Штучны інтэлект навучыўся выяўляць рызыку дыябету за 13 гадоў да з’яўлення сімптомаў
Пошук новых спосабаў прэвентыўнай дыягностыкі з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнага аховы здароўя. Дыябет выклікае цяжкія ўскладненні, сярод якіх: сардэчныя прыступы, інсульты, ампутацыя канечнасцяў. У многіх выпадках развіццё захворвання звязана са спадчыннасцю, няправільным харчаваннем і маларухомым ладам жыцця.
Новы інструмент дазваляе выявіць рызыку дыябету за 13 гадоў да з’яўлення сімптомаў хваробы. Штучны інтэлект аналізуе паказанні ЭКГ (электракардыяграмы) падчас звычайнага сканіравання сэрца.
Праграма фіксуе нязначныя змены, якія сігналізуюць пра будучыню захворвання. Загадзя даведаўшыся аб рызыцы дыябету, пацыенты змогуць палепшыць свой прагноз, змяніўшы лад жыцця.
Інструмент распрацавалі з дапамогай запісаў ЭКГ з бальнічных карт. Затым навукоўцы выкарыстоўвалі базу брытанскага біябанка, дзе захоўваюцца генетычныя звесткі і медыцынскія звесткі 500 тысяч чалавек.
zviazda.by

Як не пераесці на Новы год❓
Навагодняе застолле і наступныя святы часта прыносяць не толькі радасць, але і харчовыя расстройствы.
▫️Маянэзныя салаты, засмажаная курыца з хрумсткай скарыначкай, пірагі, саленні, ды яшчэ і ў кампаніі з алкагольнымі напоямі...
Як тут утрымацца і не пасмакаваць усё❓
Якія правілы трэба выконваць, каб навагодні стол быў у радасць, а не стаў выпрабаваннем для арганізма чытайце на zviazda.by

‼️ Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 20 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці
З памілаваных 11 — жанчыны, 14 маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае 4 дзяцей.
Усе яны хадайнічалі аб памілаванні, раскаяліся ў зробленым.
Міністэрства ўнутраных спраў пракантралюе іх паводзіны пасля вызвалення.

📸 Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на дзесяці участках у Мінску
▫️ДАІ рэкамендуе выконваць хуткасны рэжым не больш за 60 км/г на вуліцах Дзянісаўскай, Кальварыйскай, Леніна, Маякоўскага, Прытыцкага, Ванеева, а таксама на Партызанскім праспекце.
▫️На праспекце Дзяржынскага варта прытрымлівацца хуткасці ў 60 км/г і 70 км/г, а на праспекце Незалежнасці — 60 км/г і 80 км/г. Абмежаванне хуткасці на МКАД складае 90 км/г.

Як сартаваць смецце згодна з новымі правіламі❓
❗️З 1 снежня абноўлены Тэхнічны кодэкс практыкі абыходжання з камунальнымі адходамі.
▫️Згодна з ім, усе мы павінны сартаваць пэўныя віды камунальных адходаў, у прыватнасці, асобна збіраць шкло, паперу, пластык, метал.
▫️Акрамя таго, уведзены новыя правілы па ўтылізацыі адходаў расліннасці і будаўнічых матэрыялаў.
Падрабязней на zviazda.by

‼️ Мазыр адкрывае другі дзень «Марафону адзінства»
▫️Гэты суботні дзень будзе адзначаны адкрыццямі аб’ектаў, якія стануць запамінальнымі падарункамі для ўсяго горада за тры дні да Новага года.
▫️Абодва — на адной вуліцы — Рыжкова. Гэта мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» і фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Палессе-Арэна».

🇧🇾🙌🏻 Мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» застанецца Мазыру на памяць пра «Марафон адзінства»
💠 Мурал нанеслі на фасадзе вышынныя дамы па вуліцы Рыжкова ў квартале новабудоўляў, паблізу новага спартыўнага аб’екта.
💠 Сюжэт мурала нязменны: на фоне маляўнічай прыроды намаляваныя мужчынская, жаночая і дзіцячая далоні, на якіх ляжыць карта Беларусі. Над імі — сімвалізуючы працяглы палёт Беларусі парылы бусел.
💠 Элементы гэтага арт-аб’екта паасобку і ў цэлым паказваюць каштоўнасць традыцыйных сямейных адносін, любоў да Радзімы, клопат аб яе паспяховай будучыні.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😱 Каляндар з Прэзідэнтам на 2025 год!
Добры падарунак да Новага года.
Шукайце ў крамах «Мерч Першага».
Падкажам, што колькасць лімітавана... Вы можаце не паспець 😉

Як абезапасіць дзіця падчас канікул❓
❗️Нагадваем пра некаторыя правілы бяспекі:
📌 Петарды і іншую піратэхніку забаронена прадаваць дзецям да 16 гадоў.
📌 Небяспеку нясуць флэты (упіскі). Часцей за ўсё такія вечарыны суправаджаюцца ужываннем алкаголю.
📌 Дзіця можа згубіцца ў натоўпе. Навучыце яго моцна трымацца за руку.
📌 Дома могуць уяўляць небяспеку расчыненыя вокны і бытавая хімія.
📌 Бацькам варта патлумачыць дзіцяці, што нельга нікому адчыняць дзверы.
📌 Таксама варта патлумачыць дзецям і падлеткам пра тэлефонных ашуканцаў.
📌На вуліцы крыніцай небяспекі могуць стаць цюбінгі і лёд. Катацца на цюбінгах можна толькі ў прысутнасці дарослых і на абсталяваных горках.

