Звязда
602 subscribers
39.5K photos
2.65K videos
1 file
33.4K links
Толькі самае цікавае — па-беларуску!

https://zviazda.taplink.ws/
加入频道
Пісьменнікі на сходзе ў пісьменніцкім музее

Літаратары Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі сустрэліся дзеля абмеркавання актуальных спраў.

zviazda.by
❗️Правядзенне больш як 200 адміністрацыйных працэдур карэкціруецца ў Беларусі.
Указ падпісаў Прэзідэнт.


Змяненні ўнесены з улікам практыкі ажыццяўлення гэтых адміністрацыйных працэдур, а таксама прапаноў зацікаўленых органаў і арганізацый.

ℹ️У прыватнасці, выключаюцца адміністрацыйныя працэдуры, якія страцілі сваю актуальнасць або аб'яднаны з іншымі.

▫️Так, для зручнасці грамадзян аб'ядноўваецца ў адну працэдуру выдача некалькіх даведак аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і.
▫️Скарачаецца колькасць прадстаўленых грамадзянамі дакументаў па асобных працэдурах. Напрыклад, пры выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху больш не патрабуюцца вадзіцельскае пасведчанне і страхавое пасведчанне, а пры рэгістрацыі дагавора арэнды жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду выключаецца неабходнасць прадстаўлення асобнага дакумента, які пацвярджае пісьмовую згоду іншых уласнікаў (у выпадку, калі здаецца жылое памяшканне, якое знаходзіцца ў агульнай уласнасці, адпаведныя адзнакі вырабляюцца на заяве, якая падаецца).
▫️ Таксама змяншаюцца тэрміны выдачы даведак аб знаходжанні ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім трохгадовага ўзросту (з 5 да 3 працоўных дзён) і рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ (з 10 да 7 працоўных дзён).
▫️У той жа час павялічваюцца тэрміны дзеяння выдаваных вадзіцельскага пасведчання (з 10 да 20 гадоў) і дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш за 3 гады (да 3 гадоў).

☑️Дадзеныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Раман Галоўчанка: Пытанне нарошчвання вытворчасці цяплічнай гародніны захоўвае актуальнасць

Пытанне далейшага нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці і пашырэння асартыменту цяплічнай агародніны захоўвае павышаную актуальнасць.

zviazda.by
Віктар Хрэнін: якія б задачы ні выконвала беларускае войска, прадстаўнікі СМІ — у эпіцэнтры гэтых падзей

«Для павышэння якасці ўзаемадзеяння сродкаў масавай інфармацыі з ваенным ведамствам мы трэці год праводзім спецыяльную падрыхтоўку журналістаў на тактыка-спецыяльным вучэнні “Ваенкор”, якое набірае ўсё большую папулярнасць».

zviazda.by
Камітэт дзяржбяспекі раскрыў падрабязнасці затрымання дыверсантаў СБУ ў Беларусі

У ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне было зафіксавана парушэнне групай грамадзян дзяржаўнай граніцы Беларусі з боку Украіны.

zviazda.by
Дар’я Домрачава ўзнагародзіла пераможцаў спрынтарскіх гонак «Снежнага снайпера»

Турнір традыцыйна праходзіць у спартыўным комплексе «Раўбічы». Сюды прыехалі 168 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Беларусі.

zviazda.by
Міністры абароны і інфармацыі ўзнагародзілі журналістаў

Сярод лаўрэатаў штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва — рэдактар аддзела газеты «Звязда» Вераніка Канюта.

zviazda.by
Леанід Заяц: Праца раней зачыненых крам Белкаапсаюза будзе адноўлена

Віцэ-прэм’ер лічыць, што Белкаапсаюз — важны партнёр дзяржавы, і таму прынята перспектыўная праграма развіцця гэтай структуры.

zviazda.by
Як рухаецца будаўніцтва Рэспубліканскага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці

На тэрыторыі ўладкуюць стадыён, розныя пляцоўкі, у тым ліку для рукапашнага бою, заняткаў гульнявымі відамі, скаладром, ваенна-спартыўныя палосы.

zviazda.by
Чым небяспечны штучны інтэлект?

