ZUBR
537 subscribers
288 photos
25 videos
1 file
519 links
Анлайн-маніторынг падзей у Беларусі. Грамадзянскі кантроль органаў улады.

Бот для сувязі: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для назіральнікаў і ГК: @zubr_in_bot

Падтрымаць праект:
https://www.patreon.com/zubr_in

Email: [email protected]
加入频道
БЕЛАРУСЫ ЎКРАІНЦАМ

Вайна ва Ўкраіне як факт увайшла ў нашу рэальнасць, і на вялікі жаль, у ёй пакуль застаецца. Пакуль ніхто не ведае, калі дабро канчаткова возьме верх над Zлом. Але перамога будзе. І беларусы ўздымаюць свой бела-чырвона-белы сцяг побач з украінскім прапором і робяць свой рашучы, мэтанакіраваны і сістэмны ўнёсак у дапамогу і на карысць Украіне.

🔸 Выведка на тэрыторыі Беларусі. Мы ўжо пісалі, куды, як і якую інфармацыю дасылаць.

🔸 Служба ў войску і дапамога фронту. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца за украінскую і беларускую вольнасць у батальёне імя Кастуся Каліноўскага ў складзе Збройных Сілаў Украіны, а таксама ў палку "Пагоня" ў складзе Іншаземнага легіёна ды ў іншых вайсковых фармаваннях. У іх афіцыйных каналах можна даведацца, як да іх далучыцца і як ім дапамагчы (экіпіроўка, данаты і г.д.).

🔸 Дапамога. Створанымі беларусамі для ўкраінцаў рэсурсамі варта карыстацца для дапамогі і дзяліцца імі.
📌 Вольныя чыгуначнікі Live. Сообщество железнодорожников Беларуси не толькі адсочваюць і публікуюць, але і эфектыўна чыняць перашкоды перасоўванням расейскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
📌 Беларускія распрацоўшчыкі ўдзельнічаюць у стварэнні мапы дапамогі грамадзянам Украіны за мяжой https://mapahelp.me. Каманда ІТ-спецыялістаў з Беларусі пры падтрымцы Паўла Лібера распрацавала платформу па пошуку жылля для ўкраінцаў і ўкраінак, якія бягуць ад вайны https://icanhelp.host/.
📌 Пра тое, як узяць удзел у падтрымцы Украіны і ўкраінцаў грашыма ў розных краінах і з розных краінаў, можна даведацца тут.

🔸 У межах аб'яўленага Святланай Ціханоўскай Беларускага антываеннага руху па супраціву пуцінскай навале і падтрымцы Ўкраіны
- беларускія палітыкі і дэмакратычныя сілы, грамадзянскія супольнасці і ініцыятывы вядуць працу ў дыяспарах і на міжнародным узроўні,
- беларусы замежжа ладзяць акцыі і культурныя імпрэзы і вядуць шырокую валанцерскую дзейнасць па гуманітарнай дапамоге і прыёму ўцекачоў з Украіны,
- беларусы-героі ўнутры краіны штодня выказваюць свой пратэст супраць вайны сцягамі, шыльдамі, надпісамі, улёткамі, неўзіраючы на рызыкі крымінальнага пераследу ў жорсткіх умовах рэжыму. Павага і нізкі паклон вам, паважаныя партызаны на Беларусі. Даведацца, як далучыцца да руху, можна тут.

🔸 Інфармацыйны фронт. Беларусы займаюцца распаўсюдам шчырай і праверанай інфармацыі ў друкаваным выглядзе і ў размовах са сваякамі і сябрамі, а за мяжой — пастамі ў сацсетках і мэсанджарах.
📌 Сумленныя людзі стварылі адмысловы сайт https://pogovori.org, які дапамагае разабрацца з фактамі і фэйкамі і даводзіць іх да свайго асяроддзя. На сайце тлумачыцца, як дзейнічаюць метады прапаганды і якія ёсць магчымасці даносіць чэсную і аб'ектыўную інфармацыю да сваіх блізкіх і сяброў. Адкрываем вочы людзям, якія "міма праходзяць" ці ўвогуле пра "можам паўтарыць". Дзейнічаем не праз эмоцыі. Дзейнічаем праз факты.
📌 На беларускім канале ByProsvet — вялізны выбар вартых матэрыялаў для раздрукоўкі і распаўсюду. Там можна падпісацца ці падпісаць кагосьці на самвыдат у капэрце і дапамагчы тэкстамі і данатамі на выданні.

