ZUBR
537 subscribers
288 photos
25 videos
1 file
519 links
Анлайн-маніторынг падзей у Беларусі. Грамадзянскі кантроль органаў улады.

Бот для сувязі: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для назіральнікаў і ГК: @zubr_in_bot

Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/zubr_in

Email: [email protected]
加入频道
БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ ІМПЕРЫІ

Апошнія 30 гадоў беларускае грамадства павольна дрэйфавала да самарэалізацыі, актыўнай жыццёвай пазіцыі і ўсведамлення каштоўнасці незалежнасці краіны. Дзяржаўны ж апарат арыентаваўся на "падданніцтва" людзей і эксплуатацыю залежнасці ад Расіі. Разрыў між развіццём грамадства і дзяржаўнай уладай бясконца павялічваўся.

І ў 2020 годзе зрабілася канчаткова відавочным, што беларуская нацыя не згодная расчыніцца і ціха патопнуць бы тыя жабкі ў расейскім імперскім малацэ. Беларусы маюць дастаткова імпэту, каб узбіць якаснае масла сваёй нацыянальнай маркі.

А чаму сусветная гісторыя нам падказвае, што імперыя-Расія дажывае апошнія дні, чытайце ў артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ПАНТЭОН ГЕРОЯЎ

Пабудаваць дэмакратычную і вольную Беларусь на нацыянальных каштоўнасцях, не ведаючы, як цяжка яны складаліся і здабываліся,
не памятаючы гісторыі развіцця і змагання за вольны дух краіны, немагчыма. Гэтак жа немагчыма дабіцца ўзаемапавагі і разумення ўнутры нацыі, калі яе культурны код — здабыткі мастацства і літаратуры, сімвалізм і традыцыі, мова як адлюстраванне вобразаў — знаходзіцца пад пагрозаю знішчэння.

Наша краіна прайшла шмат гістарычных этапаў. На кожным з іх беларусы змагаліся з захопнікамі і акупантамі, з якога б яны боку ні прыходзілі. Нашы сапраўдныя патрыёты-продкі давалі і іх нашчадкі ў сучаснасці даюць адпор любому. Білі мы і крыжакоў, білі мы і шведаў, падчас савецкай улады змагаліся з камуністамі, за сённяшнім часам супрацьстаім паўзучай акупацыі пуцінскай Масковіі.

На жаль, дадзеныя пра гэтыя вялікія перамогі і значныя крокі беларусаў да волі знішчаліся з нашае памяці пакаленне за пакаленнем. Апошнія дзесяцігоддзі лукашысты працягваюць іх пераварочваць і хаваць. Для іх наша краіна дагэтуль існуе выключна за савецкім часам. Яны баяцца зазірнуць у сапраўднае годнае мінулае, таму што тады ім давядзецца ясна і без прыўкрас убачыць сваю ўласную крывізну ў люстэрку гісторыі.

У асобную рубрыку "Пантэон герояў", якую неўзабаве распачне ZUBR.in, увайдуць найбольш выбітныя ўраджэнцы Беларусі, што паклалі сваё жыццё на служэнне Бацькаўшчыне. Мы не ставім сабе мэтаю распавесці пра ўсіх вядомых асобаў — іх вельмі шмат, — але абавязкова ўзгадаем пра тых, дзякуючы каму мы маем сваю незалежную краіну.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
Людзі, барацьба якіх дзесяцігодзямі пасля падзей не дае спакою ні лукашыстам, ні імперцам з усходу. Людзі, што да апошніх дзён марылі аб вольнай Беларусі і з гонарам трымалі ў руках нацыянальны сцяг, які па сённяшні дзень выядае вочы прапагандзе. Частка з іх трапілі ў турмы, а частка вымушаныя былі эміграваць і скончыць свае дні на чужыне.

Гэта людзі, пра якіх не тое што не пішуць у падручніках гісторыі – пра іх або ўвогуле забаронена распавядаць, або распавядаецца ў выключна чорных фарбах, якімі іх замалёўвае прапаганда.

Адно з ключавых месцаў сярод іх займае стваральнік Беларускай Краёвай Абароны Францішак Кушаль.

