Вёскі Беларусі
2.05K subscribers
280 photos
1 video
12 links
Здымаем беларускія вёскі. Знаёмімся з мясцовымі і пазнаёмім вас з імі.
Больш пра вёскі і Беларусь на Natatnik.by
加入频道
29. Зіма ў Лунінецкім раёне (ідэнтыфікавана вёска Бараўцы і горад Лунінец)

1-3 — Падрыхтаваныя сямейныя фота. Такія санкі не ва ўсіх захаваліся)

4-7 — Адпачынак ў Баравецкім клубе, "Партвейн" добра чытаецца)

8 — Дзіцячыя гонкі на лыжах

9-10 — Лунінецкі вакзал зімой і вясной для параўнання.

Фота пракладна 60-70-я гады.
30. Вёска Трудавая (Іванаўскі раён)

У 50-я тут знайшлі вялікія залежы торфа, сабралі навакольныя хутары і разбудавалі вялікую і прыгожую вёску з назвай Трудавая. Як распавёў мясцовы дзядуля, вёска была настолькі багатая, што замест зламанага трактара выдавалі новы і не чакалі, пакуль стары адрамантуюць. На фота можна пабачыць, як выглядае драўляная канцэртная пляцоўка, вакол якой была вада, а на яе можна было трапіць па мосце. Тут у свой час выступалі нават «Верасы». За пляцоўкай быў вялікі парк з атракцыёнамі.

Торф нечакана хутка скончыўся і людзі з вёскі пачалі раз’язджацца. Цяпер шмат будынкаў пустыя, а раней тут былі і крамы, і аптэка, і клуб. І нават цэлае дарожнае кола пры ўездзе ў вёску!

Калі будзеце ехаць у музей Напалеона Орды ў Варацэвічах, то зрабіце невялікае кола і паглядзіце вёсачку.
31. У адной з вёсак Гомельскай вобласці

Знайшоўся такі сшытак з рознымі замовамі. Напісана быццам па-руску, але шмат беларускіх слоў. Магчыма перапісвалі са слоў, а можа гэта і быў сшытак шаптухі з гэтай вёскі.

Замовы і "от блуду", і "от вочніка", і "от хлевніка".

Мы пакуль не зразумелі, што такое "от приччов". Мо падкажаце.

А тут можна паслухаць падкаст пра шаптух, які мы некалі запісвалі з Сяргеем Лескецем.
32. Вёска Какорыца (Драгічынскі раён)

Калі едзеш па вёсцы, немагчыма зразумець, ці гэта ўжо новая пачалася ці працягваеш рухацца па Какорыцы. Некалі яе сабралі з ніў (хутароў), назвамі якіх і да сёння называюць раёны вёскі, можна нават сказаць - мікрараёны. А некалькі мікрараёнаў складаюць раёны з іншымі назвамі (напрыклад, Крывань, Дырываще, Камняны, Рунын - гэта ўсё раён Пудозір’е ). Як вам такое?)

Адзін са старажылаў Зіновіч Міхаіл Данілавіч (на фота) намаляваў для нас прыкладную мапу вёскі Какорыца з назвамі «ніў». Вялікімі літарамі выдзяляем націскі:

КутасЫ
ПапІчычы
ГіродЫ
Ясынёвы
УснЫчный
КрывАнь
ДэрэвЫшчэ
ДоўгІ
КлыбУк
СэрЭдня
БлЫжыны
КоробочкІ (4 хаты) сыдзілы на ніве Рудаўка.
РунЫн
ГартЫмоўскя
МаліІ
Колышыў
Камняны

Нават на раскладзе аўталаўкі напісаныя раёны.