Кожны крок істотны. Нават адно добрае слова ўкраінцу ці ўкраінцы замест пустой спрэчкі з ботам (ботаў трэба проста баніць) разварочвае і гоніць расейскі ваенный карабель па зададзеным напрамку.

Мы не можам знішчыць цемру. Мы можам запаліць і распаўсюдзіць святло. Цемра знікае, калі шмат святла.

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Стала вядома пра яшчэ адаго беларуса, які загінуў на вайне ва Украіне

Зміцер Рубашэўскі
(пазыўны «Ганс») - баец 24-й мэханізаванай брыгады ўкраінскіх узброеных сіл.

🙏ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ!
СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ "РЭФЕРЭНДУМУ"

Сябры, ініцыятывы "Голас", "Сумленныя людзі" і ZUBR завяршылі складанне справаздачы па кампаніі "Перакрэслі рэферэндум — перакрэслі беззаконне", якая праводзілася падчас так званага "рэферэндуму" па Канстытуцыі, праз які рэжым Лукашэнка паспрабаваў згуляцца ў легітымнасць ў лютым 2022 году.

Файлы са справаздачай на беларускай і рускай мовах апублікаваныя на сайце ZUBR, а таксама на сайтах "Голасу" і "Сумленных людзей".

Так званы "рэферэндум" — ад пачатку недарэчны і антыканстытуцыйны па сутнасці сваёй нібыта "плебісцыт" — рыхтаваўся і пачаўся ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу людзей з масштабнымі і чым далей, тым больш значнымі парушэннямі той самай Канстытуцыі, у якую быццам спатрэбіліся нейкія змены. А распачатая Пуціным вайна ва Украіне з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі і вайсковай інфраструктуры з ведама Лукашэнкі паставіла беларускаму "гаранту-якога-няма" канчатковую падножку.

Напышлівыя "ўрачыстасці" з "уводам ў сілу" паправак у Канстытуцыю, што адбыліся ў Палацы Незалежнасці 15 сакавіка 2022 году на фоне ахвяраў пераследу у Беларусі і дзясяткаў тысячаў загінуўшых і пацярпелых ва Украіне людзей выклікаюць у любога сумленнага і адэкватнага чалавека выключна пагарду, агіду і абурэнне. Бо цынізму няма канца, і дна так і нябачна.

Зноўку дзякуем усім тым, хто ў цяжкія часы не скараецца і працягвае змагацца за тое, каб мы, беларусы, маглі людзьмі звацца. Тым, хто падчас рэферэндуму ўзялі ўдзел у кампаніі "Перакрэслі рэферэндум — перакрэслі беззаконне" як асэнсаваныя грамадзяне краіны Беларусь і з вялізнай рызыкай для сябе дапамагалі у зборы звестак. Гэтая справаздача — ваша заслуга.

Заклікаем беларусаў трымаць шэраг, працягваць быць салідарнымі ў супраціве і цвердым намеры скончыць з гэтым нялюдзкім вэрхалам. Яго чыняць з-за грошаў і амбіцый два вар'яты, што жывуць у сваёй постcаўковай імперскай рэальнасці і зацягваюць у яе безліч людзей праз гвалт і прапаганду. Дапамагаем Украіне і ідзем да новай светлай дэмакратычнай Беларусі, якой мы вартыя. Мы верым, можам і пераможам.

Жыве Беларусь!
Слава Україні!
Падчас аперацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў быў смяротна паранены камандзір атрада, ваяр Батальёну Каліноўскага Павал “Волат”.

У крытычным стане яго спрабавалі давесьці да шпіталя, але не паспелі.

Крыніца: https://yangx.top/belwarriors/1410
З болем у сэрцы паведамляем, што выконваючы свой баявы абавязак гераічна загінуў камандзір батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Іван Марчук, з пазыўным "Брэст".

