Звязда
449 subscribers
33.4K photos
2K videos
1 file
29K links
Толькі самае цікавае — па-беларуску!

https://zviazda.taplink.ws/
加入频道
Дар з берагоў Нявы на радзіму святога

Навіна аб важнай падзеі не толькі для праваслаўных беларусаў, але і для ўсіх людзей, якія шануюць гісторыю роднага краю, прыйшла днямі з Гомельскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Унікальная калекцыя кніг вярнулася на зямлю, дзе служыў беларускі праведнік. А адбылося гэта якраз у год святкавання 25-годдзя з дня яго праслаўлення ў ліку мясцовашанаваных святых.

zviazda.by
Маштабнае сацыялагічнае даследаванне ў сферы дэмаграфіі пройдзе ў Беларусі з 1 ліпеня па 31 кастрычніка

Гэта даследаванне будзе другім этапам апытання насельніцтва. Першы прайшоў у 2017 годзе, удзел у ім прымалі 10 тыс. рэспандэнтаў з усёй краіны ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў. Каля 6 тыс. з іх прымуць удзел і ў другім этапе.

zviazda.by
⚡️Прэзідэнт – выпускнікам: "Разам будзем трымаць нашу краіну, нашу Радзіму ў нашых руках. Не выпусціце сваю зямлю. Другой у вас не будзе. Гэта ваша. І сваё нікому не аддавайце!"

⚡️"Вы бачыце, што дзеецца ў свеце. Беражыце сваё! Нікому не аддавайце. Берагчы. Страціце, потым не знойдзеце, не папоўніце, не вернеце".

"Падыходзячы сюды, я падумаў, што тут выключная атмасфера. А як інакш? Вашу эйфарыю лёгка зразумець. За плячыма напружаныя гады вучобы, залікаў, экзаменаў, бяссонных начэй (маю на ўвазе начэй, праведзеных з падручнікам). А заўтра – новае жыццё. Таму сёння весялецеся, а заўтра з новымі сіламі да новых поспехаў. Вы будзеце выхоўваць, вучыць, лячыць, будаваць, развіваць тэхналогіі, ствараць шэдэўры мастацтва і яшчэ многае-многае іншае. Будзеце аберагаць мір, забяспечваць нацыянальную бяспеку", – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага Магістра Суверэннага ваеннага ордэна гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля

Сёлета спаўняецца 975 гадоў з моманту стварэння Мальтыйскага Ордэна, члены якога на працягу амаль дзесяці стагоддзяў заставаліся вернымі сабе і сваім ідэалам, неслі ў свет ідэі дабра, справядлівасці і дапамогі. "Гэтыя каштоўнасці блізкія нашаму народу, адгукаюцца ў сэрцах людзей, – адзначыў беларускі лідар. – Нягледзячы на знешні ціск і складаныя абставіны, беларусы працягваюць верыць у лепшае ў чалавеку, робяць усё магчымае для ўстанаўлення міру і спакою, перамогі дыялогу і ўзаемаразумення".

"Беларусь і Мальтыйскі ордэн актыўна ўзаемадзейнічалі ў мінулым, паспяхова – у сучаснасці і, упэўнены, будуць плённа супрацоўнічаць у будучыні. Нязменнымі ў нашых адносінах застаюцца павага, настроенасць на падтрымку адзін аднаго і імкненне да хрысціянскага ўдасканалення", –дадаў кіраўнік дзяржавы.
⛅️ Воблачна з праясненнямі і да +28 °С будзе ў Беларусі сёння

Як паведамляе карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на сайт Белгідрамет, у суботу пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы.

Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні, 4-9 м/с, пры навальніцах верагодныя ўзмацненні.

