёў пылаючы ваенны самалёт ад вёскі Арабаўшчына, Баранавіцкага раёна. Яго подзвіг у маі 2021 года паўтарылі лётчыкі Лідскай авіябазы Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка. У канцы ўрока вучні прыйшлі да высновы, што і ў наш мірны час ёсць месца подзвігу.
#Чудинская_СШ #Патриотическое_воспитание #Урок_мужества
#Чудинская_СШ #Патриотическое_воспитание #Урок_мужества