Звесткі пра генерала Кушаля па савецкіх канонах падаваліся даволі аднабакова.

Суд нашчадкаў называюць самым аб’ектыўным. Cпрабуем паглядзець на лёс гэтага чалавека скрозь прызму ўплыву яго дзейнасці на ўсталяванне і развіццё беларускага нацыянальнага духу ў артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ZUBR ІДЗЕ Ў КР

Каманда
ZUBR.in вылучыла свайго прадстаўніка ў новы склад Каардынацыйнай Рады.

Мы ад пачатку падтрымалі стварэнне КР у 2020 годзе. Аднак КР пакуль не ўдалося зрабіцца сапраўды агульнай і значнай пляцоўкай для выпрацоўкі і рэалізацыі палітычных рашэнняў. Асноўныя прычыны — неэфектыўная арганізацыя працы агулам і розныя палітычныя супярэчнасці.

Тым не менш, КР нароўні са Святланай Ціханоўскай па-ранейшаму мае міжнароднае прызнанне як легітымны прадстаўнік беларускага народу. Такім, у прыватнасці, яе разглядаюць Еўрапарламент, Еўрапейская Рада і Кангрэс ЗША дзякуючы масавай падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці па выніках галасавання на платформе “Голас”.

Пасля канферэнцыі дэмсіл у жніўні 2022 году быў запушчаны працэс рэфармавання КР, да якога далучылася і наша каманда. Працэс рэформы завяршаецца. У склад КС прынятыя 73 дэлегаты ад арганізацый грамадзянскай супольнасці, 22 чальцы з ранейшага складу КР і 15 самавылучэнцаў.

Цяпер фіналізуецца тэкст рэгламенту для КР. У працы над ім прымае актыўны ўдзел прадстаўнік нашай каманды.

ZUBR.in разглядае КР як ”пратапарламент”, які можа балансаваць расстаноўку дэмакратычных сіл і накіроўваць іх дзейнасць у канструктыўнае рэчышча.

Мы будзем рэгулярна асвятляць дзейнасць КР і ўдзел у ёй ZUBR.in.
МОВА – МОЦ НАЦЫІ

Дзень 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы — у апошнія гады зрабіўся беларусам значна больш прыкметным і вядомым. У 2020-м разам з выбухам чалавечай годнасці выбухнула і нацыянальная свядомасць. Людзі пераходзяць на беларускую мову па закліку сэрцаў. Цяпер яна, сярод іншага, і прыкмета, і сродак супраціву постсаўковаму лукашэнкаўскаму рэжыму.

Тое ж адбываецца сёння і ў нашых суседзяў у адносінах да пуцінскай навалы. Цягам году пасля пачатку вайны ўкраінцы, якія ад нараджэння размаўлялі па-руску, масава вывучаюць украінскую мову і пераходзяць на яе дзе толькі можна.

Таму што мова — гэта зброя. Пра лёс яе і істотнасць для беларусаў — гэтак жа, як і для ўкраінцаў — у артыкуле.
Для Беларусі Украіна — адна з самых блізкіх нацый. Боль і жах украінцаў ад захопніцкай вайны, у якой сёння год як ільецца кроў соцень тысячаў людзей, мы, беларусы, адчуваем гэтак жа моцна. І гэтак жа моцна мы адчуваем справядлівы гнеў і рашучасць даць годны адпор захопнікам.

Лукашэнкаўская хунта, якая пакуль яшчэ правіць баль праз гвалт, прапаганду і расейскія грошы, дазваляе акупантам выкарыстоўваць беларускую зямлю і інфраструктуру. Але розумы, сэрцы і, самае галоўнае, дзеянні пераважнай большасці беларусаў былі і застаюцца на баку Украіны.

Ад пачатку вайны Расіі супраць суверэннай Украіны мы з крыштальнай яснасцю ўсвядомілі, што нацыянальныя інтарэсы абедзвюх нашых краін залежаць ад існавання незалежнага дэмакратычнага і еўрапейскага суседа-партнёра і ўзаемнай падтрымкі.

