Светлана Варяница
247 subscribers
24K photos
4.32K videos
21 files
4.97K links
Этот канал полностью поддерживает государство: Республику Беларусь 🇧🇾
加入频道
Далучаюся да ідэі Наталлі Бардзілоўскай @matulya_Belarus

Да Дня роднай мовы верш Юpacя Cвipкі «Aдыxoджy я aд вёcкi, aдыxoджy...»

Aдыxoджy я aд вёcкi, aдыxoджy.
Як пaдyмaю,
Дык cэpцa зaшчымiць.
Гэтy cтpaтy aдчyвae, мyciць, кoжны,
Гэтa cтpaтa, мyciць, кoжнaмy бaлiць.

Xoць любoў мaя дa вёcкi нe cтapэe,
Toлькi ўcё ж мae гaды нe тaм бягyць.
Пpыязджaю,
Kaлi мaмa пpыxвapэe I плямeннiкi y apмiю iдyць.

Для цябe я –
Aдыxoднiк твoй нязлoўны, Пpызнaюcя тaбe, вёcкa, нe xлyшy...
3aглядaю я y вёcкy, як y cлoўнiк,
Kaб yпэўнiццa, штo пpaвiльнa пiшy.©

#марафон_кахання #марафонкахання
Да Дня родной мовы
«Ружа»

А ці міг, ці век — не знаў ніхто там,
Колькі моўчкі праляжалі мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы.
Толькі раптам лютаўская сцюжа
Адступіла быццам, адлягла.
Чую і не веру сам я «Ружа»,
«Ой, расцвіла ружа, расцвіла...»
Азірнуўся: ціха ў задуменні
Сам сабе спявае зампаліт.
Слухаем, і нікне поўнач ценем,
Iншыя ўстаюць хлапцам палі.
Случчына каму, каму у песні
Амсціслаўшчына яго ўстае,
Мне ж — рачэнскі край, маё Палессе,
Вербы, вочы ясныя твае.
І узбек, сусед мой, вочы мружыць
(Што ён прыгадаў у той цішы?),
Слухаў, слухаў і ўсміхнуўся: «Ружа.
Ружа, — зноў ён паўтарыў, — якшы».
І да самае атакі потым
Больш не думалі аб сцюжы мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы...
Алесь Жаўрук, 1942 , Мажайск

#марафон_кахання
#марафонкахання
КАНСТАНЦІН ПЕТРЫМАН. АДВЕЧНАЕ. #МАРАФОНКАХАННЯ
Трэба "дарасці" да таго моманту чалавечага жыцця, калі твае бацькі – мяняюцца, слабеюць і хварэюць. Такі боль кожнаму патрэбна перажыць самому. І таму @Наташа Бардзілоўская так зразумелы @Канстанцін Петрыман : “Матуля хварэе...Праз колькі стогнаў якімсці цудам прабіваюцца словы, што ўскалыхваюць душу аж да дзяцінства..."
У #МАРАФОНКАХАННЯ – аўтарскі верш.
"Дзе тая далеч і дзе той пачатак?
З чаго пачалося - туды ўсё сыходзіць..
Месца бывае сабе не знаходзіць,
Рвецца на волю праз церні рагатак...
Дні адыходзяць і ночы прыходзяць
Вёсны гамоняць і восень шапоча
І ў прышарэлым імшарыстым краі
Кожная сцежачка мроіцца раем!
Толькі сюды, дзе ніколі не кінуць,
Дзе не абхлусяць, не зрынуць у бездань,дзе не згубіцца ў прапашчым адчаі,Гэта сюды, праз цярністыя межы
Золкам, каб ціха спачыць, прылятае
Гукамі спеваў абдыме абшар,
У кожнай душы загамоніць нанова
Чыстым і добрым матуліным словам
Роднай зямлі нашай вечная мова!”
🇧🇾 Набліжаецца Дзень роднай мовы. Усё часцей у сацсетках можна ўбачыць вершаваныя радкі. Усе яны вартыя ўвагі, і ўсе – для дарослых, можа часам для моладзі. А між тым мова пачынаецца з калыскі.
Вашай увазе верш для дзяцей Людмілы Кебіч. Але ў першую чаргу ён для бацькоў.

Кот Баюн

Як народзіцца дзіцятка,
Кот Баюн бяжыць у хату,
маме ён дапамагае –
усю ноч дзіця люляе.
Ён спявае калыханкі,
днём вуркоча забаўлянкі,
байкі, казкі дзецям баіць…
Баюна ўсе паважаюць.
Малачком яго частуюць
і каўбаскай, і смятанкай,
толькі каб спяваў да ранку
над калыскай калыханку.©

Добрай ночы ўсім добрым людзям!

#марафон_кахання
#марафонкахання
АЛЕНА БАСІКІРСКАЯ. БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА. #МАРАФОНКАХАННЯ
“Далучаюся да цудоўнага #марафонкахання , які прыдумала Наташа Бардзілоўская да тыдня роднай мовы. Беларуская мова, як сказаў наш Прэзідэнт, адрознівае нас ад іншых нацый. На марафоне хачу падзяліцца вершам свайго складання.
"Беларускае слова -- роднае,
Сакавітае і лагоднае.
Смачна-пульхнае і пухнатае,
Мякка-кволае, зухаватае.
Слова роднае, беларускае,
Як вавёрка арэхі лускае,
Так цябе раскусіць мне хочацца,
Частавацца табой напоўніцу.
Твая Ядрыца небам звітая,
Тваё жыта з валошак сшытае.
Твае вусны мядовым водарам
Ап'яняюць гаворку родную.
Слова вечнае, беларускае,
Твая маці калыску гушкае.
Твае дзеці -- сцяжыны росныя,
Слова роднае, паднябёснае.
Узляціш жаўруком над далямі,
Праспяваеш высока хвалямі.
Уваскрэснеш як Фенікс з попелу
І закружыш над родным поплавам.”