26 чэрвеня Батальён «Волат» прымаў удзел у стрымліванні танкавага прарыву акупантаў у раёне Лісічанска. Дзякуючы асабістаму гераізму і самаахвяраванасці нашыя беларускія хлопцы змаглі спыніць наступ танкавай калоны, тым самым даўшы магчымасць бяспечна адысці асноўным сілам УСУ на тым напрамку.

Івана ведалі як мужнага, рашучага і самаадданага чалавека, які за кожнага свайго байца быў гатовы на ўсё. Ён меў выключны аўтарытэт сярод ваяроў Палка. Акрамя гэтага ён быў адданым сынам беларускай зямлі і верыў у будучыню вольнай Беларусі. Гэта вельмі вялікая і балючая страта для нас усіх.

Перамога, за якую лепшыя сыны беларускага народу ваююць разам з украінцамі за свабоду нашых народаў, дакладна не будзе легкай. Але перамога будзе.

🙏ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ!
❤️🇺🇦
@BelWarriors
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Освобождаем мышление: записываем аудиокнигу политзаключенного философа Владимира Мацкевича

Что такое гражданское общество?
Как оно может влиять на процессы, происходящие в стране?
Способны ли мы объединяться для общих дел?
Какие качества нам нужны, чтобы противостоять современным угрозам и отвечать на вызовы?

Ответы на эти вопросы есть в сборнике В. Мацкевича «Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе».

Мы, группа гражданских инициатив и выпускниц "Летучего университета", объявляем сбор на создание и продвижение аудиокниги
.
Бюджет: 3500 евро (редактура, озвучка, монтаж, реклама)
Сроки: 3 месяца на производство (от момента сбора средств)
Команда по производству:
Продюсер, звукорежиссер - Женя Дячек
Редактор - культурный аналитик, публицист Максим Жбанков
Диктор - купаловец Олег Гарбуз
Тех. и юр. организация сбора, а также реклама в соцсетях - Нация Лидеров

Партнеры: Беларусы Зарубежья, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Беларускі Моладзевы Хаб, Маланка, ZUBR, Летучий университет

Поддержите наш сбор - тут
Ваша поддержка даст возможность большему количеству людей понимать происходящие процессы, а значит - действовать более осознанно.

◽️Узнать больше и познакомиться с работами Мацкевича
◽️Книга в пдф
◽️Рецензия
#философ_в_тюрьме
Сёння загінуў баец палку "Пагоня" з пазыўным "Жнец".

На жаль, вайна не бывае без страт і забірае найлепшых сыноў Беларусі і Украіны. Наш брат біў маскалей з 2017 года. Ён быў сумленны і справядлівы хлопец, усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталiся 2 дзяцей і жонка.

Крыніца: https://yangx.top/belpolk_pagonya/72

🙏ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ!
❤️🇺🇦
Сёння стала вядома, што ва Украіне загінуў беларус Аляксей Аўдзеенка.

Баец з пазыўным "Якуб" стаў 16 загінуўшым беларускім ваяром ад пачатку поўнамаштабнай вайны за Украіну. Аляксей загінуў 4 снежня на Бахмуцкім накірунку.

З 2016 года Аляксей жыў ва Украіне, зрабіўся добраахвотнікам Тактычнай Групы Беларусь і хутка падпісаў кантракт з ЗСУ.

З першых дзён вайны прымаў актыўны ўдзел у абароне Украіны.

Героі не паміраюць!

Крыніца: https://yangx.top/belwarriors/2204
ZUBR. ВЫНІКІ 2020-2022

Ініцыятыва ZUBR была створаная ў 2020 годзе для мэтаў грамадзянскага кантролю дзяржаўных органаў Беларусі. Усё пачалося з незалежнага назірання падчас прэзідэнцкіх выбараў. На онлайн-платформе zubr.in былі сабраныя поўныя звесткі пра выбарчыя ўчасткі і склады камісій. Дасланыя незалежнымі назіральнікамі дадзеныя склаліся ў пераканаўчыя доказы масштабных фальсіфікацый з фіксаваннем канкрэтных асобаў, якія будуць несці за гэта крымінальную адказнасць.

