Звязда
602 subscribers
39.5K photos
2.65K videos
1 file
33.3K links
Толькі самае цікавае — па-беларуску!

https://zviazda.taplink.ws/
加入频道
Пазнаёміліся з дэлегатамі УНС, якія прадстаўляюць мясцовыя Саветы

Гэтых людзей аб’ядноўвае любоў да месца, дзе яны жывуць, і клопат аб тым, каб малая радзіма жыла і развівалася.

zviazda.by
Кіраўнікі сельсаветаў атрымалі ключы ад новенькіх «Джылі»

Падарунак вельмі важны і своечасовы.

zviazda.by
Амаль 137 тыс. дэпазітаў для шматдзетных адкрыта ў Беларусі па праграме «Сямейны капітал»

З 1 студзеня 2024 года яго памер складае Br31 480.

zviazda.by
Што цікавага прапануе наведвальнікам вясенні кірмаш «Адпачынак-2024»?

Гасцей чакае шмат сюрпрызаў і прапаноў, у прыватнасці са зніжкамі можна набыць туры і паслугі.

zviazda.by
Канферэнцыя аб жанчынах у гады Вялікай Айчыннай вайны пройдзе ў Мінску 19 красавіка

На пленарным пасяджэнні прагучаць даклады аб ролі жанчын у супрацьстаянні акупацыйным уладам, у тылавой, падпольнай, партызанскай і ваеннай дзейнасці ў той перыяд на тэрыторыі Беларусі.

zviazda.by
Як не дапусціць пажару і што важна прадугледзець дарослым?

Вучыцца на чужых памылках.

zviazda.by
Спынена злачынная схема ў сельскай гаспадарцы

За вырашэнне пытанняў па выбары пастаўшчыка прамысловага абсталявання для патрэб сельгасарганізацый фігуранты атрымалі ў якасці хабару звыш 35 тыс. беларускіх рублёў. У надзеі схаваць сляды злачынства адзін з іх адразу ж абменьваў грошы ў банку.

Следчымі распачаты крымінальныя справы.

zviazda.by
Фільм пра падзеі, што папярэднічалі аперацыі «Баграціён», прадставілі ў Мінску

Яго пракат у кінатэатрах Беларусі пачнецца 2 мая.

zviazda.by
Пачынаем новы дзень са «Звяздой» — з цікавостак! 🔎

17 красавіка ў гісторыі... 📌

🎶 1903 год — нарадзіўся (м. Любча Навагрудскага павета) Мікалай Набокаў, рускі і амерыканскі кампазітар, педагог, пісьменнік і культурны дзеяч. Унук сенатара Дзмітрыя Набокава. Стрыечны брат пісьменніка Уладзіміра Набокава.

🌳 1932 год — рашэннем Савета Народных Камісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Мінску.

💼 1947 год — нарадзіўся (п. Коханава Талачынскага раёна) Валерый Славук, беларускі кніжны графік-ілюстратар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі. Прафесар кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

📜 1492 год — Хрыстафор Калумб падпісаў пагадненне з каралём і каралевай Іспаніі пра здзяйсненне экспедыцыі для пошуку заходняга шляху да Індыі.

📢 1521 год — Марцін Лютэр выступіў з прамоваю перад Вормскім рэйхстагам з падтрымкаю ўласнага вучэння, з-за чаго яго прызналі ерэтыком. Паслядоўнікі вучэння Лютэра атрымалі назву «лютэране», а само вучэнне было названа «лютэранствам». Яго пераклад Бібліі на нямецкую мову, у адрозненне ад класічнай латыні, зрабіў Святое Пісанне больш даступным шырокім саслоўям, што аказала велізарны ўплыў на царкву і на нямецкую культуру. Гэта спрыяла развіццю стандартнай версіі нямецкай мовы, дадало некалькі прынцыпаў у мастацтва
перакладу.

🏳️ 1941 год — Югаславія капітуліравала перад Германіяй. Цяпер ужо нішто не перашкаджала рэйху рыхтавацца да вайны з Савецкім Саюзам.
Мокры снег і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі 17 красавіка

Днём чакаецца плюс 8-14 градусаў.

zviazda.by
Літва і Германія падпішуць дакумент аб намерах па будаўніцтве завода боепрыпасаў

Адзначаецца, што на заводзе боепрыпасаў Rheinmetall будуць вырабляць артылерыйскія снарады калібру 155 мм.

zviazda.by
У Сіднэі пачаліся беспарадкі пасля нападу на вядомага біскупа

Беспарадкі пачаліся пасля навіны аб нападзе на біскупа ў царкве Фэрфілда ў Сіднэі. Як паведамілі ў Sky News Australia, святар жывы, ён дастаўлены ў шпіталь. Адзначаецца, што беспарадкі набіраюць моц.

zviazda.by
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і сірыйскі народ з Днём эвакуацыі — сімвалам незалежнасці і суверэнітэту гэтай краіны

Прэзідэнт Беларусі перакананы: «Устаноўленыя паміж Мінскам і Дамаскам сувязі, якія традыцыйна характарызуюць адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым паглыбляцца».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Сірыі моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сірыі — згоды і дабрабыту.

zviazda.by
«Патрэбна праца — мы дапаможам»: як прайшоў сталічны кірмаш вакансій

Традыцыйна ў ім узялі ўдзел больш за 100 арганізацый і прадпрыемстваў. 

Фотарэпартаж на zviazda.by
Хакеісты «Металурга» трэці раз запар заваявалі Кубак Прэзідэнта

Перамога ў Кубку Прэзідэнта стала для «сталёвых ваўкоў» чацвёртай у гісторыі клуба

zviazda.by
На электронную камерцыю Кітая прыпадае палова топ-10 сусветных мабільных дадаткаў

Сведчыць рынкавы аналіз.

zviazda.by
ПАСЕ прапанавала ўключыць у Савет Еўропы Косава

За такое заключэнне прагаласаваў 131 член асамблеі, 29 выказаліся супраць і яшчэ 11 устрымаліся.

zviazda.by
Якім будзе абноўлены цэнтр сацыяльнай рэабілітацыі «Расток»

Басейн і рэкрэацыйная зона.

zviazda.by