Віцебская Вясна
251 subscribers
3.75K photos
5 videos
4.1K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
加入频道
Віцебская гарадская газета "Витьбичи" заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з РІА «Воронеж»

Цяпер віцебским чытачам давядзецца знаёміцца з расійскімі навінамі, бо варонежскае і віцебскае выданні маюць намер "абменьвацца навінамі, рэпартажамі, інтэрв’ю, каментарамі, фота- і відэаматэрыяламі, прысвечанымі грамадска-палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму жыццю краін", паведамляе РІА «Воронеж .

✔️Пагадненне паміж выданнямі падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» падпісалі галоўная рэдактарка «Віцьбічаў» Дзіяна Курыла і генеральная дырэктарка РІА «Воронеж» Наталля Філь.
❗️23 ліпеня ў Наваполацкім судзе разбіралі ажно 5 "экстрэмісцкіх" справаў па ч.2 арт. 19.11 КаАП.

Паводле судовага раскладу,
❗️ на разбор кожнай справы суддзя Зінаіда Балаболава патраціла ўсяго ад 15 да 30 хвілін.

За "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" судзілі жыхароў Наваполацка
Мікалая Сямёнава,
Вольгу Літвін,
Пятра Семеша,
Аляксандра Папкоўскага,
Аляксея Лунёнка
.

Усе справы разбірала суддзя Зінаіда Балаболава, якая ўжо шмат гадоў запар карае людзей па "палітычных" адміністратыўках.

Якім чынам пакаралі асуджаных, высветляецца. Самае "папулярнае" пакаранне ў гэтай суддзі, сыходзячы з ранейшай інфармацыі, - 15 сутак. ➡️ https://tinyurl.com/3st79at7

✔️Яшчэ некалькі падобных справаў разбіралі сёння ў іншых судах Віцебскай вобласці:
- у Лепельскім раённым судзе паводле ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі Марыю Станкевіч,
- у судзе Оршы і Аршанскага раёна паводле таго ж артыкула судзілі Вадзіма Шчарбянка.
❗️На віцябляніна Дзмітрыя Карняенку завялі крымінальную справу за «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК РБ)

«Гэтыя два тыдні следчыя наведваюць родных у Віцебску і Оршы. Як я зразумеў, вытворчасць па маёй папярэдняй справе (арт. 361-1 КК РБ — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) не змаглі пацягнуць, бо апытвалі цяпер па 361-4 – садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці. Ставяць у віну інтэрв'ю «Белсату», - напісаў актывіст у Фэйсбуку.

✔️Дзмітрый Карняенка - удзельнік працоўнай групы «Хрысціянская візія». Ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ў верасні 2021 года, супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 361 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Перад тым яго судзілі па адміністрацыйных справах (арт. 24.23 КаАП) – за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. ➡️ https://tinyurl.com/37h8s3bf

Праваабаронцы маюць звесткі, што цяпер у Віцебску актыўна шукаюць тых, хто даваў інтэрв'ю «экстрэмісцкім СМІ». Пра гэта – у нашых наступных матэрыялах.
❗️У раскладзе Наваполацкага гарадскога суда з'явіліся прозвішчы палітвязняў ❗️
Паўла Севярынца,
Максіма Вінярскага,
Ірыны Шчаснай,
Дзмітрыя Казлова,
Паўла Юхневіча,
Яўгена Афнагеля,
Андрэя Войніча
.

Паводле інфармацыі "Вясны", разбіральніцтва тычыцца актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля - яго ў другі раз збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

У судовым раскладзе пазначана, што вырашаць пытанне "Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага кшталту і змене ўмоваў рэжыму" будзе суддзя Віталь Лапко.
❗️Яшчэ адзін ператрус адбыўся ў Ігара Казмерчака -
праваабаронцы і рэдактара партала orsha.eu.

