Звязда
588 subscribers
38.5K photos
2.55K videos
1 file
32.7K links
Толькі самае цікавае — па-беларуску!

https://zviazda.taplink.ws/
加入频道
Як правяла пасяўную кампанію гаспадарка-пераможца па выніках мінулага года

Сучасныя тэхналогіі ў дапамогу.

zviazda.by
Адзіны дзень дэпутата пройдзе ў Мінску 8 мая

Адрасы і нумары тэлефонаў для ўдакладняльных пытанняў размешчаны на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама.

zviazda.by
Больш за 5 кг мефедрона. У Беларусі перакрыты буйны канал пастаўкі наркотыкаў

Следчымі распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

zviazda.by
Пачынаем новы дзень са «Звяздой» — з цікавостак! 🌿

8 мая ў гісторыі... ☀️

👔 1883 год — нарадзіўся Сцяпан Некрашэвіч, беларускі мовазнаўца, грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, адначасова — дырэктар Інстытута мовазнаўства БелАН. Апублікаваў больш як 30 навуковых прац, у тым ліку чатыры манаграфіі і слоўнікі. Аўтар першага паслярэвалюцыйнага «Беларускага лемантара», школьнай чытанкі «Роднае слова», суаўтар буквара для ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых «Наша сіла — ніва ды машына».

🪖 1944 год — адбыўся бой партызан брыгады імя Сталіна супраць нямецка-фашысцкіх карнікаў каля вёскі Целяшэвічы Дзяржынскага раёна, які ўвайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Целяшэвіцкі бой. Страты гітлераўцаў у гэтым баі склалі 41 чалавек забітымі, 42 былі паранены. Партызаны страцілі забітымі і параненымі 11 чалавек. Сярод загінулых — сакратар Івянецкага падпольнага райкама ЛКСМБ П. Турчаненка.

🥀 1985 год — на праспекце Машэрава (сёння — праспект Пераможцаў) адкрыты архітэктурна-мемарыяльны комплекс «Мінск — горад-
герой».

💼 1828 год — нарадзіўся Жан Анры Дзюнан, швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч. У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальферына (самай крывавай бітвы
аўстра-італа-французскай вайны). Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітву пры Сальферына» і пачаў ствараць таварыства дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні долі параненых у сухапутнай вайне. У 1901 годзе разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

🥤1886 год
 — упершыню была выраблена Coca-cola, безалкагольны газіраваны напой.

📜 1965 год — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР зацверджана Палажэнне аб ганаровым званні «Горад-герой». Гэта — найвышэйшая ступень адзнакі, якая прысвойвалася гарадам за масавы гераізм і мужнасць яго абаронцаў, праяўленыя ў Вялікай Айчыннай вайне.
Начныя замаразкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 8 мая

Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 8 градусаў па поўначы да плюс 18 градусаў па паўднёвым захадзе.

zviazda.by
ЗША адклалі запуск першага пілатуемага карабля CST-100 Starliner да МКС

Запуск карабля быў запланаваны на 22:34 6 мая (05:34 7 мая па мінскім часе) з касмадрома на мысе Канаверал (штат Фларыда).

zviazda.by
Магілёўскія праваахоўнікі распавялі, як засцерагчыся ад новага спосабу махлярства

Злачынная схема заключаецца ў тым, што на тэлефон чалавеку паступае званок у Інтэрнэт-мессенджер, з фатаграфіяй сотавага аператара.

zviazda.by
Часовая экспазіцыя «Беларусь непераможная» адкрылася ў Мінску

Яна прадстаўляе наведвальнікам фотакалажы, якія дэманструюць віды гарадоў і мястэчак Беларусі даваеннага перыяду, выявы тых жа кварталаў пасля варварскіх нямецкіх бамбардзіровак і абстрэлаў, сучасныя віды населеных пунктаў, адноўленыя пасля вайны.

📸 Фотарэпартаж на zviazda.by
🚔 Датчыкі пракантралююць хуткасць на 12 участках дарог Мінска

Яны ўстаноўлены на МКАД (90 км/г), праспектах Незалежнасці (60 км/г і 80 км/г), Партызанскім, Пушкіна, Жукава і Ракасоўскага (60 км/г), а таксама на вуліцах Леніна, Арлоўскай, Маякоўскага, Дзянісаўскай і Радыяльнай (на ўсіх — 60 км/ч). Пракантралююць захаванне хуткаснага рэжыму на Смілавіцкім тракце — 80 км/г.

zviazda.by
У правінцыі Хунань вырошчваюць расаду з дапамогай тэхналогіі 3D-друку

Адчувальна павялічылася ўраджайнасць.

zviazda.by
Беларусь і Саудаўская Аравія падпісалі праект пагаднення

Адбыліся кансультацыі паміж авіяцыйнымі адміністрацыямі дзвюх краін, а таксама непасрэдна падпісанне праекта пагаднення аб паветраных зносінах і мемарандума аб узаемаразуменні.

zviazda.by
Больш за дзесяць салдат пацярпелі пры скачках з парашутам на вучэннях НАТА ў Швецыі

Сярод пацярпелых — вайскоўцы з ЗША, Венгрыі і Італіі. Яны атрымалі пераломы і раны.

zviazda.by
На МКАД з-за ДТЗ ускладнены рух ад вул. Казінца ў напрамку вул. Громава

Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

zviazda.by
🔥 Прэзідэнцкі картэж у Нацыянальным аэрапорце. Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам накіраваўся ў Расію.
Акцыя «Свечка памяці» пачалася ў МЗС і ва ўсіх беларускіх замежных установах

Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9 мая на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.

zviazda.by
Польшча разам з саюзнікамі падняла ў паветра самалёты з-за актыўнасці далёкай авіяцыі Расіі

У апошнія тыдні гэта мера не раз прымалася Узброенымі сіламі Польшчы.

zviazda.by