Начная тэмпература + 11...+17 °C, па поўдні да +19 °C. Удзень чакаецца +22 ... +28 °C.
🚘 Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на наступных участках:

пр. Незалежнасці (60, 80 км/г);
пр. Партызанскі (60 км/г);
пр. Дзяржынскага (60 км/г);
пр. Пераможцаў (60 км/г);
вул. Кіжаватава (60 км/г);
вул. Дзянісаўская (60 км/г);
вул. Маякоўскага (60 км/г);
вул. Арлоўская (60 км/г);
вул. Маскоўская 60 км/г);
пр. Пушкіна (60 км/г);
Смілавіцкі тракт (80 км/г);
МКАД (90 км/г).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор'я!
Адвакаты 26 чэрвеня правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных

З нагоды 101-й гадавіны з дня ўтварэння адвакатуры Беларусі 26 чэрвеня адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных, паведаміла прэс-сакратар БРКА Ірына Рэўт.
Акцыя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Бясплатныя кансультацыі акажуць і старшыні ўсіх тэрытарыяльных калегій, а таксама старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў.

zviazda.by
Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 9,5 % гадавых

Згодна з рашэннем Праўлення Нацыянальнага банка, з 28 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9,75 % да 9,5 % гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 10,75 % да 10,5 % гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 8,75 % да 8,5 % гадавых.

zviazda.by
«Не ўпусціце сваю зямлю, іншай у вас не будзе»

Учора вечарам пяць тысяч выпускнікоў ВНУ сустрэліся з кіраўніком дзяржавы на рэспубліканскім свяце «На крылах мары». На мерапрыемства таксама былі запрошаны высокія госці — вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, рэктары ВНУ.

Падрабязнасці на zviazda.by
Мінгарвыканкам і аблвыканкамы праводзяць сёння прамыя тэлефонныя лініі

Тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00 праводзяць:

намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Альшэўскі Вадзім Іванавіч (80162269926),

намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Бараноўскі Андрэй Анатольевіч (80232331237),

намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Корзун Алег Уладзіміравіч (80172224444).
«Яна сама ўнікальны феномен гісторыі». Пра што пісалі ў юбілейных нумарах і як віншавалі газету вядомыя асобы

Сёння вы трымаеце ў руках 30-тысячны нумар «Звязды». Юбілейныя нумары нашай газеты выходзілі і раней — і прыпадалі на розныя часы ў гісторыі — пераважна савецкага часу. Індустрыялізацыя і калектывізацыя пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, узмацненне халоднай вайны ў пачатку 50-х, завяршэнне хрушчоўскай «адлігі» і пачатак эпохі застою — усе гэтыя падзеі знаходзілі адлюстраванне на старонках газеты і мянялі саму «Звязду». Але нязменным заставалася павага да «сілы друку» як з боку кіраўніцтва краіны, так і выбітных дзеячаў, у тым ліку знакамітых пісьменнікаў і сённяшніх класікаў літаратуры. Мы паглядзелі і ўспомнілі, якімі былі папярэднія юбілейныя нумары нашай газеты.

Чытайце на zviazda.by
«Мой адрас — родная газета»

Імя найстарэйшага перыядычнага выдання краіны адзін са сталічных праспектаў носіць з 16 чэрвеня 2005 года. Менавіта ў гэты дзень па ініцыятыве народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна рашэннем Мінгарвыканкама праспект газеты «Известия» быў перайменаваны ў праспект газеты «Звязда». Сімвалічна, што ў доме № 9 (менавіта 9 жніўня 1917 года выйшаў першы нумар «Звязды») жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Барадзін.

Карэспандэнты «Звязды» завіталі да ўдзельніка ваенных падзей у госці.

Чытайце на zviazda.by
Жыхарка з Клічава сабрала амаль увесь прызавы фонд газеты «Звязда»

Цяжка ўявіць больш адданага газеце падпісчыка, чым Зоя Самец. Яна не здраджвае газеце на працягу сарака гадоў. Прычым не толькі выпісвае і чытае яе, але яшчэ і рэкламуе і папулярызуе сярод мясцовага насельніцтва. Ведае па імёнах (а кагосьці і асабіста) амаль усіх аўтараў выдання, захоўвае тое, што больш спадабалася, у выразках і ўжо падрыхтавала чарговы купон, каб паслаць на конкурс падпісчыкаў.

