Звязда
588 subscribers
38.5K photos
2.54K videos
1 file
32.7K links
Толькі самае цікавае — па-беларуску!

https://zviazda.taplink.ws/
加入频道
Ва Узброеных Сілах пачалася раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі

Праверка будзе праведзена ў адпаведнасці з рэгламентам часу, устаноўленым Галоўнакамандуючым.

zviazda.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне:
"Для нас, беларусаў, праўда і памяць пра вайну мацнейшыя за час і не маюць граніц!"
Дзе вядомыя беларусы сустрэлі 9 мая 1945 года

Дзень Вялікай Перамогі, доўгачаканы, выпакутаваны, назаўсёды адбіўся ў памяці, у творчасці, у лістах і дзённіках, вершах, карцінах і музыцы тых, хто яго сустрэў.

zviazda.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️‼️ Прэзідэнт пра комплекс мер адэкватнага рэагавання на абвастрэнне абстаноўкі.
Бясконцая «вандроўка» па Пружанах і ваколіцах

«Бацькаўшчына. У пошуках страчанага».

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 «Мы ніколі не падыходзілі так блізка да парога ядзернай вайны»
Прэзідэнт – пра абстаноўку ў цэлым і нашу галоўную задачу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️«Ніякіх ліній! Любая агрэсія і адказ будзе імгненны»
Прэзідэнт аб зброі стрымлівання і абароны.
Ушанаванне ветэранаў, адукацыя моладзі, закладка алеі

Першы майскі тыдзень сенатараў быў насычаны падзеямі.

zviazda.by
У БДЭУ прайшла дыктоўка па матэрыялах «Звязды» пра аперацыю «Баграціён»

Вызваленню Беларусі прысвячаецца.

zviazda.by
Ветэраны з усіх куткоў Беларусі прымаюць віншаванні са святам Перамогі

Памяць аб подзвігу беларускага народа з’яўляецца неад’емнай часткай нашай беларускай ідэнтычнасці.

zviazda.by
Дзяржмузеі 9 Мая можна будзе наведаць бясплатна

У гэты дзень пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Бясплатным будзе і экскурсійнае суправаджэнне.

zviazda.by
«Мінскбуд» распавёў, як прасоўваецца рэканструкцыя кінатэатра «Перамога»

Усяго замест дзвюх будзе пяць залаў. Дададуцца аб’екты грамадскага харчавання.

zviazda.by
Інтэнсіў для фанатаў развіцця малой радзімы

Дэпутаты Гомельшчыны прапаноўваюць вучыцца разам папулярызаваць практыку грамадзянскіх ініцыятыў.

zviazda.by
Як правяла пасяўную кампанію гаспадарка-пераможца па выніках мінулага года

Сучасныя тэхналогіі ў дапамогу.

zviazda.by
Адзіны дзень дэпутата пройдзе ў Мінску 8 мая

Адрасы і нумары тэлефонаў для ўдакладняльных пытанняў размешчаны на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама.

zviazda.by
Больш за 5 кг мефедрона. У Беларусі перакрыты буйны канал пастаўкі наркотыкаў

Следчымі распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

zviazda.by
Пачынаем новы дзень са «Звяздой» — з цікавостак! 🌿

8 мая ў гісторыі... ☀️

👔 1883 год — нарадзіўся Сцяпан Некрашэвіч, беларускі мовазнаўца, грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры, акадэмік і віцэ-прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, адначасова — дырэктар Інстытута мовазнаўства БелАН. Апублікаваў больш як 30 навуковых прац, у тым ліку чатыры манаграфіі і слоўнікі. Аўтар першага паслярэвалюцыйнага «Беларускага лемантара», школьнай чытанкі «Роднае слова», суаўтар буквара для ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых «Наша сіла — ніва ды машына».

🪖 1944 год — адбыўся бой партызан брыгады імя Сталіна супраць нямецка-фашысцкіх карнікаў каля вёскі Целяшэвічы Дзяржынскага раёна, які ўвайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Целяшэвіцкі бой. Страты гітлераўцаў у гэтым баі склалі 41 чалавек забітымі, 42 былі паранены. Партызаны страцілі забітымі і параненымі 11 чалавек. Сярод загінулых — сакратар Івянецкага падпольнага райкама ЛКСМБ П. Турчаненка.

🥀 1985 год — на праспекце Машэрава (сёння — праспект Пераможцаў) адкрыты архітэктурна-мемарыяльны комплекс «Мінск — горад-
герой».

💼 1828 год — нарадзіўся Жан Анры Дзюнан, швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч. У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальферына (самай крывавай бітвы
аўстра-італа-французскай вайны). Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітву пры Сальферына» і пачаў ствараць таварыства дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні долі параненых у сухапутнай вайне. У 1901 годзе разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

🥤1886 год
 — упершыню была выраблена Coca-cola, безалкагольны газіраваны напой.

📜 1965 год — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР зацверджана Палажэнне аб ганаровым званні «Горад-герой». Гэта — найвышэйшая ступень адзнакі, якая прысвойвалася гарадам за масавы гераізм і мужнасць яго абаронцаў, праяўленыя ў Вялікай Айчыннай вайне.
Начныя замаразкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 8 мая

Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 8 градусаў па поўначы да плюс 18 градусаў па паўднёвым захадзе.

zviazda.by
ЗША адклалі запуск першага пілатуемага карабля CST-100 Starliner да МКС

Запуск карабля быў запланаваны на 22:34 6 мая (05:34 7 мая па мінскім часе) з касмадрома на мысе Канаверал (штат Фларыда).

zviazda.by
Магілёўскія праваахоўнікі распавялі, як засцерагчыся ад новага спосабу махлярства

Злачынная схема заключаецца ў тым, што на тэлефон чалавеку паступае званок у Інтэрнэт-мессенджер, з фатаграфіяй сотавага аператара.

zviazda.by