Вайна Украіны з імперыяй-Расіяй — гэта і вайна Беларусі з імперыяй-Расіяй. Вольныя беларусы актыўна ўключыліся ў барацьбу з першых дзён і няспынна робяць усё магчымае, каб наблізіць перамогу — у кібер-прасторы і складзе ЗСУ, у партызанах на радзіме і валанцёрах за мяжою.

Параза Расіі ў вайне і партнёрства Беларусі і Украіны ў рамках агульных інстытутаў, рэгіянальных блокаў, саюзаў, ініцыятыў — мэты, ад якіх сёння залежыць само існаванне нашых нацый.

Слава Україні! Жыве Беларусь!
Станіслаў Балаховіч, вядомы як Бацька Булак-Балаховіч, быў адным з лідэраў узброенага супраціву бальшавікам у Беларусі у часы белага руху.

Існуюць сведчанні, што нацыянальная свядомасць гэтага дзеяча да 1920 гадоў была вельмі зменлівай, і што ў залежнасці ад патрэбы моманту ён выдаваў сябе за рускага, беларуса ці паляка, змагаўся за вольную Эстонію, вольную Польшчу, вольную Расію ці вольную Беларусь, а часам і за ўсё адразу.

Разам з тым больш падрабязны экскурс у поўны нетрывіяльных дзеянняў і рашучых учынкаў жыццёвы шлях Балаховіча дэманструе, што галоўнымі каштоўнасцямі для яго былі свабода і клопат пра людзей.

Пра выбітнага ваяра, які быў афіцэрам кавалерыі расійскай імператарскай арміі, потым генерал-маёрам Белай арміі, потым генералам Асобнага атраду БНР і нават вызначаўся на чалу беларускай дзяржавы і камандуючым усімі ўзброенымі сіламі Беларусі — у сённяшнім артыкуле “Пантэона герояў”.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ZUBR.in як чалец новага складу Каардынацыйнай рады лічыць неабходным паведаміць, што апошнія палітычныя заявы Паўла Латушкі наконт Каардынацыйнай рады не адпавядаюць рэчаіснасці.

На бягучы момант у Каардынацыйнай радзе не адбываецца ніякіх абмеркаванняў "змены адзінай стратэгіі" і "перамоў з рэжымам" і не прынятыя якія-небудзь рашэнні, акрамя заявы па Украіне 24 лютага.

Больш падрабязна — у афіцыйнай заяве Каардынацыйнай рады:
https://yangx.top/rada_vision/2834
Вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч — адзін з найбольш таленавітых вайскаводаў 17-га стагоддзя. Быў гетманам – спачатку польным, потым вялікім літоўскім і ваяводам віленскім. У сваёй палітычнай дзейнасці адстойваў суверэнітэт Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Паспяхова ваяваў з рускім царствам, шведамі, асманамі, татарамі, інсургентамі — казакамі і нідэрландцамі-гёзамі.

Гетман Хадкевіч — постаць легендарная. Яго ведалі не толькі на радзіме, яго вайсковаму таленту салютавала ўся Еўропа. У 1800 годзе быў адчаканены медаль, з аднаго боку якога быў партрэт вялікага гетмана Літоўскага Яна Караля Хадкевіча, а на зваротным — надпіс на лацінскай мове “Разважлівасцю і вайсковай доблесцю служыў Радзіме як выдатныя грэкі і лаціняне”.

Тым часам пра Хадкевіча не так шмат напісана ў падручніках па беларускай гісторыі. Ён дастаткова вядомы ў Польшчы, але “забыты” ў Беларусі. Сёння ўзгадваем пра вялікага стратэга, які спыніў нашэсце асманскай імперыі з поўдня, шведаў з поўначы і маскавітаў з усходу на нашыя землі. Яго апошняя перамога адбылася ўжо пасля яго смерці, а гісторыя з месцамі пахавання дагэтуль выклікае шмат пытанняў даследчыкаў.