Паводле ягоных звестак, ён стаў адным з фігурантаў новай крымінальнай справы, распачатай супраць тых, хто меў узаемадачыненні са СМІ , прызнанымі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». ➡️ https://tinyurl.com/58k7dw82

Па Віцебшчыне коціцца цэлая хваля ператрусаў у тых, хто цяпер жыве ў замежжы, а таму не баіцца даваць інтэрв'ю "экстрэмісцкім" інфармацыйным рэсурсам. Падобную гісторыю пра жыхара Віцебска Дзмітрыя Карняенку мы апісвалі раней ⬆️
Супраць Таццяны Францкевіч, маці асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча, распачалі крымінальную справу па артыкуле аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (артыкул 361-1 КК)

Пра гэта ў Фэйсбуку напісала актывістка Яўгенія Долгая.

✔️Таццяна Францкевіч - жыхарка Наваполацка. 19 ліпеня яе разам з сястрой затрымалі, калі яны прыехалі з перадачай для Аляксандра ў ваўкавыскую калонію. Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі, пакаранне адбывае ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Францкевіча палітычным зняволеным.
Сёння - дзень памяці Уладзіміра Караткевіча.

☑️ Жыццё пісьменніка абарвалася 40 год таму, 25 ліпеня 1984 года.

Да 10-х угодкаў па ягонай смерці, 24.07.1994 года, ў Віцебску быў адчынены гэты помнік ( скульптар Іван Казак)
На помніку - цытата з верша Уладзіміра Караткевіча: "Быў. Ёсць. Буду".

Для многіх пакаленняў нашых суайчыннікаў ён быў, ёсць і застанецца Творцам, які паказаў беларусаў сапраўднымі - мужнымі, прыгожымі, незалежнымі.
✔️У Віцебску хочуць стварыць музей КДБ

Пад яго плануюць аддаць частку помніка архітэктуры 18 стагоддзя – былога губернатарскага палаца 🏛.
У гэтым будынку да 2022 года і размяшчалася Віцебскае абласное ўпраўленне Камітэта дзяржбяспекі.

Чэкісты гаспадарылі тут з 1938 года - спярша сюды засялілася ўправа НКУС, а ў 1950-я гады, калі будынак быў адноўлены пасля ваенных бамбёжак, - КДБ. Цяпер палац збіраюцца рэканструяваць паводле чарцяжоў 1830 года, зрабіўшы «капітальны рамонт фасадаў з прымяненнем матэрыялаў, ідэнтычных гістарычным».

У былой трохпавярховай рэзідэнцыі губернатара, апрача "экспазіцыйных залаў службы Камітэта дзяржбяспекі", запраектаваны тры кавярні, зала для рэгістрацыі шлюбаў, карцінная галерэя, залы "для музычных і літаратурных імпрэзаў", міні-гатэль. Ці будуць нейкім чынам задзейнічаны «скляпенні КДБ», пра якія ў Віцебску ходзіць мноства змрочных чутак, у апісанні праекта нічога не гаворыцца. ➡️ https://tinyurl.com/4dp2hj6u
❗️У Паставах за «распаўсюд экстрэмізму» (ч.2 арт.19.11 КаАП) судзяць дырэктара дзіцячай спартовай школы.

27-гадовы Эрык Касцючэнка – карэнны пастаўчанін, выпускнік мясцовай сярэдняй школы №3. Скончыў фізкультурны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Выкладчык, трэнер па хакеі на траве». Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў па размеркаванні ў Баранавічах. У 2020 годзе вярнуўся ў Паставы, выкладаў фізкультуру ў СШ №2. З 2021 года перайшоў у ДЮСШ, дзе спачатку быў намеснікам дырэктара. А неўзабаве быў прызначаны кіраўніком дзіцячай спартовай установы.