У 2021 годзе распачаты грамадзянскі кантроль судовай сістэмы Беларусі на онлайн-платформе zubr.cc. Мэта праекту – адлюстраванне працы судовай сістэмы і яе максімальная празрыстасць. Рэсурс функцыянуе пры экспертнай падтрымцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta і ў супрацы з ініцыятывамі ”23.34” і dissidentby. У прыватнасці, на ім збіраюцца дадзеныя пра суддзяў-паслугачоў рэжыму Лукашэнкі, што выносяць палітычна ангажаваныя прысуды.

Па дадзеных, сабраных на платформах ZUBR, вялося супрацоўніцтва з АКРЗ, Чорнай кнігай акупантаў і паслугачоў рэжыму, КіберПартызанамі.

У 2022 г. так званы “рэферэндум” па Кантытуцыі зрабіўся другім этапам працы па назіранню. У 2021-22 гг. выйшла серыя публікацый ZUBR пра знішчэнне ў Беларусі прававой дзяржавы праз парушэнні Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства ў перыяд з 90-х па 2020 гады. Падчас “рэферэндуму” каманда ZUBR прапанавала беларусам навучанне і падтрымку для ананімнага грамадзянскага кантролю падзей на ўчастках нават ва ўмовах татальнага ціску на грамадзян з боку рэжыму. Мы апрацоўвалі дадзеныя і адлюстроўвалі падзеі на ўчастках у штодзённых дайджэстах, у тым ліку пра першыя з восені 2020 году масштабныя выступленні і супраць вайны ва Украіне ў асноўны дзень галасавання 27 лютага. Выніковая сумесная справаздача ZUBR, Cумленных людей і ГОЛАСу па "рэферэндуме"-2022 – тут.

Праца на платформах працягваецца. Дзякуем усім, хто застаецца з намі, працягвае дасылаць звесткі і зваротную сувязь. Бліжэйшым часам каманда ZUBR падзеліцца планамі на 2023.

Зваротная сувязь: @Zubr_info_bot
ZUBR. ПЛАНЫ 2023

Напярэдадні 2023 году каманда ZUBR падзяліла напрамкі працы і правяла адпаведную юрыдычную рэструктурызацыю.

Медыя-частка каманды ў складзе грамадскай арганізацыі ZUBR NGO, заснаванай ў 2020 годзе, будзе займацца адмыслова праектам Malanka Media. ZUBR NGO па-ранейшаму ўзначальвае Павел Марыніч.

Напрыканцы 2022 году зарэгістраваная грамадская арганізацыя ZUBR.in. Яе заснавальнікі таксама ў справе з 2020 году. Дырэктар новай юрыдычнай асобы ZUBR.in — Павел Патапаў.

Нягледзячы на тое, што большую частку 2022 году мы, удзельнікі ZUBR.in, заставаліся па-за публічнай прасторай, мы працягнулі супрацоўніцтва з грамадзянскімі актывістамі і арганізацыямі па падтрымцы палітвязняў у Беларусі, фіксаванні і дэаноне злачынцаў рэжыму, падтрымцы беларусамі Украіны ў вайне з Расеяй. Цягам гэтага часу мы таксама ўдасканалілі онлайн-платформы, працягвалі прыем і апрацоўку дадзеных, падвысілі ўзровень тэярэтычных ведаў і практычных навыкаў па грамадскім актывізме праз адукацыю каманды на спецыялізаваных трэнінгах.

Мэта каманды ZUBR.in на сёння — пашырэнне і ўдасканаленне грамадзянскага кантролю і інструментарыя для яго ва ўмовах супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі і вайны Украіны з Расіяй з перспектывай на час зменаў у стане рэчаў у Беларусі.

У планах ZUBR.in на 2023 год
– супрацоўніцтва з ініцыятывамі і праектамі, якія дзейсна працуюць на нацыянальна-вызваленчы рух, палітычныя змены ў Беларусі і завяршэнне рэвалюцыі, іх інфармацыйная і ідэялагічная падтрымка і грамадзянская адукацыя беларусаў;
– збор і сістэматызацыя дадзеных на zubr.in і zubr.cc, тэхнічнае абслугоўванне і бяспека платформ, развіццё і інтэграцыя канцэпту грамадзянскага кантролю ў іншых сферах, у тым ліку дзейнасці дэмакратычных сіл.