Падрабязней пра вялікія справы вялікага гетмана — у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
БЕЛАРУСКІ АДКАЗ НА КРЫЗІС ІМПЕРЫІ

За больш за трыццацігадовы перыяд пасля разбурэння апошняй імперыі ў нашай частцы свету — СССР — постсаўковая ідэялагічная прапаганда ў Беларусі наварганіла шмат штампаў. Імі лукашысты намагаліся ціснуць на грамадства і ў 20-м: “Вы не памятаеце дзевяностыя гады”, “Вам што, дзевяностых захацелася?”

Штампы гэтыя працавалі да пары, бо турбулентнасць таго пераходнага перыяду — асабліва эканамічная — ускалыхнула і расцерушыла жыцці людзей больш сталых пакаленняў. Нашых бабуль і дзядоў, маці і бацькоў у савецкія часы прывучылі да вызначанасці і стабільнасці. Аднак наўзамен практычна пазбавілі нацыянальных каранёў і ўласна свабоды мыслення, выказванняў і дзеянняў.

Тым не меней, беларусы насуперак ўласнай дзяржаве, што імкнулася трымаць волю думаць і дзейнічаць у кайданках прарасійскага саўковага патэрналізму і схаваць нацыю ад самой сябе пад накрыўкай застарэлага генетычнага страху ад масавых бальшавіцкіх рэпрэсій, праклалі свой шлях да перамен да кропкі пад назвай “дваццаты год” і ўпарта крочаць далей.

Пра досведы розных былых рэспублік па выхаду з сістэмнага крызісу, ад якога разваліўся СССР, пра сённяшні статус кво адносінаў беларусаў з Расіяй і пра тое, ці можна лічыць Беларусь акупаванай краінай — у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ZUBR У КР. ФРАКЦЫІ І ВЫБАРЫ

У Каардынацынай радзе новага складу завяршаецца фармаванне фракцый. Гэта аб’яднанні дэлегатаў з агульнымі палітычнымі ці ідэялагічнымі поглядамі. Удзельнік КР ад каманды ZUBR.in узначаліў фракцыю "Грамадзянская салідарнасць". У яе на сённяшні дзень ўваходзяць 19 арганізацый, якія цяпер распрацоўваюць агульную стратэгію фракцыі.

Між іншых асноўных падзей гэтага тыдня ў КР — перадвыбарныя дэбаты кандыдатаў на пасады спікера, віцэ-спікера ды галоўнага сакратара.

Каманда ZUBR.in выказвае падтрымку кандыдатуры Андрэя Ягорава, аднаго з удзельнікаў фракцыі "Грамадзянская салідарнасць". Падчас дэбатаў Ягораў адзначыў, што разглядае КР як платформу і інструмент для развіцця нацыянальна-вызваленчага руху: "КР — гэта рух да нацыянальнага дэмакратычнага руху. І калі мы зможам выйсці праз КР на стварэнне гэтага шырокага нацыянальнага руху, то ў нас з'явяцца магчымасці завяршэння галоўнай справы беларускага народу сёння. Гэта завяршэнне беларускай дэмакратычнай рэвалюцыі". Па нашых меркаваннях, на пасадзе спікера КР досвед Ягорава як метадолага і палітолага і такая яго вызначаная пазіцыя будуць спрыяць аб'яднанню праз КР палітычнага і радыкальнага крылаў беларусаў і высілкаў усёй дэмакратычнай супольнасці на завяршэнне рэвалюцыі ў Беларусі.

Выбары спікера, віцэ-спікера і сакратара КР будуць праходзіць згодна са Статутам Каардынацыйнай рады. Такую назву атрымаў Рэгламент пасля яго прыняцця новым складам КР на пачатку тыдня. Дэлегат ад ZUBR.in браў актыўны ўдзел у працоўнай групе па распрацоўцы Статута. Усе прынцыповыя прапановы нашай каманды былі ўключаныя ў канчатковы праект дакумента. Статут, па якім плануецца працаваць цягам бліжэйшага году, будзе апублікаваны ў самы бліжэйшы час.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
КААРДЫНАЦЫЙНАЯ РАДА. З ЧАГО СКЛАДАЕЦЦА І ЯК ПРАЦУЕ

Другі склад Каардынацыйнай рады гэтымі днямі рыхтуецца да поўнага запуску. Завяршаецца канчатковае рэгуляванне правілаў, па якіх неўзабаве пачнуць працаваць сябры КР.