Пра перспектыўнага маладога дырэктара часта пісала мясцовая раённая газета. Эрык Касцючэнка расказваў пра карысць заняткаў спортам не толькі для здароўя, але яшчэ і пра тое, што «атрыманыя спартовыя разрады вельмі могуць прыдацца пры паступленні ва ўніверсітэт ці іншую ўстанову адукацыі, каб атрымаць месца ў інтэрнаце. Бо перад тымі, хто гатовы адстойваць гонар сваёй альма-матэр у спорце, заўсёды адчынена больш дзвярэй».
У Оршы з'явіліся новыя "арт-аб'екты патрыятычнай накіраванасці"

Каму цікава, на што пайшлі бюджэтныя грошы, могуць паглядзець тут.
Па задумцы дызайнераў, зялёны колер "штучнага газону" надзвычай прывабна глядзіцца у спалучэнні з чырвонымі элементамі.
❗️Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч прызналі палітычнымі зняволенымі

✔️✔️Жанчыны - сёстры, жыхаркі Наваполацка. Абедзвюх затрымалі 19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску, калі яны прывезлі перадачу сыну Таццяны, палітвязню Аляксандру Францкевічу. Супраць іх жанчын распачалі крымінальную справу паводле артыкула 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, пішуць праваабаронцы.
➡️ https://tinyurl.com/4ufdtehn

Аляксандр Францкевіч – актывіст анархісцкага руху. Быў затрыманы ў 2020 г. і асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў зняволення паводле шэрагу абвінавачанняў, у тым ліку за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

Ілля Лабацэвіч, ягоны стрыечны брат, сын Наталлі Лабацэвіч - экс-палітвязень. 27 лістапада 2020 г. суд г. Наваполацка асудзіў яго да пазбаўлення волі на паўтара гады ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Ілля цалкам адбыў пакаранне і 11 студзеня 2022 выйшаў на волю.
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя «Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР».

Праз год – 25 жніўня 1991 года -- гэты дакумент атрымаў канстытуцыйны статус.

❗️Дзень Незалежнасці 27 ліпеня ў суверэннай Беларусі адзначалі з 1992-га па 1995-ы год. У гэты перыяд краіна атрымала новую назву і вярнула гістарычныя дзяржаўныя сімвалы.

✔️19 верасня 1991 года быў прыняты закон пра назву Рэспублікі Беларусь. Бел-чырвона-белы сцяг і герб „Пагоня” сталі дзяржаўнай сімволікай.

Але ў 1996 годзе, пасля рэферэндума, ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам, свята перанеслі на 3 ліпеня, прымеркаваўшы да дня вызвалення Беларусі ад фашыстаў у 1944 годзе.
Віцебская пракуратура адзначыла рост «экстрэмісцкай злачыннасці»

Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец правёў прэс-канферэнцыю па выніках працы пракуратуры за паўгода.

✔️ Паводле ягоных словаў, у вобласці ўзрасла колькасць некаторых відаў правапарушэнняў і злачынстваў. У прыватнасці, стала больш наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, выпадкаў хабарніцтва, ухілення бацькоў ад выхавання дзяцей, а таксама ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу, экстрэмісцкіх злачынстваў. Вырасла колькасць злачынстваў, учыненых на аб'ектах транспарту. Павялічылася і колькасць выпадкаў кіберзлачыннасці, у прыватнасці махлярстваў.

На прэс-канферэнцыі гаварылася і пра вынікі працы са зваротамі грамадзян. Зваротаў за мінулыя шэсць месяцаў было шмат, але пракуратура рэагавала на на ўсе. ➡️ https://tinyurl.com/yc6tnbum
Нагадаем падзеі гэтага тыдня, якія вы маглі прапусціць:

У пералік «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» уключылі старонку палітвязня Ўладзіслава Савіна ў Instagram. Паводле версіі следства, праз гэтую старонку віцебскі блогер і прадзюсар «арганізоўваў акцыі пратэсту» ў 2020 годзе.

На Дзмітрыя Карняенку завялі крымінальную справу за «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК РБ). Ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ў верасні 2021 г., супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 361 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Яшчэ адзін ператрус адбыўся ў Ігара Казмерчака - праваабаронцы і рэдактара партала orsha.eu. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы, распачатай за узаемадачыненні з "экстрэмісцкімі СМІ".

