Из Москвы в Минск с любовью
250 subscribers
3.2K photos
998 videos
1.52K links
加入频道
МАЦІ. ГЕРАІЧНАЯ. #МАРАФОНКАХАННЯ2
Вось гучыць такое параўнанне РАДЗІМА-МАЦІ – ці трэба каму што тлумачыць ?! Гэта азначае – самае святое і самае дарагое. І з думкай менавіта пра МАМУ людзі не мяркуюць пра самашкадаванне і ахвяры. Яны гатовы сваё ЖЫЦЦЁ добраахвотна аддаць, ідучы на абарону Айчыны – ці-то ў вялікіх выпрабаваннях, ці то ў няпростых і патрабуючых рашучасці, звычайных сітуацыях жыцця, працы і службы…А МАЦІ ?! Проста трэба ведаць, памятаць і разумець, што ЛЮБАЯ МАЦІ на ЗЯМЛІ – супраць вайны, бо вайна забірае людзей…чыіхсьці дзяцей і неважна чыіх – ДЗЯЦЕЙ, якіх кожная жанчына нараджала ў пакутах і расціла у любові. І няма слязы гарчэй, чым сляза МАМЫ…Але, калі здараецца…няма мацнее абаронцы і злее мсціўцы за сваіх дзяцей, чым МАЦІ. Таму – пяшчотная, ласкавая, ціхая..,але і – моцная, мужная, нязломная. Гэта ўсё – нашы МАМЫ !!! І, дзякуй, @Святлана Карульская за тое, што падкрэсліла гэтыя грані…

Фота – ад @Святлана Карульская, з Мамаева кургана (Расія).