Прапануем кароткі агляд пра тое, з якіх органаў складаецца структура КР і як яны функцыянуюць.

Агульнае паседжанне. У Агульным паседжанні на бягучы момант — 115 дэлегатаў КР. Падчас правядзення Агульнага паседжання прымаюцца канчатковыя рашэнні ад імя КР па ўсіх пытаннях, якія знаходзяцца ў рамках кампетэнцый КР.

Праводзіць Агульнае паседжанне спікер КР Андрэй Ягораў. Апроч гэтага, у функцыі спікера ўваходзіць прадстаўленне Каардынацыйнай рады ва ўсіх адносінах з партнёрамі, контрагентамі і шырокай грамадскасцю. Калі спікер не можа выконваць свае абавязкі, гэта робіць віцэ-спікерка КР Алена Жываглод.

Для эфектыўнай працы сябры КР падзяляюцца па наступных накірунках:

Тэматычны. Гэта працоўныя групы і камісіі. У іх сябры КР працуюць над канкрэтнымі пытаннямі і па канкрэтных тэмах (дапамога палітзняволеным, узаемаадносіны з Украінай і г. д.). Розніца між працоўнымі групамі і камісіямі у тым, што пасля выканання ўсіх свах задач група спыняе дзейнасць, камісіі ж працуюць стала.

Палітычны. Гэта фракцыі. У іх сябры КР аб'ядноўваюцца па падабенству палітычных пазіцый, агульных прынцыпах і ідэялагічных поглядах. На сёння ў КР зарэгістраваныя 7 фракцый.

Аператыўнае кіраўніцтва Каардынацыйнай радай ажыццяўляе Нарада фракцый. Яна складаецца з аднаго з прадстаўнікоў кожнай фракцыі, спікера і кіраўніка Сакратарыята (адзначым, што апошні не мае права голасу). У гэтым органе вырашаюцца аператыўныя пытанні і прапрацоўваецца парадак дня агульных паседжанняў.

Яшчэ адзін орган КР – Сакратарыят. Ён адказвае за тэхнічнае забеспячэнне працы КР.

Дэталёва са структурай і правіламі працы КР можна азнаёміцца ў апублікаваным Статуце КР.
ДВА НАРОДЫ. АДЗІН ВОРАГ

Беларусы і ўкраінцы заўсёды былі вельмі блізкія адзін аднаму. Разам з тым мы відавочна маем і пэўныя адрозненні ў светапоглядзе.

Сёння часта можна пачуць ад украінцаў поўныя эмоцый абвінавачванні беларусаў ў тым, што з тэрыторыі Беларусі на Украіну з падачы Лукашэнкі ідуць расейскія акупанты і ляцяць ракеты, а "вы не выходзіце на плошчу". І у тым, што ў 2020-м мы не ўзялі з рукі камяні, як гэта зрабілі ўкраінцы падчас Майдану 2014 году, заплаціўшы крывёю нябеснай сотні і ахвяраў іншых цяжкіх падзей.

Беларусы ж у адказ на гэтыя абвінавачванні нярэдка нагадваюць сваім паўдневым суседзям пра тое, што Лукашэнка быў ці не самым папулярным замежным палітыкам сярод украінцаў нават пасля падзей 20-га году, нягледзячы на крывавыя рэпрэсіі супраць свайго народу, якія па масштабах рызыкуюць пераважыць сталінскія.

Пра прычыны таго, чаму мы, беларусы, "маемо що маемо" як вынік падзей 20-га году, і пра тое, што было зроблена слушна ці не слушна, можна спрачацца без канца. Спрэчкі такія сэнсу і карысці не маюць. Так, трэба прызнаць, што калі ўкраінцы — людзі больш рашучыя і непасрэдныя, беларусы — больш памяркоўныя і разважлівыя. І тое, і другое мае права на існаванне.