Плануем трымаць вас у курсе падзей, сябры. Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто падзяляе нашы імкненні і застаецца з ZUBR.in.

Зваротная сувязь: @Zubr_info_bot
ЦІ ПРАДУЛІ БЕЛАРУСЫ РЭВАЛЮЦЫЮ?

"Нічога не будзе ўжо", "злілі мы 20-ты год", "будзем пад Расіяй", "рэвалюцыі не атрымалася", "ну і чаго вы дабіліся?"... Мала хто з беларусаў не чуў такое ад сваякоў ды сяброў. І ў змроку падзей ды навінаў, ад якіх стыне кроў, можа здавацца што — ну, сапраўды, правал. Але што калі зірнуць на ўсё гэта не знутры сітуацыі, а шырэй? Ці з іншай кропкі?

У 2020 годзе па факце адбылося агульнанацыянальнае паўстанне. Гэта быў не бунт, не мяцеж, не пратэст асобных сацыяльных груп. Гэта быў шырокі рух усёй нацыі за зрынанне важкай палітычнай надбудовы. Галоўным пасылам людзей было: "Мы можам самі!" Без прарасейскага Лукашэнкі. Без пятлі ў выглядзе дзяржаўнага "клопату". Без Расіі. Таму ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ! — не пустая "крычалка". Гэты лозунг адлюстроўвае саспеўшы стан нацыянальнай свядомасці. Беларусы ўбачылі, пачулі, адчулі ў сабе беларусаў.

Гэтая рэвалюцыя была і ёсць непазбежнай з'явай гістарычнага працэсу. Яна пачалася ў 20-м і яшчэ не завяршылася. Мы сапраўды МОЖАМ. Магчымасці для завяршэння рэвалюцыі існуюць і спеюць, дзеянні робяцца, і будуць і іншыя, і новыя. Наша задача — не апускаць рукі, садзейнічаць ім, развіваць іх і рэалізоўваць. Памятайма, што тут і цяпер мы жывем у гісторыі і самі ствараем будучыню сваімі словамі і дзеяннямі.

І, безумоўна, мы мусім не толькі назіраць за днём сённяшнім, але і ведаць як мага болей, што мы маем у мінулым. Гістарычная навука выяўляе і апісвае факты. Але і выпадкаў перапісвання гісторыі шмат. Таму цалкам ведаць аб'ектыўную гісторыю не дадзена нікому. І таму гісторыя — гэта тое, што мы даведваемся пра тое, як мы "дайшлі да жыцця такога", азіраючыся ў мінулае, самастойна яго супастаўляючы і інтэрпрэтуючы. Так мы лепей вызначаем сваё сённяшняе месца і сітуацыю і дзейнічаем больш эфектыўна.

ZUBR.in рыхтуе серыю публікацый пра працэсы, з'явы, падзеі і асоб, якія ўплывалі і ўплываюць на стан рэчаў у былым і развіццё падзей на будучыню. Пра тое, якім быў і мае быць шлях Беларусі да незалежнай прававой дэмакратычнай дзяржавы. Пра тое, хто і што фарміравала і фарміруе свядомасць нашае грамадзянскай нацыі. Намерваемся быць максімальна аб'ектыўнымі 😉.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ ІМПЕРЫІ

Апошнія 30 гадоў беларускае грамадства павольна дрэйфавала да самарэалізацыі, актыўнай жыццёвай пазіцыі і ўсведамлення каштоўнасці незалежнасці краіны. Дзяржаўны ж апарат арыентаваўся на "падданніцтва" людзей і эксплуатацыю залежнасці ад Расіі. Разрыў між развіццём грамадства і дзяржаўнай уладай бясконца павялічваўся.

І ў 2020 годзе зрабілася канчаткова відавочным, што беларуская нацыя не згодная расчыніцца і ціха патопнуць бы тыя жабкі ў расейскім імперскім малацэ. Беларусы маюць дастаткова імпэту, каб узбіць якаснае масла сваёй нацыянальнай маркі.

