Vorannews
1.9K subscribers
27.7K photos
3.13K videos
1 file
5.39K links
Официальный телеграм-канал "Воранаўскай газеты"
加入频道
Пока выступает Первый, сделаем обзор дожиночных локаций.🔥🔥🔥 Пока совсем малая их часть. Следите за нашими обновлениями.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки2024
#мосты
#вороновская_газета
📍Дзякуй за павагу да нас, працаўнікоў вёскі

Начальнік МТК “Гарадзішча” КСУП “Доцішкі” Руслан Банцавіч:


— Размах свята вельмі ўражвае. Эмоцыі складана перадаць, тым больш што за 12 гадоў працы ў гаспадарцы я ўпершыню на мерапрыемстве такога кшталту.

Лічу, што гэта заслуга ўсяго калектыву ў 80 чалавек, бо адзін у полі не воін. Добра папрацавалі разам. У кастрычніку атрымалі сярэднесутачныя прыбаўленні пад 900 грамаў.

Ад душы кажу дзякуй арганізатарам свята за добры настрой і павагу да нас, працаўнікоў вёскі.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШАЛУЧШЕЕ
#дожинки
#мосты
#вороновская_газета
📍Назад у СССР запрашаюць гасцей абласных “Дажынак” воранаўскія культработнікі

На свяце развярнуліся падворкі раёнаў Прынямоння. На іх час нібы павярнуўся назад — тут прадстаўлены знакавыя гады для развіцця рэгіёнаў.

Воранаўскія культработнікі запрашаюць заглянуць у 1976-1980 гады. У гэты час раёну быў прысуджаны Чырвовы сцяг ЦК КПСС па выніках усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, а наша сфера гандлю ў сацыялістычным спаборніцтве сярод арганізацый, прадпрыемстваў спажыўкааперацыі заняла першае месца ў СССР.

Робіш першы крок на падворак — і сапраўды трапляеш у савецкую эпоху. Прадаўцы — як на падбор, быццам сышлі з фотаздымкаў 1980-х гадоў. Умела арудуюць шчотамі, спрытна кладуць прадукцыю на шалі ды яшчэ і спяваюць, запрашаючы набыць рыбу, сала, каўбасы, агародніну… Нават ліманад “Бураціна” прапануюць. Хочаш не хочаш, а настальгія ўзнікае. Ды яе хутка праганяе гучнай песняй ансамбль “Вясёлка”.

Падрабязней 👈

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки_мосты
#вороновская_газета
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍Часцінка больцініцкай зямлі ў Мастах 👆👆👆

Сёлета наша Гродзеншчына адзначыла сваё 80-годдзе. Мы ганарымся малой радзімай і яе здабыткамі. А колькі тут чароўных мясцін ды помнікаў культуры!

Кожны рэгіён вобласці прадставіў сваю кампазіцыю са славутасцю, якой ганарацца. Атрымалася незвычайная тэматычная карта Гродзенскай вобласці.

Нашы землякі — культработнікі і хлебапёкі — з хлеба склалі маёнтак Путкамера ў Больцініках. Тут гасцяваў знакаміты паэт Адам Міцкевіч, сэрца якога скарыла Марыля Верашчака, ці графіня Путкамер.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки_мосты
#вороновская_газета
🔥Яблыкі, бульба, цюк саломы... Незвычайны спартыўны інвентар быў на "Сельскай эстафеце" ў Мастах

Паказаць свой спрыт і адвагу на абласных "Дажынках" вырашыла моладзь эксперыментальнай базы "Пагародна".

Добрую ды ўдалую каманду сабрала капітан Таццяна Грыгілевіч.
Вясёлыя старты землякам прыйшліся даспадобы: і не засумуеш, і атрымаеш зарад энергіі падчас сяброўскага спаборніцтва.

Фота Аліны СІЛІЦКАЙ.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки_мосты
#вопоновская_газета
📍Блаславеныя хлебам. Працаўнікі аграпрамысловага комплексу Воранаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды на абласных “Дажынках” у Мастах

Сёння шмат цёплых слоў гучала ў адрас перадавікоў жатвы, жывёлагадоўлі. Людзей, якія верныя сваёй зямлі і прафесіі, зберагаюць і памнажаюць дасягненні Гродзеншчыны.

На святочную сцэну за ўзнагародамі пад гучныя апладысменты калег падымаліся і нашы землякі.

Падзяка Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі была аб’яўлена Тадэвушу Валаховічу, вопытнаму вадзіцелю КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”. Нагрудным знакам адрознення Міністэрства сельскай гаспадаркі і прамысловасці “За заслугі ў сельскай гаспадарцы” адзначана жывёлавод эксперыментальнай базы “Пагародна” Аксана Шадюль, Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў - загадчык вытворчага ўчастка гэтага ж прадпрыемства Іван Алекса, Граматай абкама галіновага прафсаюза — начальнік МТК “Гарадзішча” КСУП “Доцішкі” Руслан Банцавіч.

Падрабязней 👈

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки_мосты
#вороновская_газета
📍Кадры для вёскі. Парад прафесій прадставіў на “Дажынках” Воранаўскі каледж

Дружнай камандай педагогі і навучэнцы адправіліся ў Масты. Як кажуць, і сябе паказаць, і на людзей паглядзець. Дый зацікавіць бацькоў і выпускнікоў школ сваёй навучальнай установай.

Землякі прыгатавалі цікавыя і яркія фотазоны, што рэкламуюць прафесіі прадаўца і механізатара. Будучыя электраманцёры захапілі з сабою працоўны інструмент. Ніхто не прамінуў і стэнд, дзе хлопцы, будучыя трактарысты, слесары і вадзіцелі, правяралі спраўнасць дзізельных фарсункаў. Назіраючы за іх спрытнымі рухамі, не адзін падумаў: вось дык майстры!

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
#дожинки_мосты
#вороновская_газета