Аднак і беларусам, і ўкраінцам варта не забывацца пра галоўнае — пуцінская імперская навала, што ўварвалася ў 2022 годзе на Украіну з усходу, двума гадамі раней, у 2020 годзе, зрабілася вызначальным пасобнікам рэжыму ў Беларусі.

Беларусь і Украіна патрэбныя адна адной для перамогі над Расіяй-імперыяй.

Ад самага пачатку вайны беларусы, шакаваныя нападам Расіі на Украіну не менш за саміх украінцаў, дапамагаюць украінскаму народу і змагаюцца за перамогу на фронце. На сённяшні дзень вядома пра больш за 20 ваяроў-беларусаў, што загінулі ў баях за вольную Украіну у шэрагах ВСУ.

Пра розніцу між беларускім рэжымам і беларускім народам і адносіны між украінцамі і беларусамі праз год пасля пачатку вайны – у сённяшнім артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ДЗЕНЬ ВОЛІ

25 сакавіка — свята, што ў цяперашніх рэалях напаўняецца асаблівай сакральнасцю, Беларуская нацыя здолела пранесці гэтую дату праз стагоддзе і захаваць яе гістарычную каштоўнасць.

Сёння, у 105-я ўгодкі абвяшчэння першай беларускай дзяржавы пад гербам "Пагоня" і бел-чырвона-белым сцягам, гэтае свята яшчэ болей гартуе ў нас волю на здзяйсненне нашых мэтаў і мрояў.

Сёння мы змагаемся за незалежнасць ад усходняй імперыі, за якою цягнецца доўгі і крывавы след злачынстваў, і якой на Беларусі пакуль яшчэ спрыяе яе памагаты са Шклова. Нядоўга застаецца да таго моманту, калі яго, як і "калегу", "патурбуюць" весткамі з Міжнароднага крымінальнага суда за здзекі і гвалт над уласным народам.

Пакуль жа бязмежныя тэрор і пераслед знішчаюць волю палітвязняў і іх блізкіх у Беларусі. За іх волю і волю айчыны ідуць у бой ваяры-добраахвотнікі ў шэрагах сваіх пабрацімаў ва Украіне. За волю Беларусі дыяспары падтрымліваюць дыпламатычныя кантакты, выбудоўваюць палітычныя падмуркі для будучынi краiны, праходзяць тактычную вайсковую падрыхтоўку. Беларусы ўзмацняюцца да моманту Х, каб абараніць і адбудаваць вольную Беларусь.

Беларусь будзе вольнай! І Дзень Волі, што мы адзначаем сёння, у ёй зробіцца галоўным дзяржаўным святам.

Са святам, беларусы!
За партрэт аднаго з актыўных удзельнікаў антысавецкага ўзброенага руху ў Беларусі Яўгена Жыхара на беларускага мастака Алеся Пушкіна у 2021 годзе завялі крымінальную справу “за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызма”.

Паводле паведамлення пракуратуры, у ходзе выставы з партрэтам Жыхара, які трымае аўтамат на плячы, мастак “характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым праслаўляў і ўхваляў ягоныя дзеянні”. 30 сакавіка 2022 году суд прызначыў Алесю Пушкіну 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Пра тое, хто такі Яўген Жыхар і чаму ўзгадванне гэтага імя сучаснікамі так палохае рэжым у Беларусі — у нашым чарговым артыкуле з серыі “Пантэон герояў”.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ZUBR У КР.
ФРАКЦЫЯ “ГРАМАДЗЯНСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ”

Фракцыя у Каардынацыйнай радзе — гэта палітычнае аб’яднанне на агульнай ідэалагічнай платформе ці на падзяляемых прынцыпах, мэтах, каштоўнасцях.

Найбуйнейшая фракцыя ў КР – “Грамадзянская салідарнасць”. Галоўная сумесная каштоўнасць у гэтай фракцыі — грамадзянскасць. Тут аб’ядналіся людзі, ўпэўненыя ў тым, што грамадзянін — гэта палітычны суб’ект, які мусіць займаць праактыўную пазіцыю па пытаннях існавання грамадства і краіны.