Супраць Таццяны Францкевіч – маці палітвязня Аляксандра Францкевіча і яе сястры Наталлі Лабацэвіч – маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча распачалі крымінальную справу. Праваабаронцы прызналі жанчын палітычннымі зняволенымі.
Натхненыя і шчаслівыя твары працаўнікоў,
якім паведамілі, што "за последние тридцать лет Беларусь добилась значительных успехов и сегодня обеспечивает себя во всех стратегически важных сферах жизни". 🤷‍♀️

Фотаздымак з газеты "Наша Талачыншчына" да тэкста пра тое, як з калектывам цэха па здабычы і вывазу торфу "Усвіж-Бук" сустракалася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з кіраўніком райвыканкама.
7 гадоў калоніі і штраф памерам 8 тысяч рублёў.
Скончыўся завочны суд над навапалачанінам Андрэем Зуевым
,

якога прызналі вінаватым паводле
- часткі 3 артыкула 130 КК ( распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) ,
- часткі 2 артыкула 293 КК (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках),
- часткі 1 артыкула 361-1 КК ( стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім),
- артыкула 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Прысуд вынесла суддзя Віцебкага абласнога суда Галіна Бондал. ➡️ https://tinyurl.com/2s3ee5xt
"Кадры адкрыцця алімпіяды ў Парыжы не варта паказваць дзецям. Гэтае відовішча можа шакаваць нават дарослых".

Ксенафобскі артыкул надрукавала раённая газета "Пастаўскі край".

Местачковыя крытыкі гнеўна заяўляюць: "Тое, што Францыя не справіцца, было зразумела яшчэ задоўга да афіцыйнага старту". І называюць адкрыццё Алімпійскіх гульняў "міксам з вычварэнскіх еўрапейскіх каштоўнасцяў, якіх у Францыі звыш меры".

Праўда, падпісацца сваім прозвішчам аўтар гучных заяваў чамусьці не наважыўся.

А рэдактар недагледзеў, 🤷‍♀️ што якраз пасля словаў пра "шакавальнае відовішча" ў артыкуле на сайце "раёнкі" размешчана ўрэзка перадачы СТВ "Лукашено держит уборочную под контролем" 😊
❗️У Сенненскай раённай бальніцы выявілі 5 "экстрэмістаў" -
тых, хто быў падпісаны на рэсурсы, прызнаныя "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй".

✔️Ці пакаралі гэтых людзей, і якім чынам - засталося за кадрам сюжэта ва ўчорашнім вечаровым выпуску навінаў ТРК "Віцебск". Але ёсць пару паказальных момантаў.

Загадчыца Сенненскай ЦРБ Крысціна Гарчынская казала, што перад прыёмам на працу работнікі медычнай установы падпісваюць нейкія "абавязацельствы", сэнс якіх не раскрываецца. І што тыя, у каго знайшлі "экстрэмісцкія падпіскі" - гэта добрыя людзі і прафесіяналы, якія "проста не паспелі адпісацца".

Пра тое, што стаўленне да медыкаў, абвінавачаных у распаўсюдзе экстрэмісзму, не можа быць занадста жорсткім, гаварыў у тэлесюжэце і МІхаіл Вішнявецкі, начальнік упраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. Маўляў, пры цяперашнім дэфіцыце медычных кадраў, варта "захаваць тых, хто выпадкова апынуўся ў пераліку падпісчыкаў экстрэмісцкіх каналаў, хто заблукаў"...
❗️Сацсеткі «Аршанскай газеты» лепяць «антыгероя» з журналіста і праваабаронцы Ігара Казмерчака

✔️На старонках раённай газеты у «Одноклассниках» і «ВКонтакте» учора выйшлі аднолькавыя тэксты пра тое, што Казмярчак атрымаў 5 тысяч еўра ад «польскіх гаспадароў», што ён «падстаўляе» сваіх землякоў, прапануючы ім перадаваць інфармацыю для сайта orsha.eu за "узнагароджанне", і што сам ён уцёк за мяжу, «пазычыўшы грошы ў родных і блізкіх».

Рэдактар незалежнага аршанскага партала мяркуе, што гэтыя допісы былі апублікаваныя для дыскрэдытацыі яго асабіста і застарашвання інтэрнэт-карыстальнікаў. ➡️ https://tinyurl.com/yey57vtm