Верашчака
509 subscribers
7.06K photos
1.11K videos
4 files
1.73K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

29 лістапада 1859 года нарадзіўся Мікалай Андрэевіч Янчук, беларускі, украінскі і расійскі вучоны-славіст, пісьменнік.

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт.

Адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение», дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў.

З 1918 года чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратуры ў Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1921 годзе — прафесар кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ.

Першым пачаў на навуковай аснове збіраць і вывучаць беларускі музычны фальклор, даў аб’ектыўную эстэтычную ацэнку беларускаму песеннаму меласу.

Аўтар шматлікіх прац у галіне антрапалогіі і археалогіі (у тым ліку «Некаторыя даныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў»), літаратуразнаўстве, мастацкім перакладзе; апрацовак народных песень, у тым ліку беларускіх арыгінальных музычных твораў.
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

30 лістапада 1899 года нарадзіўся (в. Зазыбы, цяпер у Лёзненскім раёне) Міхась Лынькоў, беларускі празаік.

Народны пісьменнік БССР. З 1938-га да
1948 года ўзначальваў Саюз пісьменнікаў БССР.

Сям’я М. Лынькова (жонка і сын) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 года ў Старадарожскім раёне.

У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.

Пасля вайны Міхась Ціханавіч працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР.

У 1958 годзе выдаў раман «Векапомныя дні», за які ў 1968-м атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа.
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

9 снежня 1891 года нарадзіўся (г. Мінск) Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы новага часу.

Разам з Я. Купалам стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі, першым у беларускай літаратуры звярнуўся да урбаністычных матываў. Аўтар зборніка вершаў "Вянок", фальклорна-рамантычных паэм "Максім і Магдалена", "Страцім-лебедзь" і інш.

На беларускую мову пераклаў Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейне, А.Пушкіна.

Выдаўшы адзін прыжыццёвы зборнік "Вянок" ён ўвайшоў ў залаты фонд беларускай культуры.🌟

Духаўздымная "Пагоня", робіць яго імя несмяротным і ставіць у шэраг найталенавіцейшых сыноў Айчыны!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
🔥
#ЛюдзіБеларусі

Помнікі Максіму Багдановічу
У Менску, Старых Дарогах, Ялце, Яраслаўлі
Сябры, магчыма вы падкажаце, дзе яшчэ ёсць помнікі Багдановічу? 🤔
#ЛюдзіБеларусі

✒️ 210 гадоў таму нарадзіўся Адам Завадскі

14 снежня 1814 г. нарадзіўся друкар і выдавец Адам Завадскі (1814—памёр 5 студзеня 1875).
📌 Менавіта з А. Завадскім супрацоўнічаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які ў 1846 г. у выдавецтве Завадзкіх выдаў сваю першую кнігу «Сялянка».
📌 У 1849—1851 гг. у друкарні Завадскіх выйшлі 18 нумароў часопісу «Athenaeum». Гэта навукова-літаратурны часопіс, які выходзіў у 1841—1851 з ініцыятывы пісьменьніка Язэпа Крашэўскага. На старонках часопіса друкаваліся творы М. Грабоўскага, С. Рэйтана, А. Грозы, К. Буйніцкага, Г. Жавускага, Ул. Сыракомлі, А. Плуга, Я. Баршчэўскага, Ігната Ходзькі і інш.