Фракцыя складаецца з прадстаўнікоў шэрагу самых розных грамадзянскіх ініцыятыў і аб’яднанняў. Гэта:

✔️грамадзянскі блок (ZUBR.in, Экадом, Eurabelarus ды інш.)
✔️прадстаўнічыя арганізацыі (Рабочы Рух, РАДА, Кааліцыя Пратэстных Двароў)
✔️праваабаронцы (Фонд Zyvi, BelarusFreeCenter)
✔️Cупраціў і іншыя падобныя арганізацыі
✔️самавылучэнцы (імёны не раскрываюцца ў мэтах бяспекі).

Колькасць удзельнікаў фракцый па стану на сённяшні дзень — 89 дэлегатаў. Усяго чальцоў КР — 107.

У Нарадзе фракцый КР “Грамадзянскую салідарнасць” прадстаўляе чалец каманды ZUBR.in у КР, спікер фракцыі Павел Патапаў, які адказвае за яе працу сумесна з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам, таксама спікерам фракцыі.

Удзельнікі выпрацавалі згоду па ідэялагічных і іншых прынцыповых пытаннях, дзейнічаюць салідарна і лічаць аднолькава істотнымі як агульную карысць для ўсёй фракцыі, так і дабро для кожнага ўдзельніка.

Пры гэтым чальцы фракцыі захоўваюць свае ўласныя пазіцыі і накірункі дзейнасці. Разнастайны досвед удзельнікаў дазваляе фракцыі выходзіць на новыя, не відавочныя раней рашэнні.

Пра ідэялагічны падмурак фракцыі, мэты яе працы і іншыя датычныя падрабязнасці распавядзем у наступных публікацыях.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
БЕЛАРУСЫ І РАСІЯ.
МЫ — НЕ “ТУТЭЙШЫЯ”!

Русіфікацыя – з’ява, якая каласальна паўплывала на нацыянальную свядомасць беларусаў і стварыла нашу сённяшнюю рэальнасць.

Метады русіфікацыі на нашай зямлі былі розныя — ад фізічнага знішчэння цэлых гарадоў і рабавання беларускай спадчыны падчас войнаў і набегаў у часы ВКЛ да царскіх загадаў “все дела производить на русском языке”, насаджвання рускага праваслаўя замест традыцыйнага ўніяцтва, перабудовы архітэктурных помнікаў часоў ВКЛ на каланіяльны рускі лад, жорсткага падаўлення паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага, закрыцця навучальных устаноў і вывазу бібліятэк і гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Расію і нарэшце ператварэння беларусаў у “савецкіх таварышаў” на працягу 20 стагоддзя. Усё гэта дзень за днём, стагоддзе за стагоддзем руйнавала ментальную адметнасць беларуса.

Як сведчаць дадзеныя апошняга даследвання аналітычнага центру Chatham House, на пачатку 2023 года дзве траціны грамадзянаў Беларусі лічылі, што краіне трэба мець добрыя стасункі і з Захадам, і з Расіяй.

Што да расіян, яны звычайна прыязна ставяцца да беларусаў, але ў гэтай добразычлівасці амаль заўсёды гучыць нотка снісходжання да “малодшага брата”. І сёння расіяне ў вайсковай форме з падачы рэжыму вельмі вальготна адчуваюць сябе на беларускай зямлі.

Калі ж беларусы ўсур’ёз заяўляюць пра сваё права на незалежнасць і свабоду, для Расіі гэта нагода імгненна ўглядзець “нацыстаў”, якімі кіруюць “лялькаводы з Захаду”. А цынічная і нахабная прапагандысцкая машына ў Расіі і Беларусі ва ўсю моц мэтанакіравана стварае максімальна крывое люстэрка для людзей у абедзьвух краінах.

