Vorannews
1.9K subscribers
27.6K photos
3.12K videos
1 file
5.39K links
Официальный телеграм-канал "Воранаўскай газеты"
加入频道
📍Назад у СССР запрашаюць гасцей абласных “Дажынак” воранаўскія культработнікі

На свяце развярнуліся падворкі раёнаў Прынямоння. На іх час нібы павярнуўся назад — тут прадстаўлены знакавыя гады для развіцця рэгіёнаў.

Воранаўскія культработнікі запрашаюць заглянуць у 1976-1980 гады. У гэты час раёну быў прысуджаны Чырвовы сцяг ЦК КПСС па выніках усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, а наша сфера гандлю ў сацыялістычным спаборніцтве сярод арганізацый, прадпрыемстваў спажыўкааперацыі заняла першае месца ў СССР.

Робіш першы крок на падворак — і сапраўды трапляеш у савецкую эпоху. Прадаўцы — як на падбор, быццам сышлі з фотаздымкаў 1980-х гадоў. Умела арудуюць шчотамі, спрытна кладуць прадукцыю на шалі ды яшчэ і спяваюць, запрашаючы набыць рыбу, сала, каўбасы, агародніну… Нават ліманад “Бураціна” прапануюць. Хочаш не хочаш, а настальгія ўзнікае. Ды яе хутка праганяе гучнай песняй ансамбль “Вясёлка”.

Падрабязней 👈

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки_мосты
#вороновская_газета
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Пул 4 Регион
⚡️Мосты принимают областные "Дажынкi"

Мосты сегодня стали столицей областного фестиваля-ярмарки тружеников села "Дажынкi-2024".

Праздник начался с презентации площадок районов области. Каждая из них посвящена особенностям того или иного региона и представляет сельскохозяйственные профессии.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍Часцінка больцініцкай зямлі ў Мастах 👆👆👆

Сёлета наша Гродзеншчына адзначыла сваё 80-годдзе. Мы ганарымся малой радзімай і яе здабыткамі. А колькі тут чароўных мясцін ды помнікаў культуры!

Кожны рэгіён вобласці прадставіў сваю кампазіцыю са славутасцю, якой ганарацца. Атрымалася незвычайная тэматычная карта Гродзенскай вобласці.

Нашы землякі — культработнікі і хлебапёкі — з хлеба склалі маёнтак Путкамера ў Больцініках. Тут гасцяваў знакаміты паэт Адам Міцкевіч, сэрца якога скарыла Марыля Верашчака, ці графіня Путкамер.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки_мосты
#вороновская_газета