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Палессе-Арэна» адкрылі ў Мазыры на «Марафоне адзінства»
▫️Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко вітаў мазыран і павіншаваў з гэтым важным для спартыўнага летапісу горада і раёна падзеяй.
▫️Тут будуць праходзіць спаборніцтвы рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Арэна стане не толькі месцам для спартыўных баталій, але і для грамадскіх і культурна-масавых мерапрыемстваў.

«Тры Ката. Зімовыя канікулы», навагодняе шоў і выставачны праект «Зімовыя зорачкі»
🪧 Штотыднёвая афіша «Звязды».
zviazda.by
🪧 Штотыднёвая афіша «Звязды».
zviazda.by
📣 Вадзім Гігін на «Знакавай сустрэчы» ў Мазыры: У Беларусі ў адносінах з вялікім светам зараз сапраўдны прарыў
Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прывёў такія дадзеныя: за 4 гады рост тавараабароту з Кітаем вырас у 2,5 разы. За 8 месяцаў гэтага года рост беларускіх паставак у Афрыку — у 4 разы.

У імя памяці. Дзмітрый Крутой усклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» ў Мазыры
▫️Мемарыяльны комплекс — асаблівае месца памяці ў горадзе на Прыпяці. Гэта многакампазіцыйнае збудаванне размешчана на ўзвышшы. Яго вянчае 45-метровая Стэла, куб на гранітным пастаменце з гаўбіцай узору 1938 года.
▫️Тут жа знаходзіцца і брацкая магіла — пахаванне воінаў Савецкай Арміі і партызан Палескага партызанскага злучэння, якія загінулі пры вызваленні Мазыра ў 1944 годзе. У гэтай кампазіцыі і Вечны агонь.
📎 Гістарычную лінію працягвае экспазіцыя ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

🥗 З сакрэтным інгрэдыентам. Эксклюзіўны аліўе падрыхтавалі на «Знакавай сустрэчы» ў Мазыры
У ролі шэф-кухары выступіў генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Аляксандр Асенка. Да працэсу падрыхтоўкі далучыліся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і футбаліст Аляксандр Глеб.
Для вялікай кампаніі на фуд-корце гандлёвага цэнтра «Катапульта» спатрэбіўся і вялікі таз. Для стравы выкарыстоўваліся бульба, морква адварная, выдатная мясцовая вараная каўбаса, мясцовая соль, яйкі, карнішоны, свежы агурок, яблык, гарошак і маянэз. Незвычайным інгрэдыентам стаў мандарын.
«Здзівіць. Мандарынкі даюць асаблівы смак», — зняў першую пробу мадэратар «Знакавай сустрэчы» — галоўны рэдактар «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет.

Якія інавацыі прадставілі на выставе «Мая Беларусь»?
🔹Асноўная ідэя канцэпцыі кластара «Разумны горад» — паказаць пранікненне высокіх тэхналогій ва ўсе сферы развіцця нашай краіны.
🔹Практычна кожнае з лічбавых рашэнняў інтэрактыўнае, і ўдзельнік выставы можа сваімі рукамі адчуць іх каштоўнасць.

«Блакітная камея» вярнулася на сцэну музычнага тэатра
📎 «Крычыце мне "брава!". Я паўтару на біс», — так спяваў адзін з характарных персанажаў мюзікла «Блакітная камея», які быў пастаўлены на сцэне Беларускага музычнага тэатра ў 2011 годзе. Словы аказаліся прарочымі.
📎 Гэты своеасаблівы сцэнічны твор кампазітара Кіма Брэйтбурга і паэта Карэна Кавалерана, якія раней вельмі плённа працавалі ў песенным жанры, карыстаўся велізарным поспехам у гледачоў.
📎 Калі ў 2019 годзе па тэхнічных прычынах ён быў зняты з рэпертуару, гледачы адразу адрэагавалі на гэта: хто — засмучэннем, а хто — патрабаваннем вярнуць на сцэну любімы спектакль.

🗣 Алена Свірыдава: У кожным навучэнцы бачу лепшае
Алена Свірыдава выкладае беларускую мову і літаратуру з натхненнем, павагай да асобы вучня і шчырай адданасцю сваёй справе.
Дваццаць сем гадоў яна працуе ў Мар’інагорскім дзяржаўным ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічным каледжы імя У. Е. Лабанка, дваццаць два з іх — выкладчыцай.

Дзяніс Езерскі: Не быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны
▫️Сёння прапануем чытачам «ЛіМа» эксклюзіўнае інтэрв’ю з намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзянісам Уладзіміравічам Езерскім.
▫️Ён адказаў на самыя розныя пытанні, якія тычацца развіцця кнігавыдавецкай справы ў нашай краіне, ролі папяровай кнігі сёння, выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і інш.

Справа для «Вялікага каменя» ☝🏻
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» ствараўся ў Беларусі як пляцоўка, якая дазваляе ўвасобіць у жыццё найбольш перадавыя, інавацыйныя бізнес-ідэі.
Што атрымала рэалізацыю ў амаль ужо адышоўшым 2024 годзе і якія задачы ставіць перад сабой на надыходзячы 2025 год самы маштабны сумесны праект Беларусі і Кітая❓
Расказаў «Звяздзе» першы намеснік кіраўніка адміністрацыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень» Пётр Якімаў zviazda.by