У павуцінні дыпфэйкаў.

zviazda.by
Пасяджэнне сесіі Савета Рэспублікі адбудзецца 19 лютага

Пасяджэнне запланавана на 14.00.

zviazda.by
Натхніцца асобай і космасам

Выстаўка «Сто ўсмешак Гагарына: усмешка для Міру» адкрыецца 29 лютага.

Чытайце на zviazda.by
Як не стаць ахвярай няшчаснага выпадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту

Навушнікі і бутэлька пад цягнік прывядуць.

zviazda.by
Пачынаем новы дзень са «Звяздой» — з цікавостак! ☃️

Што адбылося ў гісторыі 17 лютага?


🔬1919 год
— нарадзілася (г. Полацк) Тамара Нікандраўна Кулакоўская, вучоны ў галіне аграхіміі і глебазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, акадэмік УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы. Аўтар больш за 300 навуковых прац. Распрацавала практычныя рэкамендацыі па абгрунтаванні дыферэнцыраваных доз угнаенняў пад сельгаскультуры, прагназаванні і праграмаванні ўраджаяў сельскагаспадарчых культур і акупнасці ўгнаенняў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

📍1942 год — пачалася аперацыя савецкай контрразведкі «Манастыр» з мэтай пранікнення ў агентурную сетку гітлераўцаў на тэрыторыі Савецкага Саюза; аперацыя дагэтуль лічыцца «найвышэйшым пілатажам» у гісторыі ваеннай разведкі. Аперацыя была заснавана на радыёгульні, якую група аператыўных работнікаў НКУС вяла са структурамі Абвера.

🪖1944 год — рашэннем Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання ў складзе 47-й, 61-й, 70-й армій і 6-й паветранай арміі ўтвораны 2-і Беларускі фронт. Дзейнічаў у прыгранічных з Беларуссю раёнах Паўночна-Заходняй Украіны (Валынь) на Ковельскім і Брэсцкім напрамках. Расфарміраваны 5 красавіка1944 года. Адноўлены (2-е фарміраванне) 24 красавіка 1944 г. у выніку падзелу Заходняга фронту на 2-і і 3-і Беларускія франты. У ходзе Беларускай аперацыі (1944) войскі фронту правялі Магілёўскую аперацыю, Беластоцкую, удзельнічалі ў Мінскай аперацыі, ліквідацыі Мінскага «катла». На заключным этапе вайны 2-і Беларускі фронт сваімі сіламі і разам з іншымі франтамі правёў Усходне-Прускую, Усходне-Памеранскую, Берлінскую аперацыі (1945). Расфарміраваны 10 чэрвеня 1945 года. Камандавалі фронтам: генерал-палкоўнік П. А. Курачкін, генерал-палкоўнік І. Я. Пятроў, генерал арміі Г. Ф. Захараў, Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі.

🔥1600 год — па рашэнні свецкага суда Джардана Бруна быў спалены ў Рыме на плошчы Кветак.

🗺️1860 год — нарадзіўся Рыгор Яфімавіч Грум-Гржымайла, рускі падарожнік, географ, заолаг і лепідаптэролаг, даследчык Заходняга Кітая, Паміра, Цянь-Шаня, Заходняй Манголіі, Тувы і Далёкага Усходу. Адкрыў Турфанскую ўпадзіну. Асноўныя працы прысвечаны фізічнай, палітычнай, гістарычнай геаграфіі і этнаграфіі Цэнтральнай Азіі, а таксама яе энтамалогіі.

⚓️1864 год — падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША адбылося першае ў гісторыі паспяховае баявое выкарыстанне падводнай лодкі. У чарльстанскай бухце падводная лодка Канфедэрацыі «Эйч Эл Ханлі» патапіла паравы шлюп Саюза «Хаўсатонік».

⚔️1867 год — нарадзіўся Пётр Шміт (расстраляны ў 1906-м), расійскі рэвалюцыянер, лейтэнант, адзін з кіраўнікоў Севастопальскага паўстання 1905 года.
Да +10°C і дождж будзе ў Беларусі 17 лютага

Тэмпература паветра днём складзе плюс 2-8 градусаў.

zviazda.by