Пра адносіны між Беларуссю і Расіяй і сённяшні стан рэчаў — у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
Нацыя жыве, пакуль у яе свядомасці жывуць яе героі. Без іх яна памірае. Такія постаці, як Канстанцін Астрожскі, складаюць гонар кожнага народа. І яны мусяць вяртацца ў памяць нацыі нават пасля стагоддзяў забыцця.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі — вялікалітоўскі ваенны і дзяржаўны дзеяч і мецэнат. Вялікі гетман літоўскі. Выдатны палкаводзец, пад камандаваннем якога войскі здабылі перамогу ў больш за 60-ці бітвах. Здабыў малыя і вялікія перамогі, перажыў паразу і палон.

У беларускую гісторыю славуты князь трывала ўвайшоў і паходжаннем, і справамі, і ўсім сваім жыццём. Ганаровае імя вялікага гетмана Астрожскага носяць асобныя вайсковыя часткі.

У новым артыкуле рубрыкі Пантэон герояў узгадаем яго жыццёвы шлях і тую безліч перамог, якіх ён дабіўся.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ZUBR У КР.
ФРАКЦЫЯ “ГРАМАДЗЯНСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ”.
ІДЭЯЛАГІЧНАЯ БАЗА І МЭТЫ ПРАЦЫ

У сваёй працы фракцыя "Грамадзянская салідарнасць" сыходзіць з агульных ідэйных палажэнняў фракцыі пра беларускую грамадзянскую нацыю.

Згодна з гэтымі палажэннямі, беларуская грамадзянская нацыя складаецца з усіх беларусаў незалежна ад іх этнічнай, моўнай, гендэрнай, сацыяльнай прыналежнасці і палітычных арыентацый. Грамадзянская нацыя Беларусі экстэрытарыяльная, беларусы замежжа з'яўляюцца яе неад'емнай часткай.

У фракцыі аб'ядналіся людзі, якія маюць намер абараняць і рэалізоўваць грамадзянскія правы беларусаў на нацыянальнае самавызначэнне і паўнату ўлады ва ўласнай краіне.

Фракцыя ставіць сваімі мэтамі на 2023 год:
✔️ зрабіць з КР эфектыўны, рэпрэзентатыўны і празрысты орган, які прымае палітычныя рашэнні, што прызнаюцца ўсемі акторамі беларускага дэмакратычнага руху;
✔️ стварыць прастору для публічнай палітыкі і крысталізацыі пазіцый беларускіх дэмакратычных сіл;
✔️ дабіцца вырашэння прынцыповых канфліктаў між рознымі структурамі, якія імкнуцца да пераменаў у Беларусі, выпрацаваць механізм сінхранізацыі палітычных сіл, якія маюць розныя падыходы;
✔️наладзіць і развіваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з Украінай — як з урадам, так і з украінскай грамадзянскай супольнасцю; у прыватнасці, забяспечыць удзел беларусаў у перамовах пасля сканчэння вайны.

У больш шырокай перспектыве ўдзельнікі фракцыі на базе ўзгаданых вышэй ідэялагічных палажэнняў працуюць на стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху, завяршэнне беларускай рэвалюцыі 2020 года і пераўсталяванне дзяржавы праз скліканне Устаноўчага Сходу.
Міхал Вітушка — беларускі палітычны дзеяч і кіраўнік беларускага антысавецкага руху. У гады Другой сусветнай вайны працаваў у нацыяналістычных арганізацыях Менску. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі, якая стаяла як на антыбальшавіцкіх, так і на антыфашысцкіх прынцыпах.

Быў адным з камандзіраў антыбальшавіцкай Беларускай самааховы ў 1941 годзе. Падчас нямецкай акупацыі стварыў службу парадку і ўдзельнічаў ў стварэнні узброеных атрадаў на Магілёўшчыне, Смаленшчыне, Браншчыне для барацьбы з савецкімі партызанамі. За ўдзел у баях з аддзеламі НКУС у 1944 годзе атрымаў званне маёра Беларускай краёвай абароны, а у 1945 годзе — званне генерала, які абвясціў стварэнне Беларускага вызвольнага войска, што мелася аб’яднаць увесь антыбальшавіцкі ўзброены супраціў на Беларусі.

Пра тое, хто быў гэты чалавек, які меў пэўную славу “няўлоўнага мсціўцы” і вакол імя і дзейнасці якога хадзіла шмат чутак, распавядаем у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot