Звязда
588 subscribers
38.5K photos
2.54K videos
1 file
32.7K links
Толькі самае цікавае — па-беларуску!

https://zviazda.taplink.ws/
加入频道
Шаўковы шлях да здароўя

Быць здаровым натуральна для большасці людзей.

zviazda.by
Якую дапамогу аказваюць ветэранам напярэдадні Дня Перамогі

Акцэнт — на сацыяльнай падтрымцы.

zviazda.by
Памяці беларускага мастака-графіка

Не той Малевіч.

zviazda.by
Адрасы ваеннай памяці

Пра тое, што ў сучаснай Беларусі робяць для ўвекавечвання памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, як захоўваць памяць пра кожнага, хто загінуў у барацьбе за Радзіму, якія меры прымаюцца ў нашай краіне для абароны Перамогі ад спроб фальсіфікацый, пагаварылі прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў на сустрэчы з журналістамі.

zviazda.by
Яшчэ адзін эпізод крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа даследуюць у Гомельскай вобласці

Тут выяўлены астанкі мірных жыхароў — ахвяр карнай аперацыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

zviazda.by
Надвор'е: накрые хваля холаду

Сёлета кантрасны характар надвор'я быў спачатку ў красавіку, а цяпер ужо і ў маі.

zviazda.by
Пачынаем новы дзень са «Звяздой» — з цікавостак! 🌿

7 мая ў гісторыі... ☀️

✍🏻 1919 год — нарадзіўся (в. Рэкта, цяпер у Горацкім раёне) Георгій Шчарбатаў, беларускі пісьменнік. Да вайны працаваў настаўнікам, у рэдакцыях газет «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». З 1942 года ў тыле ворага — карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», з 1943 года — у рэдакцыях газет «Звязда», «Известия» па Беларусі, быў загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Аўтар запісак «Партызанскія агні», аповесці «Шумелі пушчы», нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму», «Неспакойныя сэрцы», апавяданняў.

💼 1929 год — нарадзіўся (в. Доўск Рагачоўскага раёна) Яўген Аляксандравіч Казлоўскі, савецкі дзяржаўны дзеяч і вучоны-геолаг, доктар тэхнічных навук, прафесар, У 1965–1972 гадах — начальнік упраўлення Міністэрства геалогіі СССР, з 1974-га — намеснік міністра, у 1975–1989-м — міністр геалогіі СССР. Аўтар навуковых работ па метадах і тэхніцы разведкі карысных выкапняў, аптымізацыі геолагаразведачных працэсаў, тэхніка-тэхналагічным забеспячэнні геалагічных даследаванняў, глыбіннай будове зямной кары і звышглыбокім свідраванні, геалагічных праблемах навакольнага асяроддзя, прынцыпах развіцця і выкарыстання мінеральна-сыравіннай базы СССР і свету. Лаўрэат Ленінскай прэміі.

🪦 1942 год — у Аляксандраўскім скверы ў Мінску фашысты павесілі 28 чалавек — удзельнікаў мінскага патрыятычнага падполля. Сярод іх — Ісай Казінец.

🎵 1833 год — нарадзіўся Іаганес Брамс, нямецкі кампазітар і піяніст, адзін з вядучых музыкантаў перыяду рамантызму.

👔 1840 год — нарадзіўся Пётр Чайкоўскі, рускі кампазітар, дырыжор, педагог.

🖥 1952 год — Джэфры Думер прэзентаваў канцэпцыю інтэгральнай схемы, што пасля лягла ў аснову ўсіх сучасных камп’ютараў.

👑 1999 год — Папа Рымскі ўпершыню з часоў падзелу хрысціянства (1054) наведаў праваслаўную краіну — Румынію.
Парывісты вецер і дажджы чакаюцца ў Беларусі 7 мая

Днём слупкі тэрмометраў пакажуць 7-13 градусаў цяпла, а па поўдні — 16 градусаў вышэй за нуль.

zviazda.by
Папа Рымскі наведае канферэнцыю па Украіне пры ўмове запрашэння туды Расіі

Канферэнцыя па Украіне ў Швейцарыі адбудзецца 15-16 чэрвеня.

zviazda.by
ААН: Поўнамаштабны голад пачаўся ў сектары Газа

Цяпер сітуацыя імкліва пагаршаецца і на поўдні.

zviazda.by
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Алену Цяльнову з днём нараджэння

«Ваша шматгадовая плённая дзейнасць з’яўляецца яркай старонкай у гісторыі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта „Купалінка“, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай музычнай культуры беларускага народа. Стварылі ўнікальныя праекты з багатай палітрай песеннага мастацтва, якія прыцягваюць слухачоў душэўнай адкрытасцю і сілай пачуццяў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алене Цяльновай моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

zviazda.by
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі з прафесійным святам

«Ваша дзейнасць служыць правадніком аб’ектыўных ведаў і сэнсаў у кожны дом, дазваляючы чалавеку ў рэжыме рэальнага часу адчуваць навакольны свет і рытм сучаснага жыцця, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы вашаму таленту і тэхнічнаму майстэрству людзі, падзеі і факты знаходзяць запамінальныя вобразы і эфірнае гучанне, становяцца даступнымі, зразумелымі і вядомымі для шырокай аўдыторыі».

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што слаўныя традыцыі ветэранаў тэлерадыёвяшчання і сувязі атрымаюць годны працяг у дасягненнях сучаснікаў.

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на 11 участках дарог Мінска

На МКАД варта рухацца з хуткасцю 90 км/г, на праспекце Незалежнасці — 60 км/г і 80 км/г, на праспекце Партызанскім — 60 км/г, вул. Арлоўскай, пр. Жукава, вул. Акадэмічнай, вул. Маякоўскага, вул. Прытыцкага, вул. Ваўпшасава, пр. Пушкіна — 60 км/г, на Смілавіцкім тракце — 80 км / г.

zviazda.by
У Турфане пачалі займацца аквакультурай ласосевых

«Кітайскі полюс спякоты».

zviazda.by
Цырымонія інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна пройдзе сёння ў Крамлі

У знешнепалітычным календары Пуціна ў самым пачатку новага прэзідэнцкага тэрміну ўжо значыцца некалькі пунктаў.

zviazda.by
Наталля Качанава: Беларускі народ ніколі не дапусціць нацызму і фашызму на сваёй зямлі

Мемарыяльны комплекс «Масюкоўшчына» — помнік ваеннапалонным і грамадзянскім людзям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

zviazda.by
Мемарыяльную дошку Герою Савецкага Саюза Фёдару Сінічкіну ўсталявалі ў Слоніме

Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза ўстаноўлена на будынку раённай бібліятэкі, дзе ён працаваў з красавіка 1945-га па кастрычнік 1946 года.

zviazda.by
Дзякуючы гераічным учынкам людзей былі вызвалены гарады і гарадскія пасёлкі

Перамогу набліжалі як маглі.

zviazda.by
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, пройдзе ва ўсіх школах Беларусі 7 і 8 мая

У завяршэнне ўрока дзеці абмяркуюць удзел у Рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе — 80!», якая праводзіцца ва ўстановах адукацыі.

zviazda.by