Больш за ўсё у беларусаў было белага колеру, які ў нашых продкаў процістаяў цёмнаму свету, замагільнаму. Другі колер – чырвоны. Вось, напрыклад, як гэтая выява сонца. Блакітны колер – колер неба. Таму ручнікі, якія клалі побач з нябожчыкам, былі вельмі часта менавіта блакітнымі.
#культураБеларусі
#культураБеларусі
Крыж – знак мужчыны, маленькія ромбікі – зярняткі, ромб вялікі - знак жанчыны. А ўсё разам - знак будучага жыцця. Ці, як казалі нашыя продкі, поле засеяна зернем.
А вось другі арнамент - гэта ўжо сімвал дзіцяці, радзільны ручнік. Таму ў ім так многа чырвонага колеру, колеру энергіі.
Бабка-павітуха абавязкова павінна была дзіця спавіць, пакласці на радзільны ручнік. Куды? На стол! Бо стол – гэта хатні алтар, і нашыя продкі стол трымалі чыстым.

Знакі перуна, мядзвежая лапа, знакі продкаў, крукі і козлікі... Цэлая навука. Я пакуль што не паспяваю запамінаць...
Ручнікі суправаджалі ўсё жыццё, ад народзін да труны. Калі дзяўчына ішла замуж, яна была павінна мець 40 (!) ручнікоў. На ўсе выпадкі жыцця. Мела значэнне тое, з якім ехалі да царквы, і на які стала маладая жонка за парогам, калі ўпершыню ўваходзіла ў хату пасля шлюбу.
Цікава!