А чаму сусветная гісторыя нам падказвае, што імперыя-Расія дажывае апошнія дні, чытайце ў артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ПАНТЭОН ГЕРОЯЎ

Пабудаваць дэмакратычную і вольную Беларусь на нацыянальных каштоўнасцях, не ведаючы, як цяжка яны складаліся і здабываліся,
не памятаючы гісторыі развіцця і змагання за вольны дух краіны, немагчыма. Гэтак жа немагчыма дабіцца ўзаемапавагі і разумення ўнутры нацыі, калі яе культурны код — здабыткі мастацства і літаратуры, сімвалізм і традыцыі, мова як адлюстраванне вобразаў — знаходзіцца пад пагрозаю знішчэння.

Наша краіна прайшла шмат гістарычных этапаў. На кожным з іх беларусы змагаліся з захопнікамі і акупантамі, з якога б яны боку ні прыходзілі. Нашы сапраўдныя патрыёты-продкі давалі і іх нашчадкі ў сучаснасці даюць адпор любому. Білі мы і крыжакоў, білі мы і шведаў, падчас савецкай улады змагаліся з камуністамі, за сённяшнім часам супрацьстаім паўзучай акупацыі пуцінскай Масковіі.

На жаль, дадзеныя пра гэтыя вялікія перамогі і значныя крокі беларусаў да волі знішчаліся з нашае памяці пакаленне за пакаленнем. Апошнія дзесяцігоддзі лукашысты працягваюць іх пераварочваць і хаваць. Для іх наша краіна дагэтуль існуе выключна за савецкім часам. Яны баяцца зазірнуць у сапраўднае годнае мінулае, таму што тады ім давядзецца ясна і без прыўкрас убачыць сваю ўласную крывізну ў люстэрку гісторыі.

У асобную рубрыку "Пантэон герояў", якую неўзабаве распачне ZUBR.in, увайдуць найбольш выбітныя ўраджэнцы Беларусі, што паклалі сваё жыццё на служэнне Бацькаўшчыне. Мы не ставім сабе мэтаю распавесці пра ўсіх вядомых асобаў — іх вельмі шмат, — але абавязкова ўзгадаем пра тых, дзякуючы каму мы маем сваю незалежную краіну.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
Людзі, барацьба якіх дзесяцігодзямі пасля падзей не дае спакою ні лукашыстам, ні імперцам з усходу. Людзі, што да апошніх дзён марылі аб вольнай Беларусі і з гонарам трымалі ў руках нацыянальны сцяг, які па сённяшні дзень выядае вочы прапагандзе. Частка з іх трапілі ў турмы, а частка вымушаныя былі эміграваць і скончыць свае дні на чужыне.

Гэта людзі, пра якіх не тое што не пішуць у падручніках гісторыі – пра іх або ўвогуле забаронена распавядаць, або распавядаецца ў выключна чорных фарбах, якімі іх замалёўвае прапаганда.

Адно з ключавых месцаў сярод іх займае стваральнік Беларускай Краёвай Абароны Францішак Кушаль.

Звесткі пра генерала Кушаля па савецкіх канонах падаваліся даволі аднабакова.

Суд нашчадкаў называюць самым аб’ектыўным. Cпрабуем паглядзець на лёс гэтага чалавека скрозь прызму ўплыву яго дзейнасці на ўсталяванне і развіццё беларускага нацыянальнага духу ў артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ZUBR ІДЗЕ Ў КР

Каманда
ZUBR.in вылучыла свайго прадстаўніка ў новы склад Каардынацыйнай Рады.

Мы ад пачатку падтрымалі стварэнне КР у 2020 годзе. Аднак КР пакуль не ўдалося зрабіцца сапраўды агульнай і значнай пляцоўкай для выпрацоўкі і рэалізацыі палітычных рашэнняў. Асноўныя прычыны — неэфектыўная арганізацыя працы агулам і розныя палітычныя супярэчнасці.

Тым не менш, КР нароўні са Святланай Ціханоўскай па-ранейшаму мае міжнароднае прызнанне як легітымны прадстаўнік беларускага народу. Такім, у прыватнасці, яе разглядаюць Еўрапарламент, Еўрапейская Рада і Кангрэс ЗША дзякуючы масавай падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці па выніках галасавання на платформе “Голас”.

Пасля канферэнцыі дэмсіл у жніўні 2022 году быў запушчаны працэс рэфармавання КР, да якога далучылася і наша каманда. Працэс рэформы завяршаецца. У склад КС прынятыя 73 дэлегаты ад арганізацый грамадзянскай супольнасці, 22 чальцы з ранейшага складу КР і 15 самавылучэнцаў.

Цяпер фіналізуецца тэкст рэгламенту для КР. У працы над ім прымае актыўны ўдзел прадстаўнік нашай каманды.

ZUBR.in разглядае КР як ”пратапарламент”, які можа балансаваць расстаноўку дэмакратычных сіл і накіроўваць іх дзейнасць у канструктыўнае рэчышча.

Мы будзем рэгулярна асвятляць дзейнасць КР і ўдзел у ёй ZUBR.in.
МОВА – МОЦ НАЦЫІ

Дзень 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы — у апошнія гады зрабіўся беларусам значна больш прыкметным і вядомым. У 2020-м разам з выбухам чалавечай годнасці выбухнула і нацыянальная свядомасць. Людзі пераходзяць на беларускую мову па закліку сэрцаў. Цяпер яна, сярод іншага, і прыкмета, і сродак супраціву постсаўковаму лукашэнкаўскаму рэжыму.

Тое ж адбываецца сёння і ў нашых суседзяў у адносінах да пуцінскай навалы. Цягам году пасля пачатку вайны ўкраінцы, якія ад нараджэння размаўлялі па-руску, масава вывучаюць украінскую мову і пераходзяць на яе дзе толькі можна.

Таму што мова — гэта зброя. Пра лёс яе і істотнасць для беларусаў — гэтак жа, як і для ўкраінцаў — у артыкуле.
Для Беларусі Украіна — адна з самых блізкіх нацый. Боль і жах украінцаў ад захопніцкай вайны, у якой сёння год як ільецца кроў соцень тысячаў людзей, мы, беларусы, адчуваем гэтак жа моцна. І гэтак жа моцна мы адчуваем справядлівы гнеў і рашучасць даць годны адпор захопнікам.

Лукашэнкаўская хунта, якая пакуль яшчэ правіць баль праз гвалт, прапаганду і расейскія грошы, дазваляе акупантам выкарыстоўваць беларускую зямлю і інфраструктуру. Але розумы, сэрцы і, самае галоўнае, дзеянні пераважнай большасці беларусаў былі і застаюцца на баку Украіны.

Ад пачатку вайны Расіі супраць суверэннай Украіны мы з крыштальнай яснасцю ўсвядомілі, што нацыянальныя інтарэсы абедзвюх нашых краін залежаць ад існавання незалежнага дэмакратычнага і еўрапейскага суседа-партнёра і ўзаемнай падтрымкі.

Вайна Украіны з імперыяй-Расіяй — гэта і вайна Беларусі з імперыяй-Расіяй. Вольныя беларусы актыўна ўключыліся ў барацьбу з першых дзён і няспынна робяць усё магчымае, каб наблізіць перамогу — у кібер-прасторы і складзе ЗСУ, у партызанах на радзіме і валанцёрах за мяжою.

Параза Расіі ў вайне і партнёрства Беларусі і Украіны ў рамках агульных інстытутаў, рэгіянальных блокаў, саюзаў, ініцыятыў — мэты, ад якіх сёння залежыць само існаванне нашых нацый.

Слава Україні! Жыве Беларусь!
Станіслаў Балаховіч, вядомы як Бацька Булак-Балаховіч, быў адным з лідэраў узброенага супраціву бальшавікам у Беларусі у часы белага руху.

Існуюць сведчанні, што нацыянальная свядомасць гэтага дзеяча да 1920 гадоў была вельмі зменлівай, і што ў залежнасці ад патрэбы моманту ён выдаваў сябе за рускага, беларуса ці паляка, змагаўся за вольную Эстонію, вольную Польшчу, вольную Расію ці вольную Беларусь, а часам і за ўсё адразу.

Разам з тым больш падрабязны экскурс у поўны нетрывіяльных дзеянняў і рашучых учынкаў жыццёвы шлях Балаховіча дэманструе, што галоўнымі каштоўнасцямі для яго былі свабода і клопат пра людзей.