Чытайце далей на zviazda.by
Рэдакцыі газеты «Звязда» з нагоды яе 30 000 нумара

Старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі прыгадаў сваё асабістае знаёмства з нашым выданнем:

— Я ведаў пра газету яшчэ са школьных гадоў, бо мой дзядзька заўсёды выпісваў «Звязду», і толькі гэту газету. Дзядзька жыў з бабуляй у Ашмянскім раёне, і я часта прыязджаў да іх з суседняга Смаргонскага, дзе жыў з бацькамі. Назва выдання тады адклалася ў маёй свядомасці. А калі прыйшоў з арміі, адбылася тая самая першая сустрэча з фотакарэспандэнтам.

Чытайце далей на zviazda.by
Як пісалі пра нашу газету ў літаратурных творах

За больш чым векавое жыццё «родная газета на роднай мове» «Звязда» мела стасункі, напэўна, з усімі заўважнымі беларускімі літаратарамі. У ёй друкавалі творы, чыталі рэцэнзіі і справаздачы з літаратурных мерапрыемстваў, удзельнічалі ў дыскусіях і змяшчалі адозвы... Пісьменнікі і паэты былі супрацоўнікамі газеты і яе карэспандэнтамі. На старонках «Звязды» друкаваліся ўказы аб узнагароджаннях пісьменнікаў, адзначаліся юбілеі, друкаваліся некралогі, абнародаваліся рэдкія архіўныя знаходкі датычна гісторыі беларускай літаратуры...

Натуральна, што «Звязда» трапляла і ў самі літаратурныя творы. Давайце ўспомнім некаторыя з такіх згадак на zviazda.by
⚡️Аляксандр Лукашэнка і Пуцін раніцай перагаварылі па тэлефоне

Прэзідэнт Расіі патэлефанаваў сёння раніцай Прэзідэнту Беларусі, адбылася тэлефонная размова. Уладзімір Пуцін праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Расіі.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па замежнай мове праходзіць сёння ў Беларусі

"ЦТ па англійскай мове сёння пішуць 12 819 абітурыентаў. На выпрабаванне па французскай мове зарэгістраваліся 225 чалавек, па нямецкай – 1144, іспанскую здаюць 60 чалавек, кітайскую – 22 абітурыенты", – распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Выпрабаванне пачалося па ўсёй краіне ў адзін час – у 11.00.

zviazda.by
Уладзімір Пуцін: мы не дадзім паўтарыцца грамадзянскай вайне

Уладзімір Пуцін канстатаваў, што Расія сёння вядзе найцяжэйшую барацьбу за сваю будучыню, адлюстроўвае агрэсію неанацыстаў і іх гаспадароў, супраць Расіі накіраваная фактычна ўся вайсковая, эканамічная і інфармацыйная машына Захаду.

zviazda.by
Спроба ваеннага бунту кіраўніка ПВК «Вагнер» у Расіі: што вядома на дадзены момант

Раней паведамлялася, што Федэральная служба бяспекі Расійскай Федэрацыі ўзбудзіла крымінальную справу супраць кіраўніка і заснавальніка прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» Яўгена Прыгожына ў сувязі з заклікам да ўзброенага мецяжу. 

Падрабязнасці на zviazda.by
Пасольства Беларусі ў Расіі паведаміла тэлефоны для экстраннай сувязі

«У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў Растоўскай вобласці, грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца там, у выпадку экстранай сітуацыі могуць звярнуцца да кіраўніка аддзялення пасольства Беларусі ў Растове-на-Доне Дзяніса Ігаравіча Цімохіна па тэлефоне +7 918 5580181», — сказалі ў дыпмісіі.

zviazda.by
Удзельнікі «Цягніка Памяці» наведалі Полацк

Асабліва ўразіў не толькі замежных, але і беларускіх падлеткаў канцэрт арганнай музыкі ў Сафійскім саборы. Марыя Белаконева з Чукоткі прызналася, што чула такое ўпершыню і адразу закахалася ў прыгожую і лёгкую музыку, якая наводзіць на разважанні аб жыцці.

zviazda.by