Пра выбітнага ваяра, які быў афіцэрам кавалерыі расійскай імператарскай арміі, потым генерал-маёрам Белай арміі, потым генералам Асобнага атраду БНР і нават вызначаўся на чалу беларускай дзяржавы і камандуючым усімі ўзброенымі сіламі Беларусі — у сённяшнім артыкуле “Пантэона герояў”.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
ZUBR.in як чалец новага складу Каардынацыйнай рады лічыць неабходным паведаміць, што апошнія палітычныя заявы Паўла Латушкі наконт Каардынацыйнай рады не адпавядаюць рэчаіснасці.

На бягучы момант у Каардынацыйнай радзе не адбываецца ніякіх абмеркаванняў "змены адзінай стратэгіі" і "перамоў з рэжымам" і не прынятыя якія-небудзь рашэнні, акрамя заявы па Украіне 24 лютага.

Больш падрабязна — у афіцыйнай заяве Каардынацыйнай рады:
https://yangx.top/rada_vision/2834
Вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч — адзін з найбольш таленавітых вайскаводаў 17-га стагоддзя. Быў гетманам – спачатку польным, потым вялікім літоўскім і ваяводам віленскім. У сваёй палітычнай дзейнасці адстойваў суверэнітэт Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Паспяхова ваяваў з рускім царствам, шведамі, асманамі, татарамі, інсургентамі — казакамі і нідэрландцамі-гёзамі.

Гетман Хадкевіч — постаць легендарная. Яго ведалі не толькі на радзіме, яго вайсковаму таленту салютавала ўся Еўропа. У 1800 годзе быў адчаканены медаль, з аднаго боку якога быў партрэт вялікага гетмана Літоўскага Яна Караля Хадкевіча, а на зваротным — надпіс на лацінскай мове “Разважлівасцю і вайсковай доблесцю служыў Радзіме як выдатныя грэкі і лаціняне”.

Тым часам пра Хадкевіча не так шмат напісана ў падручніках па беларускай гісторыі. Ён дастаткова вядомы ў Польшчы, але “забыты” ў Беларусі. Сёння ўзгадваем пра вялікага стратэга, які спыніў нашэсце асманскай імперыі з поўдня, шведаў з поўначы і маскавітаў з усходу на нашыя землі. Яго апошняя перамога адбылася ўжо пасля яго смерці, а гісторыя з месцамі пахавання дагэтуль выклікае шмат пытанняў даследчыкаў.

Падрабязней пра вялікія справы вялікага гетмана — у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
БЕЛАРУСКІ АДКАЗ НА КРЫЗІС ІМПЕРЫІ

За больш за трыццацігадовы перыяд пасля разбурэння апошняй імперыі ў нашай частцы свету — СССР — постсаўковая ідэялагічная прапаганда ў Беларусі наварганіла шмат штампаў. Імі лукашысты намагаліся ціснуць на грамадства і ў 20-м: “Вы не памятаеце дзевяностыя гады”, “Вам што, дзевяностых захацелася?”

Штампы гэтыя працавалі да пары, бо турбулентнасць таго пераходнага перыяду — асабліва эканамічная — ускалыхнула і расцерушыла жыцці людзей больш сталых пакаленняў. Нашых бабуль і дзядоў, маці і бацькоў у савецкія часы прывучылі да вызначанасці і стабільнасці. Аднак наўзамен практычна пазбавілі нацыянальных каранёў і ўласна свабоды мыслення, выказванняў і дзеянняў.

Тым не меней, беларусы насуперак ўласнай дзяржаве, што імкнулася трымаць волю думаць і дзейнічаць у кайданках прарасійскага саўковага патэрналізму і схаваць нацыю ад самой сябе пад накрыўкай застарэлага генетычнага страху ад масавых бальшавіцкіх рэпрэсій, праклалі свой шлях да перамен да кропкі пад назвай “дваццаты год” і ўпарта крочаць далей.

Пра досведы розных былых рэспублік па выхаду з сістэмнага крызісу, ад якога разваліўся СССР, пра сённяшні статус кво адносінаў беларусаў з Расіяй і пра тое, ці можна лічыць Беларусь акупаванай краінай — у артыкуле.

Зваротная сувязь: @zubr_info_bot